Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

14.04.2003 г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com


***

Абвестк╕


Спабор “Мой Сусьвет – гэта…”
Усё некал╕ й недзе пачынаецца, усё кал╕сьц╕ й дзесьц╕ завяршаецца… Сусьвет зьяўляецца
ў гэтым, здавалася, непарушным прав╕ле своеасабл╕вым выняткам. Навукоўцы дагэтуль
нешта вымяраюць ╕ выл╕чваюць, але гаварыць пра нейк╕ значны плён пакуль што не
даводз╕цца. А можа яны вымяраюць нешта ня тое, зус╕м ╕ншае? Тады варта паспрабаваць
дакладна вызначыць паняцьце Сусьвету.
Рэдакцыя “Крон╕к╕ грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” абвяшчае чарговы спабор сярод
сва╕х чытачоў на найлепшы працяг выразу: “Мой Сусьвет – гэта…”.
Свае думк╕ трэба даслаць на e-mail: trecisektar@yahoo.com – з пазнакай “На спабор”
не пазьней за 1 траўня 2003 году. Аўтара найбольш запам╕нальнага выразу чакае
прыемны падарунак.
Чакаем!

А ты зап╕саўся ў гурток?
Асацыяцыя грамадзянскай адукацы╕ (Беларусь) ╕ Studieförbundet Vuxenskolan
(Sverige) у межах праекту “Разьв╕цьцё ╕н╕цыятываў у сфэры грамадзянскай адукацы╕”
прапануе ўзяць удзел у занятках гуртку “Дойл╕дзтва гарадзенскага места”.
Да ўдзелу ў занятках запрашаюцца ўсе, хто хоча ведаць, як Гародня выглядала,
да прыкладу, у 1791 годзе, ц╕ ╕мкнецца навучыцца прыгожа апавядаць пра роднае
места, каб зьдз╕в╕ць сва╕х гасьцей,
Заплянаваныя 10 сустрэч раз на тыдзень, па тры гадз╕ны кожная. Першая адбудзецца
15 красав╕ка а 18:30 на базе грамадзкага аб'яднаньня “В╕т” (Гародня, вул. Будзёнага
48/а-7).
Дадатковую ╕нфармацыю можна атрымаць па тэлефону: (0152) 96-74-73, 33-28-84 (╤гар
Лапеха).
Падрыхтаваў Валера Русел╕к

Давайце працаваць разам!
1-4 траўня 2003 году адбудзецца сэм╕нар-трэн╕нг па тэме “Супрацоўн╕цтва й будаваньне
стратэг╕чных сувязяў”.
Ладз╕ць мерапрыемства Беларускае маладзёвае грамадзкае аб’яднаньне “Новыя твары”
ў межах праекту стварэньня нефармальнай сетк╕ арган╕зацыяў ╕ ╕н╕цыятываў, праца
як╕х нак╕раваная на сацыяльна неабароненых дзяцей ╕ моладзь.
Мэтай сустрэчы зьяўляецца павышэньне эфэктыўнасьц╕ дзейнасьц╕ ╕ аб’яднаньне як
зарэг╕страваных маладзёвых аб’яднаньняў, гэтак ╕ ╕н╕цыятываў шляхам стварэньня
нефармальнай сетк╕. Таксама мяркуецца разгледзець магчымыя спосабы супрацоўн╕цтва,
праанал╕заваць ╕ сплянаваць далейшую супольную працу.
Да ўдзелу запрашаюцца л╕дары ц╕ к╕раўн╕к╕ акрэсьленых вышэй ╕н╕цыятываў ╕ арган╕зацыяў.
Праект падтрыманы Праграмай Тас╕s Эўразьвязу.
Больш падрабязную ╕нфармацыю можна атрымаць у БМГА “Новыя твары” па адрасу:
вул. Варвашэн╕, 17-600а
Менск
тэл.: (017) 284-73-65.
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Вясновы фэстываль
3-4 траўня гарадзенск╕ клюб ЮНЭСКА “КЛЮВ” пры падтрымцы Аддзелу адукацы╕ адм╕н╕страцы╕
Лен╕нскага раёну абласнога цэнтру плянуе правесьц╕ “Вясновы Фэстываль ЮНЭСКА-2003”.
Унёсак для ўдзелу ў фэстывал╕ – 3000 рублёў. Кожная дэлегацыя пав╕нна падрыхтаваць
для прэзэнтацы╕ падчас мерапрыемства сьценгазэту клюбу, канцэртны нумар ╕ сцэн╕чную
в╕зытоўку аб к╕рунках дзейнасьц╕ клюбу.
Адбор удзельн╕каў фэстывалю будзе ладз╕цца на падставе заяваў. Заявы трэба прадстав╕ць
у аргкам╕тэт да 25 красав╕ка 2003 году па адрасу:
а/с 130
230009 Гародня,
або на e-mail: grutsa@tut.by.
Вын╕к╕ адбору будуць абвешчаныя 28 красав╕ка. Дадатковую ╕нфармацыю можна атрымаць,
даслаўшы запыт на e-mail: grutsa@tut.by.
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая

Арх╕тэктурныя помн╕к╕ не застануцца па-за ўвагай
Канфэрэнцыя – круглы стол “Праблемы аховы занядбаных арх╕тэктурных помн╕каў Гарадзеншчыны”
адбудзецца 10 траўня ў Гародн╕ пры падтрымцы МГА “Г╕сторыка”.
Выступы адбудуцца па наступных тэмах:
- выяўленьне ╕ ап╕саньне занядбаных помн╕каў Гарадзеншчыны;
- шлях╕ разьвязаньня праблемы (на прыкладзе досьведу ў дадзеным пытаньн╕ дзяржаўных
установаў, грамадзк╕х арган╕зацыяў, асобаў; распрацоўка ў дачыненьн╕ да канкрэтных
помн╕каў ╕ ╕нш.).
Да ўдзелу ў канфэрэнцы╕ запрашаюцца студэнты, навукоўцы, сябры грамадзк╕х арган╕зацыяў
╕ ўсе зац╕каўленыя. Працоўныя мовы – беларуская ╕ расейская. Па матэрыялах дакладаў
будзе выдадзены зборн╕к.
Дадатковую ╕нфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся па наступных каардынатах:
e-mail: algunia@mail.ru
пэйджар: (0152) 78-48-48 /аб.12576.
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская


***
Падзе╕


Вяртаньне душы
1-10 красав╕ка ў Гародн╕ праходз╕л╕ Дн╕ псыхаляг╕чнага здароўя. Акцыю падтрымала
Аб’яднаньне практычных псыхолягаў.
У межах Дзён 1 красав╕ка адбылася канфэрэнцыя псыхолягаў Гарадзеншчыны, а 7 красав╕ка
– Круглы стол для студэнтаў псыхаляг╕чнага факультэту ГарДУ.
Як адзначыла адмыслова для “Крон╕к╕” старшынька аб’яднаньня Валянц╕на Багаслоўская,
падчас акцы╕ ўпершыню была зьвернутая ўвага на асаб╕стае духоўнае здароўе чалавека.
╤рына Чэрняўская

Ствараецца студэнцк╕ клюб
Актыв╕сты самак╕раваньня ГАрДУ ╕мя Я.Купалы выступ╕л╕ з ╕н╕цыятывай стварэньня
студэнцкага клюбу.
10 красав╕ка прадстаўн╕к╕ самк╕раваньня сабрал╕ся, каб вызначыць мэты ╕снаваньня
клюбу ╕ абмеркаваць яго бл╕жэйшыя пляны.
Арган╕зацыя будзе створаная ў межах самак╕раваньня як незалежная ад студэнцкага
прафкаму. Асноўная мэта ╕снаваньня клюбу – аб’яднаньне студэнтаў розных курсаў
╕ факультэтаў.
Алеся Нав╕цкая

Памяць аб Ген╕юш
12 красав╕ка пабачыў сьвет чарговы нумар бюлютэню “Зяльвяначка”, цалкам прысьвечаны
беларускай паэтцы Ларысе Ген╕юш.
У нумары – артыкулы й нарысы пра жыцьцё ╕ творчасьць Беларуск╕, а таксама ўспам╕ны
тых, хто быў асаб╕ста знаёмы з Ген╕юш.
Раней была выдадзеная кн╕га ўспам╕наў ╕ вершаў пра паэтку “Наша Лорка”. Тут был╕
апубл╕каваныя л╕сты Ген╕юш, нап╕саныя ўкладальн╕ку кн╕г╕ Пятру Марц╕ноўскаму,
фатаздымк╕ й вершы паэтк╕.
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая

Хочаш быць свабоднай? Будзь ёй!
Пабачыў сьвет друг╕ нумар ╕нфармацыйнага бюлетэню Цэнтру м╕ласэрнасьц╕ “Сям’я”
на тэму “У цябе ёсьць свабода – не зьмян╕ яе на рабства”.
У выданьн╕ распавядаецца пра формы гандлю жанчынам╕, друкуюцца ўласныя г╕сторы╕
пацярпелых. Таксама падаецца нумар тэлефоннай л╕н╕╕ дапамог╕ “Ля Страда” (017-245-31-67),
па якому жанчыны могуць атрымаць юрыдычную кансультацыю ╕ маральную дапамогу.
Акрамя таго, чытачы змогуць знайсьц╕ матэрыял аб тым, што яны пав╕нны ведаць
у выпадку выезду за мяжу.
Бюлетэнь распаўсюджваюцца сярод насельн╕цтва бясплатна.
Чэрняўская ╤рына

Новая старонка ў “Новай газете Сморгони”
У “Новай газете Сморгони” пачала выходз╕ць тэматычная старонка, прысьвечаная
грамадскаму руху.
Спэцыяльная старонка мае назву ”Мост”. Зь яе дапамогай газэта будзе знаём╕ць
чытачоў з л╕дарам╕ ╕ актыв╕стам╕ грамадзкага руху, зь дзейнасьцю НГА ╕ ╕х праблемам╕
╕ плянам╕. У нумары ад 5 красав╕ка апубл╕каванае ╕нтэрвью з сакратаркай рэг╕янальнага
аддзяленьня Беларускай асацыяцы╕ маладых хрысьц╕янск╕х жанчын.
“Новая газета Сморгони”, заснаваная ў 1996 годзе, сёньня выходз╕ць на 16 старонках
фарматам А3 ╕ зьяўляецца незалежным выданьнем.
Алеся Нав╕цкая

Прававая дапамога для НГА
Сэм╕нар “Прававое забесьпячэньне дзейнасьц╕ грамадзк╕х аб’яднаньняў” адбыўся
12-13 красав╕ка ў Слон╕ме.
Удзельн╕к╕ сэм╕нару абмеркавал╕ наступныя пытаньн╕:
- вын╕к╕ мясцовых выбараў у Слон╕ме й Гарадзенск╕м рэг╕ёне;
- прававыя аспэкты (як зарэг╕страваць арган╕зацыю, судэбныя спрэчк╕ ╕ ╕нш.);
- формы супрацоўн╕цтва грамадзк╕х аб’яднаньняў зь мясцовым╕ саветам╕ дэпутатаў.
Арган╕затарам сэм╕нару выступ╕ла Слон╕мскае маладзёвае аб’яднаньне “Ветразь”.
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Сустрэча з Барадул╕ным
15 красав╕ка ў Л╕дзе адбудзецца ╤V справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Л╕дзкай
арган╕зацы╕ Таварыства беларускай мовы ╕мя Франц╕шка Скарыны.
Мерапрыемства пройдзе а 15-й гадз╕не ў малой зал╕ мясцовага Дому культуры (вул.
Янк╕ Купалы, 1). Арган╕затары запрашаюць да ўдзелу ўс╕х ахвотных.
Пасьля канфэрэнцы╕ адбудзецца сутсрэча зь вядомым беларуск╕м п╕сьменьн╕кам Рыгорам
Барадул╕ным.
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая

“Г╕сторыка” на Лесьв╕цы закаханых
Маладзёвае грамадзкае аб’яднаньне “Г╕сторыка” запрашае да ўдзелу ў прыборцы гарадзенскай
Лесьв╕цы закаханых.
Акцыя “Г╕сторык╕” прымеркаваная да М╕жнароднага дня аховы помн╕каў ╕ мясьц╕н,
што традыцыйна адзначаецца 18 красав╕ка ў мног╕х кра╕нах.
Збор неабыякавых да лёсу ўн╕кальнага помн╕ка нашай агульнай спадчыны заплянаваны
18 красав╕ка а 14 гадз╕не каля маста пам╕ж Старым ╕ Новым замкам╕.
Лесьв╕ца закаханых была пабудаваная ў пачатку м╕нулага стагодзьдзя ╕ для шматл╕к╕х
гарадзенцаў зьяўляецца сымбалем каханьня.
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая

Вызначаць найлепшую беларусачку
У Гародн╕ ў Гарадзк╕м доме культуры пройдзе спабор “Гарадзенская беларусачка”.
Мерапрыемства ладз╕цца ўжо чацьверты раз, а летась нават займела аф╕цыйны статус.
Як цьвердзяць арган╕затары, галоўным╕ ўмовам╕ для ўдзельн╕ц спабору зьяўляецца
пражываньне на тэрыторы╕ Беларус╕ й валоданьне беларускай мовай.
Мерапрыемства будзе праходз╕ць у некальк╕х нам╕нацыях. Самы галоўны тытул – “Гарадзенская
беларускачка” – гэта ўвасабленьне ўс╕х найлепшых рысаў жыхарк╕ сучаснай Беларус╕.
Друг╕ тытул – “Вясьнянка”. Тут дзяўчыны будуць спаборн╕чаць у майстэрстве гукаць
вясну. Пераможцай трэцяй нам╕нацы╕ “Беларуск╕ стыль” стане дзяўчына, якая найлепш
выглядае ╕ ў сучаснай вопратцы, ╕ ў беларуск╕м народным стро╕.
Зараз Гарадзк╕ дом культуры шукае сярод мясцовых прадпрымальн╕каў фундатараў
для правядзеньня мерапрыемства.
Алеся Нав╕цкая

UNICEF дайшоў да Слон╕му
З 21 красав╕ка ў вёсках Слон╕мскага раёну распачне працу ╤нфармацыйны цэнтар
ААН UNICEF.
Асноўная мэта дзейнасьц╕ Цэнтру – данясеньне ╕нфармацы╕ пра ЮН╤СЭФ ╕ пра дзейнасьць
арган╕зацы╕ ў Беларус╕, прававыя аспэкты , паляпшэньне здаровага ладу жыцьця.
Падобны ╕нфацэнтар будзе дзейн╕чаць ╕ ў сам╕м Слон╕ме пры Цэнтры рэаб╕л╕тацы╕
╕ працы зь сям’ёю “Давер”.
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Устойл╕вае разьв╕цьцё – у Беларусь!
З 8 сакав╕ка пачала сваю работу вэб-пляцоўка праекту “Судзеяньне Ўраду Рэспубл╕к╕
Беларусь у фармаваньн╕ ╕ рэал╕зацы╕ Нацыянальнай стратэг╕╕ ўстойл╕вага разьв╕цьця”.
Ужо сёньня па адрасу http://www.belsd.org можна знайсьц╕ нав╕ны праекту, нак╕рунк╕
працы, ╕нфармацыю аб партнэрах ╕ ╕нш. Акрамя таго, на пляцоўцы працуе форум.
– Форум сайту дазвол╕ць аб’яднаць людзей, зац╕каўленых тэматыкай устойл╕вага
разьв╕цьця нашай кра╕ны ╕ ўсясьветнай супольнасьц╕”, – адзначае к╕раўн╕к праекту
сп. С╕вагракаў.
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая



  “Нёман-╤нфарм”
нав╕ны з эўрарэг╕ёну “Нёман”


Кенгу.ru
Парк “У╕пснэйд” з графства Бэдфордшыр (Ангельшчына) падарыў Кал╕н╕нграду сем
кенгуру.
Шчасьл╕выя супрацоўн╕к╕ мясцовага заапарку абвясьц╕л╕ сярод сва╕х наведвальн╕каў
спабор на найлепшае ╕мя для кенгуру. Прызы пераможцы атрымаюць у траўн╕. А пакуль
што жывёлы знаходзяцца на каранц╕не.
Пра гэта паведамляе штотыднёв╕к “Страна Калининград”.
Валера Русел╕к

Як жыць далей?
Дэбаты “Будучыня Кал╕н╕нграду вачыма маладых” адбыл╕ся 12 красав╕ка ў Кал╕н╕нградзкай
абласной Думе.
Апроч непасрэдна моладз╕ ўдзел у мерапрыемстве брал╕ прадстаўн╕к╕ Прэзыдэнта
Расейскай Фэдэрацы╕ ў паўночна-заходнем рэг╕ёне, а таксама Фонду Альфрэда Мозэра,
Клюбу маладых пал╕тыкаў ╕ ╕нфармацыйнага агенцтва “Росбалт”, расейск╕я й замежныя
экспэрты.
Прысутныя абмяркоўвал╕ дзьве тэмы: “Расея ад Балтык╕ да Ц╕хага ак╕яну” ╕ “Асноўныя
к╕рунк╕ стратэг╕╕ сацыяльна-эканам╕чнага разьв╕цьця Паўночна-Заходняга фэдэральнага
краю”. Моладзь спрабавала адказаць на пытаньн╕ аб пал╕тычнай ╕ эканам╕чнай будучын╕
кра╕ны ╕ сваёй рол╕ ў ажыцьцяўленьн╕ магчымых сцэнараў разьв╕цьця Кал╕н╕нградчыны.
Пра гэта паведамляе ╤нфармацыйнае агенцтва “Росбалт”.
Валера Русел╕к

Над выпускам працавал╕ ╤рына Чэрняўская, Алена Безган ╕ Валера Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное