Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

03.04.2003 г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com


***

Абвестк╕


Рэдакцыя “Крон╕к╕ грамадзкага жыцьця” вызначыла пераможцу спабор сярод сва╕х
чытачоў “Мая Радз╕ма – гэта…” У гэты раз аўтаркай найлепшага працягу выразу “Мая
Радз╕ма – гэта…” сталася навучэнка слон╕мскай г╕мназ╕╕ №1 Тацяна Ўрбанов╕ч.
“Мая Радзiма – гэта мой родны куточак, зь якiм я зьвязаная нябачными нiцямi,
i гэту сувязь нiхто й нiколi ня зможа разарваць, бо я – беларуска, а мая Радзiма
– Беларусь!” – нап╕сала ў сва╕м л╕сьце Тацяна. Таксама дзяўчына даслала адз╕н
з сва╕х вершаў, якi зьяўляецца эмацыйным адказам на прачытанныя ёю аповесьцi
пра Вялiкую Айчынную вайну.

РАДЗIМУ ЛЮБIЦЬ I  ПАВАЖАЦЬ
Калi на сьвет зьявiуся  хлопчык,
Калi дзяўчынка нарадзiлася на сьвет,
Для iх Радзiмай стаў куточак:
Калыска, мацi, бацькаў сьлед.
На фатаздымку бацька разам з мацi,
А потым крык: вайна i фронт.
На матчыных руках спалоханыя дзецi,
I  лёс Радзiмы цяжкi на плячах.
     Дзе больш было няшчасьцяў, зьдзекаў, гора?
     Хто больш цярпеў ад зьверства, ад людзей?
     Нарэшце сьцiхла. Беражы нас Божа,
     Ад дурняў, злодзяяў, махлярства i надзей,
     Што стане лепей усё само сабою
     Ня трэба кажуць нам прыстойна жыць,
    А можа ўсе ж нам думаць галавою,
    Радзiму строiць, паважаць, любiць!
Напэўна будзе некалi часiна,
Калi прыемна будзе вымаўляць,
Мы зь Беларусi ў Лёндан на гадзiну,
Не, не батрачыць, а цукерак накупляць
Затым у Бэрлiн – каб выпiць пiва,
У Маскву – па Трэцьякоўцы  пагуляць,
I зноў у Менск, бо тут Радзiма,
Якую хочам i любiць, i паважаць!”

Зь вял╕кай прыемнасьцю в╕ншуем Тацяну зь перамогай. Зычым паболей аптым╕зму ╕
добрых сяброў, зь як╕м╕ ЎСЁ БУДЗЕ ДОБРА!
А таксама спадзяемся яшчэ не на адну нашую сустрэчу на старонках “Крон╕к╕” ╕
“Трэцяга сэктару” сярод пераможцаў нашых наступных спабораў!
Вучыцца! Вучыцца! ╤ яшчэ раз – вучыцца!
Праграма “Supplemental grants for students” прадстаўляе магчымасьць удзельн╕кам
з кра╕н Цэнтральнай ╕ Ўсходняй Эўропы, былога СССР ╕ Мангол╕╕ атрымаць адукацыю
ў гал╕не сацыяльных ╕ гуман╕тарных навук ╕ мастацтва ў акрэдытаваных ВНУ дадзенага
рэг╕ёну.
Апошн╕ тэрм╕н падачы заяваў – 15 красав╕ка 2003 году да 17.00. Больш падрабязную
╕нфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 228-72-65, – або на сайце www.amcenter.by.
Падрыхтаваў Валера Русел╕к

Заз╕рнеце на www.ngo.by
Пачаў працу портал грамадзк╕х аб’яднаньняў Беларус╕ www.ngo.by.
Тут вы зможаце знайсьц╕ ╕нфармацыю паводле розных аспэктаў дзейнасьц╕ грамадзк╕х
аб’яднаньняў, задаць пытаньн╕ спэцыял╕стам, зав╕таць на форум.
Усе зарэг╕страваныя грамадзк╕я аб’яднаньн╕ атрымаюць магчымасьць мець уласны
адрас электроннай пошты, зарэг╕страваць сваю вэб-пляцоўку ў дамэне NGO.BY.
Паводле ╕нфармацы╕ ГА “Аб’яднаны шлях”

Спабор ад Фонду Мак’Артураў
Спабор ╕ндыв╕дуальных дасьледчых праектаў 2004 году абвяшчае ╤н╕цыятыва ў Расейскай
Фэдэрацы╕ ╕ постсавецк╕х кра╕нах Фонду Джона Д. ╕ Кэтрын Т. Мак’Артураў.
У спаборы могуць браць удзел грамадзяне постсавецкай прасторы. Прадстаўленыя
праекты пав╕нны зьдзяйсьняцца тольк╕ адным чалавекам. Асобы, як╕я займаюць пасады
ў дзяржаўных структурах, да ўдзелу ў спабору не дапускаюцца (акрамя супрацоўн╕каў
акадэм╕чных ╕ гал╕новых ╕нстытутаў ╕ дзяржаўных ВНУ).
Праекты пав╕нны адпавядаць аднаму з прыярытэтаў ╤н╕цыятывы Фонду:
- грамадзтва и права;
- правы чалавека;
- навакольнае асяродзьдзе ╕ грамадзтва;
- сьвет ╕ бясьпека.
Канчатковы тэрм╕н падачы дакумэнтаў на спабор – 13 чэрвеня 2003 году.
Форму заявы, а таксама ╕ншую ╕нфармацыю можна атрымаць у маскоўск╕м оф╕се Фонду
па адрасох:
moscow@macfound.org;
www.macfound.org;
www.macfound.ru
ц╕ па тэл.: (095) 737-00-15, факс: (095) 956-63-58.
╤рына Чэрняўская

Асамблея прапануе працу
Аддзел  нав╕н ╤нфармацыйнага парталу Асамбле╕ НГА Беларус╕ (www.ngo.unibel.by)
абвяшчае  спабор на замяшчэньне вакантных пасадаў рэг╕янальных карэспандэнтаў
(Берасьцейск╕, Гарадзенск╕, Маг╕лёўск╕, Гомельск╕, В╕цебск╕ рэг╕ёны).
Асноўныя патрабаваньн╕ да кандыдатаў:
- наяўнасьць шчыльных кантактаў з зарэг╕страваным╕ ╕ незарэг╕страваным╕
грамадзк╕м╕  арган╕зацыям╕ ╕ ╕н╕цыятывам╕ свайго рэг╕ёну;
- дасьвед журнал╕сцкай працы ў электронных ц╕ друкаваных СМ╤;
- абавязковае валоданьне беларускай мовай.
Праца  ў  якасьц╕ рэг╕янальнага  карэспандэнта парталу сталая, з ф╕ксаваным заробкам.
Кал╕  ласка,  анкету  для  прэтэндэнтаў  глядз╕це  ў  далучаным файле. Запоўненыя
 анкеты  дасылайце  на адрас ngo@user.unibel.by (з пазнакай "карэспандэнт") 
да 11 красав╕ка ўключна. Пасьля атрыманьня запоўненай анкеты  ╕  ╕х  разгляду
 прэтэндэнтам будуць  паведамленыя ўмовы ╕ патрабаваньн╕ да працы.
Дадатковая ╕нфармацыя, а таксама анкету-заяву можна атрымаць, зьвярнуўшыся па
тэл.: (017) 225-51-10, 206 59 09, gsm 6516962, – або на e-mail: ngo@user.unibel.by.
Паводле рассылк╕ Выканаўчага бюро РГ Асамбле╕ НГА


***
Падзе╕



Ус╕м – “CAPUT”! У гэтым – “Цьв╕к” сэзону!
2 красав╕ка пабачыл╕ сьвет чарговыя нумары навучальных газэт “Школы Маладога
Журнал╕ста-7” “Цьв╕к” ╕ “CAPUT”.
У нумарах разглядаюцца праблемы будаўн╕цтва ГЭС на Нёмане, ап╕сваюцца футбольныя
╕ хакейныя жарсьц╕, зьмешчанае ╕нтэрв╕ю з майстрам тату ╕ п╕рсынгу. Не абыйшл╕
сваёй увагай маладыя выдаўцы ╕ праблему гендэрных стэрэатыпаў, а таксама распавял╕
пра нашчадкау Ежы Гедройца ╕ стваральн╕ка мовы эспэранта Людв╕ка Замэнгофа ╕
паразважал╕ на тэму, вядома, каханьня.
На наступным тыдн╕ навучэнцаў чакае зал╕к па курсу ╕ справаздача па практыцы
ў гарадзенск╕х СМ╤.
Арган╕затарам “Школы” ўжо сёмы год запар зьяўляецца ГА “Цэнтр “Трэц╕ сектар”.
╤рына Чэрняўская

“Х╕м╕к╕” сустрэл╕ся
2 красав╕ка “пагонеўцы” Павал Мажэйка й М╕кола Маркев╕ч наведал╕ ў Баранав╕чах
свайго асуджанага калегу, рэдактара газэты “Рабочы” В╕ктара ╤вашкев╕ча.
Як ╕ гарадзенцы, сп. ╤вашкев╕ч быў асуджаны н╕быта за паклёп на Прэзыдэнта Рэспубл╕к╕
Беларусь. Праўда, М╕кола й Павал сёньня ўжо вярнул╕ся дадому, а рэдактар “Рабочага”
ўсё яшчэ мус╕ць цярпець на баранав╕цкай “х╕м╕╕”.
Валера Русел╕к
паводле www.pahonia.promedia.com

Воран – на вол╕
Ран╕цай 3 красав╕ка выйшаў на волю намесьн╕к старшын╕ Гарадзенскага БНФ “Адраджэньне”
М╕кола Воран.
Нагадаем, што 26 сакав╕ка 2003 году сп. Воран быў арыштаваны на сем сутак “актыўны
ўдзел у несанкцыянаваным м╕тынгу”, прысьвечаным Дню Вол╕.
Валера Русел╕к

Нашых у ╤нтэрнэце цяпер больш!
Прэзэнтацыя новага сайту гарадзенскага мастака Генадзя Лакобы адбудзецца 6 красав╕ка
а 18.00 у Цэнтры “Мадэм”.
Адрас сайту: www.oic.unibel.by/Lakoba.
Усе ахвотн╕к╕ трап╕ць на прэзэнтацыю пав╕нны запомн╕ць адрас яе правядзеньня:
вул. Горкага, 80-203, Гародня
╤рына Чэрняўская

“Зроб╕м лепш’03” па-гарадзенску
Гарадзенск╕я НГА далучыл╕ся да агульнанацыянальнай акцы╕ “Зроб╕м лепш’03”, прысьвечанай
М╕жнароднаму дню здароўя. ╤н╕цыятарам мерапрыемства выступ╕ла Асамблея грамадзк╕х
аб’яднаньняў.
Мэта акцы╕ – прыцягнуць увагу грамадзтва да актуальных праблем здароўя нацы╕
й дапамагчы разьвязаць цэлы шэраг праблемы ў сыстэме аховы здароўя сродкам╕,
дасяжным╕ для грамадзтва ╕ НГА.
Цэнтар м╕ласэрнасьц╕ “Сям’я” 7 красав╕ка з дапамогай м╕жнароднай арган╕зацы╕
“Саф╕я” ладз╕ць у СШ № 20 дабрачынны лялечны спэктакаль для сям╕клясьн╕каў “За
здаровы лад жыцьця”.
ГА “Клюб здаровай сям’╕” праводз╕ць сацыяляг╕чнае апытаньне “Вашае дз╕ця: лад
жыцьця ╕ здароўе”, а таксама ╕ндыв╕дуальныя прафэс╕йныя кансультацы╕ па праф╕ляктыцы
╕ аздараўленьню й мерапрыемства “Дзень Здароўя”.
ГАГА практычных псыхолягаў 29 сакав╕ка ладз╕л╕ дзень псыхаляг╕чнага здароўя на
факультэце псыхалёг╕╕ ГарДУ. А 7 красав╕ка аб’яднаньне рыхтуе круглы стол на
тэму “Як быць псыхаляг╕чна здаровым” з удзелам псых╕ятра, псыхатэрапэўта ╕ сьвятара.
Таксама мус╕ць пабачыць сьвет ╕нфармацыйны л╕сток “7 красав╕ка – Дзень псыхаляг╕чнага
здароўя”.
Ацыя  “Зроб╕м лепш’03” зьяўляецца працягам кампан╕╕ “Зроб╕м лепш!”, якая прайшла
летась у Гародн╕, Л╕дзе, Ваўкавыску, Воршы, В╕цебску, Маг╕лёве, Менску, Маладзечна,
Берасьц╕ ╕ ╕нш.. Тады ў разнастайных мерапрыемствах был╕ задзейн╕чаныя 70 арган╕зацыяў
з 22 гарадоў Беларус╕. Удзельн╕к╕ акцы╕ прыб╕рал╕ сьмецьце на вул╕цах, ачышчал╕
бераг╕ рэчак, даводз╕л╕ да ладу дз╕цячыя пляцоўк╕.
Алена Безган

Дзятлава разьб╕раецца зь Сец╕вам
10 красав╕ка ў Дзятлава ладз╕цца сэм╕нар для настаўн╕каў мясцовых школ “Праца
з ╤нтэрнэт-тэхналёг╕ям╕” пры падтрымцы Гарадзенскага цэнтру “Мадэм”.
Удзельн╕каў сэм╕нару пазнаёмяць з ╤нтэрнэт-тэхналёг╕ям╕, навучаць працаваць у
Сец╕ве, а таксама патлумачаць асновы праектнай працы сярэдн╕х школ.
╤рына Чэрняўская


  “Нёман-╤нфарм”
нав╕ны з эўрарэг╕ёну “Нёман”


Балтыйск супраць вайны
Жыхары Балтыйску (Кал╕н╕нградчына) выказал╕ сваё рашучае «не» вайне ў ╤раку:
у вакне аднаго з дамоў на цэнтральнай вул╕цы места быў зьмешчаны вял╕к╕ плякан
з надп╕сам "No war!".
Разьл╕к на вял╕к╕ рэзананс пацыф╕сцкага паведамленьня быў слушны: вакно выходз╕ць
на вял╕к╕ гандлёвы пляц, «як╕ называюць «Полем цудаў» ╕ дзе заўсёды тлум народу.
Паразмаўляць з гаспадарам╕ кватэры дагэтуль не атрымл╕ваецца: там н╕кол╕ н╕кога
няма! Аднак суседз╕ балтыйск╕х пацыф╕стаў сьцьвярджаюць, што ў гэнай кватэры
знаходз╕цца нейкая падпольная арган╕зацыя ╕ яе сябры зьяўляюцца тольк╕ позна
ўвечары. Хто яны ╕ чым займаюцца – н╕кому не вядома. Але ўсе ╕х баяцца.
Пра гэта паведамляе штотыднёв╕к «Страна Калининград».
Валера Русел╕к

Сустрэнемся на «Басов╕шчы'2003»!
Наб╕рае хаду падрыхтоўка да «Басов╕ишча» – традыцыйнага Фэсту музык╕ Маладой
Беларус╕, як╕ традыцыйна ладз╕цца ў Гарадку на Падляшшы Беларускай арган╕зацыяй
студэнтаў.
Свае заявы на ўдзел разам з 30-хв╕л╕нным зап╕сам трэба даслаць да 1 чэрвеня 2003
году на адрас Бюро грамадзянскай адукацы╕ «Польшча-Беларусь»:
ul. Wyszyńskiego 2/87
15-888 Białystok
POLSKA
Дасланы матэрыял пав╕нен утрымл╕ваць прынамс╕ 75% беларускамоўных кампазыцыяў.
Таксама арган╕затары просяць непрацяглую характарыстыку гурту ╕ тэксты твораў.
Таксама БАС абвяшчае спабор на плякат сёлетняга “Басов╕шча”. Свае праекты трэба
даслаць да 1 чэрвеня 2003 году. Абвяшчэньне вын╕каў спабору адбудзецца 14 чэрвеня
2003 году, а пераможца атрымае падарунак.
Дадатковую ╕нфармацыю можна атрымаць па тэл.: (+48) 501 612 879 (╤лона Карпюк),
– ц╕ праз e-mail: basvas@o2.pl.
Пра гэта паведамляе www.bialorus.pl.
Валера Русел╕к


Над выпускам працавал╕ ╤рына Чэрняўская, Алена Безган ╕ Валера Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное