Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net
25.08.2002г.
“Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com
***
Абвестк╕
20 тысяч швайцарск╕х франкаў для праваабаронцаў
Фонд The Martin Ennals Foundation (Швайцарыя) абвяшчае спабор на 2003 год на
прысуджэньне штогадовай прэм╕╕ Martin Ennals Award.
Атрымаць прэм╕ю можа асоба ц╕ арган╕зацыя, якая працуе ў гал╕не абароны правоў
чалавека.
Больш падрабязная ╕нфармацыя ╕ электронная форма, якую трэба запоўн╕ць для ўдзелу
ў спаборы, знаходзяцца па адрасе:
http://www.martinennalsaward.org/en/nomination.
Заявы прымаюцца да 15 кастрычн╕ка 2002 году. Памер прэм╕╕ – 20000 швайцарск╕х
франкаў.
Падрыхтаваў Зьм╕цер Ягораў
Л╕цэнз╕я – што гэта такое ╕ з чым гэта ядуць
21 верасьня 2002 году ў Менску адбудзецца ╕нфармацыйны дзень па прававых пытаньнях
на тэму «Пытаньн╕ л╕цэнз╕яваньня ў дзейнасьц╕ грамадзк╕х аб'яднаньняў».
Падчас мерапрыемства заплянаваныя азнаямленьне ўдзельн╕каў зь некаторым╕ в╕дам╕
дзейнасьц╕ НГА, на як╕я патрэбнае атрыманьне л╕цэнз╕╕, а таксама магчымай адказназьцю
за парушэньне закону аб падобнай дзейнасьц╕.
БСМДГА «РАДА», якая выступ╕ла арган╕затарам мерапрыемства, забясьпечвае ўдзельн╕кам
харчаваньне, а таксама вяртаньне коштаў праезду для ╕ншагародн╕х удзельн╕каў.
Усе ахвотн╕к╕ мусяць даслаць запоўненую заяўку ў Сакратарыят БСМДГА «РАДА» да
5 верасьня. Кантактная асоба – Аляксандар Тутык╕н.
Анкету можна атрымаць у Сакратарыяце «РАДЫ».
Кантакты:
тэл./факс: (017) 222-30-05;
e-mail: rada@user.unibel.by
Падрыхтаваў Валера Русел╕к
***
Падзе╕
Эўрарэг╕ён “Нёман” – у ╤нтэрнэце
На web-пляцоўцы ГА “Цэнтр “Трэц╕ сектар” (sektar.cjb.net) зьяв╕ўся новы разьдзел,
прысьвечаны эўрарэг╕ёну “Нёман”.
Ужо сёньня тут можна пачытаць ╕нфармацыйную рассылку “Нёман-╕нфарм”, якая апавядае
пра найбольш ц╕кавыя падзе╕ на тэрыторы╕ Гарадзеншчыны (Беларусь), Падляскага
ваяводзтва (Польшча), Кал╕н╕нградзкай вобласьц╕ (Расея) ╕ Ал╕тускага, В╕ленскага
╕ Марыямпальскага паветаў (Летува). Падп╕сацца на “Нёман-╕нфарм” можна, даслаўшы
заяўку ў адвольнай форме на электоронны адрас арган╕зацы╕: sektar@iname.com
Таксама ў хутк╕м часе на пляцоўцы зьявяцца базы зьвестак па СМ╤ ╕ НГА эўрарэг╕ёну
“Нёман”.
Валера Русел╕к
Эўрарэг╕ён “Нёман” – дыялёг бязь межаў
18-19 кастрычн╕ка ў Гародн╕ адбудзецца Форум грамадзк╕х арган╕зацыяў ╕ б╕знэс-асацыяцыяў
эўрарэг╕ёну “Нёман”. Арган╕затарам Форума зьяўляецца грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр
“Трэц╕ сектар” пры падтрымцы Прадстаўн╕цтва Ўсясьветнага Банку ў Беларус╕.
Форум мае на мэце распрацоўку стратэг╕╕ разьв╕цьця дыялёгу й супрацоўн╕цтва пам╕ж
НГА памежных рэг╕ёнаў Беларус╕, Польшчы, Летувы й Расе╕ (Кал╕н╕нградзкая вобл.)
╕ структурам╕ эўрарэг╕ёну “Нёман”, а таксама абмеркаваньне рол╕ грамадзк╕х арган╕зацыяў
у разьв╕цьц╕ эўрарэг╕ёну “Нёман” ╕ разьвязаньн╕ транспамежных праблем.
Удзел у Форуме возьмуць каля 40 прадстаўн╕коў грамадзк╕х арган╕зацыяў з Гарадзеншчыны,
Падляскага ваяводзтва Польшчы, Ал╕тускага, В╕ленскага ╕ Марьямпальскага паветаў
Летувы ╕ Кал╕н╕нградзкай вобласьц╕ Расе╕, а таксама прадстаўн╕к╕ структур эўрарэг╕ёну
“Нёман”.
В╕таўт Рудн╕к
Працаваць на карысьць людзей
16 жн╕ўня ў Слон╕ме адбылася прэзэнтацыя Клюбу грамадзк╕х ╕н╕цыятываў. Заснавальн╕кам╕
клюбу стал╕ прадстаўн╕к╕ адз╕наццац╕ тамтэйшых грамадзк╕х арган╕зацыяў ╕ ╕н╕цыятываў,
а таксама дзяржаўных установаў.
Удзел у прэзэнтацы╕ брал╕ супрацоўн╕к╕ беларускага прадстаўн╕цтва Праграмы Партнэрства
Альянсу Каўнтэрпарт, якая падтрымала ╕н╕цыятыву стварэньня клюбу, прадстаўн╕к╕
грамадзкасьц╕ гораду й мясцовых уладаў. У сва╕м прыв╕тальным выступе намесьн╕к
старшын╕ слон╕мскага райвыканкаму сп. Анатоль Цярэн╕н зазначыў, што “фронт работ
вельм╕ вял╕к╕, ╕ таму нам трэба разам працаваць на карысьць людзей, як╕я тут
жывуць”.
К╕раўн╕к “Вол╕ да разьв╕цьця” (арган╕зацы╕-╕н╕цыятарк╕ стварэньня Клюбу) М╕хась
Варанец зазначыў, што стварэнне клюбу — гэта пераход ад колькасьц╕ да якасьц╕
ў працы трэцяга сэктару Слон╕мшчыны, ╕ выказаў спадзяваньне, што работа клюбу
будзе напоўнена канкрэтным╕ справам╕.
Так, на восень заплянаваныя сустрэча з паэткам╕ Слон╕му, турн╕р па стрытболу,
добраўпарадкаваньне мог╕лак ваяроў-татараў, як╕я заг╕нул╕ ў ╤ сьветавую вайну,
выданьне даведн╕ка “Грамадзянск╕я ╕н╕цыятывы Слон╕мшчыны”, штомесячнае правядзеньне
Дня ╕мян╕ньн╕ка для дзяцей, хворых на цэрэбральны паралюш ды шэраг ╕ншых ц╕кавых
╕ патрэбных мерапрыемстваў.
Слон╕мск╕ Клюб грамадзк╕х ╕н╕цыятываў стане ўжо другой нефармальнай структурай
падобнага кшталту на Гарадзеншчыне. Першай ластаўкай быў створаны летась (таксама
пры падтрымцы Праграмы Партнэрства Альянсу Каўнтэрпарт) у Смаргон╕ Рэг╕янальны
Грамадзк╕ Клюб “Мы разам”, як╕ з посьпехам дзейн╕чае да гэтага часу.
В╕таўт Рудн╕к
Сьвятлана вытрымала
17 жн╕ўня ў Гародн╕ была вызваленая актыв╕стка Маладой Грамады Сьвятлана Нех.
Нагадаем, што дзяўчына, асуджаная за ўдзел у несанкцыянаваным п╕кеце, абвясьц╕ла
╕ трымала ў ╕залятары дзесяц╕дзённую галадоўку.
Сьвятлана Нех падзякавала ўс╕м тым, хто падтрымл╕ваў яе ўсе гэтыя дн╕. Найбольш,
паводле яе словаў, дапамагал╕ беларуск╕я песьн╕, што гучал╕ за сьцяной ╕залятара.
Нават тыя, хто вартаваў дзяўчыну, празь нейк╕ час зьмян╕л╕ сваё спачатку адмоўнае
стаўленьне да яе на больш пазытыўнае. «Яны ж таксама людз╕», - заўважыла Сьвятлана.
Некаторыя м╕л╕цыянты зазычыл╕ дзяўчыне больш н╕кол╕ да ╕х не трапляць.
Пасьля аднаўленьня с╕л ╕ невял╕чкага адпачынку маладая сацыял-дэмакратка зьб╕раецца
зноўку актыўна ўдзельн╕чаць у мясцовым грамадзка-пал╕тычным жыцьц╕.
Валера Русел╕к
Школа пагран╕чча зноўку ў Гародн╕
У Гародн╕ пачынаюцца маштабныя дасьледаваньн╕ з удзелам навукоўцаў з Польшчы,
Укра╕ны ╕ Летувы.
24 жн╕ўня ў Гародн╕ адбудзецца першы этап Школы пагран╕чча "Беларуска-польскае
памежжа: г╕сторыя, культура, мова". У дасьледаваньнях возьмуць удзел каля 40
чалавек. Гэта навукоўцы зь Беларус╕, Польшчы, Летувы ╕ Ўкра╕ны.
╤н╕цыятарам╕ Школы, якая ладз╕цца ўжо друг╕ раз, зьяўляюцца фонд ОРТА Варшаўскага
ўн╕вэрсытэта й Гарадзенск╕ дзяржаўны ўн╕вэрсытэт ╕мя Янк╕ Купалы. Падчас першага
этапу будуць праводз╕цца палявыя дасьледаваньн╕ ў раёне Аўгустоўскага канала,
зап╕свацца ўспам╕ны мясцовых жыхароў пра падзе╕ 30-50-х гадоў. Асноўныя тэмы
дасьледаваньняў – роля мяжы ў жыцьц╕ памежнага насельн╕цтва й вывучэньне мовы
жыхароў памежных раёнаў. 28 жн╕ўня адбудзецца прэзэнтацыя лябараторы╕ рэг╕янальнай
культуры пры Гарадзенск╕м ун╕вэрсытэце.
Друг╕ этап дасьледваньняў пройдзе ў Варшаве зь 9 па 16 верасня.
Зьм╕цер Ягораў
«Аўгустоўск╕ канал у культуры трох народаў»
25 жн╕ўня каля вёск╕ Дамброўка Гарадзенскага раёну пройдзе сьвята «Аўгустоўск╕
канал у культуры трох народаў».
Гэтую ╕мпрэзу арган╕зуе Гарадзенск╕ раённы аддзел Саюзу палякаў у Беларус╕. У
праграме заплянаваны канцэрт гуртоў ╕ ансамбляў зь Беларус╕, Польшчы ╕ Летувы,
выставы народнай творчасьц╕.
М╕хась Вас╕лев╕ч
Месца пакараньня будзе вядомае да 29 жн╕ўня
Да 29 жн╕ўня журнал╕сты забароненай гарадзенскай газэты «Пагоня» Павал Мажэйка
й М╕кола Маркев╕ч пав╕нны атрымаць пастанову пра месца свайго далейшага ўтрыманьня
ў спэцкамэндатуры.
Гэтая паперчына пав╕нна прыйсьц╕ з Упраўленьня выкананьня пакараньняў пры М╕н╕стэрстве
ўнутраных справаў ў Менску.
М╕кола Маркев╕ч таксама нап╕саў хадайн╕цтва пра тое, каб яго нак╕равал╕ ў спэцкамэндатуру
ў Гародн╕ – па месцы жыхарства. А Павал Мажэйка ўжо канчаткова надумаў гэтага
не раб╕ць.
Андрэй Мялешка
Дн╕ беларускай п╕сьменнасьц╕ на Гарадзеншчыне
31 жн╕ўня - 1 верасьня ў мястэчку М╕р (Гарадзенская вобласьць) ладзяцца дн╕ беларускай
п╕сьменнасьц╕.
Падчас сьвяткаваньня ў М╕ры адбудзецца навукова-практычная канфэрэнцыя "М╕рск╕я
чытаньн╕", а 1 верасня ў Сьвята-Траецкай царкве пройдзе сьвяточная л╕тург╕я.
У праграме таксама заплянаваныя рыцарск╕я турн╕ры, мастацка-г╕старычнае прадстаўленьне
"Легенды М╕рскага замка", сьвята дз╕цячай кн╕г╕ ╕ прэссы.
Зьм╕цер Ягораў
"Блак╕тным╕ дарогам╕"
6-8 верасьня грамадзкае аб'яднаньне "Святав╕т" (Л╕да) ладз╕ць турыстычную праграму
"Блак╕тным╕ дарогам╕".
Гэты тур арган╕заваны з мэтай азнаямленьня к╕раўн╕коў праектаў "Дз╕цячыя летн╕к╕"
╕з спэцыф╕кай нак╕рункаў "Дз╕цячыя турыстычныя аздараўленчыя летн╕к╕" ╕ "Актыўны
адпачынак" у Беларус╕. У межах туру заплянаваны сплаў на байдарках па рэках Беларус╕:
╤слач - Бярэз╕на - Нёман (50 км) ╕ Шчара (43 км)
Падрабязнасьц╕ па тэл: (01561) 2-43-44; тэл./факс: 3-19-89.
Зьм╕цер Ягораў
***
Паважаныя чытачы!
Хочам паведам╕ць Вам, што чарговая крон╕ка пабачыць сьвет 06.09.2002 году. Проста
мы падумал╕, што хоць два тыдн╕ – але мы пав╕нны адпачыць.
Усяго найлепшага! Да сустрэчы ў верасьн╕.
“Цэнтр “ Трэц╕ сектар”
Над выпускам працавал╕ Зьм╕цер Ягораў, В╕таўт Рудн╕к, Валера Русел╕к, Андрэй
Мялешка, М╕хась Вас╕лев╕ч.