Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

08.08.2002г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com



***
Абвестк╕

Сустрэнемся ў Бельску-Падляск╕м?
Крыху больш за месяц засталося часу ў ахвотн╕каў паўдзельн╕чаць у “Бардаўскай
восен╕”, каб пасьпець даслаць сваю заяўку.
Фэстываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песьн╕ “Бардаўская восень” адбудзецца
26-27 кастрычн╕ка 2002 г. у Бельску-Падляск╕м (Беласточчына).
Усе выканаўцы, як╕я маюць намер узяць удзел у фэстывал╕, мусяць даслаць заяўку
на адрас:
Зьвяз Беларускае Моладз╕
Poland, 15-959 Bialystok 2, P.O. BOX 73,
slonko@slonko.com.pl
У заяўцы патрабуецца:
- кароткая б╕яграф╕я выканаўцы (выканаўцаў);
- дакладныя каардынаты;
- зап╕с твораў (15-20 хв╕л╕н).
Выканаўцам, як╕я ўвойдуць у спабор, арган╕затары вяртаюць падарожныя выдатк╕
╕ гарантуюць пражываньне й харчаваньне ў час фэстывалю.
Адбор завяршаецца 15 верасьня 2002 г.
Валера Русел╕к

“Гумар ╕ сатыра ў эканом╕цы”
Зь 1 жн╕ўня 2002 па 1 сакав╕ка 2003 гг. прэзыдыюм грамадзкага аб’яднаньня “Менск╕
стал╕чны зьвяз прадпрымальн╕каў” ладз╕ць спабор“Гумар ╕ сатыра ў эканом╕цы”.
Усе ахвотн╕к╕ змогуць узяць удзел у наступных нам╕нацыях:
- найлепшы анэкдот на эканам╕чную тэматыку;
- найлепшая пародыя на тэму: “Каму ў Беларус╕ жыць лепш?”;
- найлепшая пародыя на тэму эканом╕к╕.
Самыя ўдалыя працы будуць узнагароджаныя прэм╕ям╕:
- “Найлепшы анэкдот” – 200, 100, 50 у.а.;
- “Найлепшая пародыя” – 200, 100, 50 у.а.;
- “Найлепшая карыкатура” – 300, 100, 50 у.а.
Колькасьць заяваў ад аднаго ўдзельн╕ка не абмежаваная. Пры супадзеньн╕ матэрыялаў,
пададзеных да ўдзелу, будзе ўл╕чвацца час падачы.
У спаборы могуць браць удзел грамадзяне Беларус╕ ╕ ╕ншых кра╕н сьвету.
Працы прымаюцца зь 1 жн╕ўня 2002 па 1 сакав╕ка 2003 гг. Матэрыялы могуць падавацца
ў беларускай ц╕ расейскай мовах на электронны адрас: MSSPIR@souz.belhard.com
 ц╕ ў дырэкцыю “Менскага стал╕чнага зьвязу прадпрымальн╕каў” з пазнакай “Конкурс”.
Карыкатуры пав╕нны афармляцца на аркушох фармату А4 (у каляровым ц╕ чорна-белым
выкананьн╕). Форму заявы можна знайсьц╕ ў дырэкцы╕ “Зьвязу” ц╕ на яго сайце (www.souz.belhard.com).
У перыяд правядзеньня спабору будуць праводз╕цца сэм╕нары для ўдзельн╕каў з падвядзеньнем
папярэдн╕х вын╕каў.
Ус╕м ахвотн╕кам прадстаўляецца магчымасьць спонсарскага ўдзелу для прадстаўленьня
сувэн╕раў ╕ падарункаў спаборн╕кам.
Падрыхтаваў Андрэй Мялешка



***
Падзе╕

Экспэдыцыя “Зьн╕чу”
1-7 жн╕ўня маладзёвая ╕н╕цыятыва «Рэдакцыя «Зьн╕ч» ладз╕ла этнаграф╕чную экспэдыцыю
ў раёне вёсак Лойк╕-Сел╕ванаўцы-Яцьвязь, што ў паўночна-заходняй частцы Гарадзенскага
раёну.
Падчас экспэдыцы╕ краязнаўцы (навучэнцы факультэту г╕сторы╕  ГарДУ ╕мя Янк╕ Купалы
╕ гарадзенскага л╕цэю №1) распытвал╕ вяскоўцаў пра мясцовую г╕сторыю ╕ тапан╕м╕ку,
дасьледавал╕ ╕ фатаграфавал╕ рэштк╕ кол╕шн╕х панск╕х маёнткаў, старажытныя мог╕лк╕,
цэрквы ╕ касьцёлы.
Як паведам╕ў для «Крон╕к╕» старшыня М╤ «Рэдакцыя «Зьн╕ч» Ян Лялев╕ч, атрыманыя
зьвестк╕ ў будучын╕ абавязкова пабачаць сьвет у выглядзе асобнае кн╕г╕ краязнаўчых
нарысаў.
М╤ «Рэдакцыя «Зьн╕ч», утвораная ўвесну 2000 году студэнтам╕ факультэту г╕сторы╕
ГарДУ ╕мя Янк╕ Купалы, сёньня аб'ядноўвае 8 адз╕надумцаў. Старшыня – Ян Лялев╕ч.
Асноўныя к╕рунк╕ дзейнасьц╕ ╕н╕цыятывы – падрыхтоўка й выданьне краязнаўчых матэрыялаў,
штогадовыя этнаграф╕чныя экспэдыцы╕, праца над базай краязнаўчых зьвестак пра
земл╕ былога Гарадзенскага павету, а таксама вывучэньне рэакрацыйнага патэнцыялу
рэг╕ёну.
Кантакты:
e-mail: laljan@tut.by
тэл.: 8(0152)78-15-97 (Ян Лялев╕ч)

Валера Русел╕к

10 сутак за ланцуг неабыякавых людзей
7 жн╕ўня ў судзе Лен╕нскага раёну Гародн╕ адбыся суд над актыв╕сткай Гарадзенскай
Маладой Грамады Сьвятланай Нех. Судзьдзя  Наталя Козел дала дзяўчыне 10 сутак
адм╕н╕стратыўнага арышту .
Як паведамляе ╕нтэрнэт-вэрс╕я газэты “Пагоня”, гэты прысуд “зьяўляецца беспрэцэдэнтным,
як мiнiмум, зь дзьвюх прычын. Па-першае, таму што толькi ў Гародн╕ (упершыню
ў Беларусi) ланцуг неабыякавых людзей быў расцэнены як пiкет. Па-другое, зь дзесяцi
затрыманых удзельнiкаў гэтай акцыi падобны прысуд вынесены пакуль што толькi
ёй – дваццацiдвохгадовай дзяўчыне”.
Суд ня мог адбыцца цэлы месяц з-за таго, што Сьвятлана адмаўлялася хадз╕ць у
суд. Адразу пасьля зьмяшчэньня  ў ╕залятар часовага ўтрыманьня Сьвятлана ў знак
пратэсту  абвесьц╕ла галадоўку.
Суды таксама чакаюць гарадзенскага мастака Зьм╕цера ╤ваноўскага ╕ актыв╕ста Моладз╕
АГП Юрыя ╤стом╕на.
Андрэй Мялешка

Ал╕мп╕яда НДА
10 жн╕ўня ў Гародн╕ каля Калоскай царквы адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё чарговай
Ал╕мп╕яды недзяржаўных арган╕зацыяў. У гэтым годзе Ал╕мп╕яду ладз╕ць незарэг╕страваная
╕н╕цыятыва «Л╕с».
У праграмме сям╕дзённай Ал╕мп╕яды - м╕н╕-футбол, валейбол, падк╕дны дурань, эстафэта,
шахматы, маляваньне. На 16 жн╕ўня заплянаваны спабор прыгажосьц╕ «Беларускачка'2002».
Завяршэньнем Ал╕мп╕яды стане спабор бардаўскай песьн╕, п╕ўны спабор ╕ ўручэньне
ганаровых узнагародаў.
Зм╕цер Ягораў

92-╕я ўгодк╕ з дня народз╕наў Ларысы Ген╕юш
11 жн╕ўня 2002 году ў Зэльве адбудзецца сьвяткаваньне 92-ых угодкаў з дня народз╕наў
беларускай паэтк╕ Ларысы Ген╕юш.
Як паведам╕ў адз╕н з арган╕затараў мерапрыемства Юры Качук, сьвята адбудзецца
дзеля таго, каб не абрываць традыцыцяў.
Асноўным арган╕затарам выступ╕ла КХП БНФ. Таксама прыедуць ╕ прадстаўн╕к╕ ╕ншых
партыяў ╕ арган╕зацыяў з Гародн╕, Менску ╕ ╕ншых гарадоў Беларус╕.
А 12-ай гадз╕не ў Зэльвенскай царкве адбудзецца набажэнства, а 13-ай – сустрэча
на мясцовых  мог╕лках, дзе была пахаваная Ларыса Ген╕юш.
Андрэй Мялешка

Разгляд скарг╕ журнал╕стў “Пагон╕”
15 жн╕ўня ў Гарадзенск╕м абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скарг╕
журнал╕стаў зачыненай газэты “Пагоня” М╕колы Маркев╕ча ╕ Паўла Мажэйк╕.
Нагадаем, што Лен╕нск╕ суд Гародн╕ прысудз╕ў рэдактара  газэты да двох з паловай,
а журнал╕ста – да двох гадоў пазбаўленьня вол╕.
Андрэй Мялешка

Праваабаронцу - пад суд
На 18 жн╕ўня ў Астраўцы прызначана судовае паседжаньне па справе сябра праваабарончай
арган╕зацы╕ «Беларуск╕ рэспубл╕канскы клюб выбарцаў». Начальн╕к Астравецкага
РАУС абв╕навачвае ╤вана Крука ў абразе гонара ╕ годнасьц╕.
У лютым гэтага году ў «Беларуск╕ рэспубл╕канск╕ клюб выбарцаў» зьвярнуўся астраўчан╕н,
як╕ паведам╕ў, што м╕л╕цыянты вывезьл╕ яго ў лес ╕ катавал╕. Ад ╕мя праваабаронцы
╤вана Крука была пададзена заява ў пракуратуру. А зараз сам праваабаронца атрымаў
позву ў суд. Начальн╕к Астравецкага РАУС Уладз╕мер Кабрынец прос╕ць суд задавол╕ць
яго ╕ск аб спагнаньн╕ з праваабаронцы 20 м╕льёнаў рублёў.
Зм╕цер Ягораў

Зялёны крыж ў “Лясной паляне”
Усяго два гады ╕снуе экаляг╕чны лягер для дзяцей з чарнобыльск╕х раёнаў у дз╕цячым
рэаб╕л╕тацыйна-аздараўленчым цэнтры "Лясная паляна", што ля вёск╕ Жодз╕шк╕ на
Смаргоншчыне.
Не зважаючы на гэта, тамтэйшы адпачынак так добра наладжаны, н╕бы хлопчык╕ й
дзяўчынк╕ прыяжджаюць сюды ўжо не адз╕н дзясятак гадоў.
╤ ўсё гэта сталася магчымым, дзякуючы дзейнасьц╕ беларускай экаляг╕чнай грамадзкай
арган╕зацы╕ "Зялёны крыж". "Крыж", ╕н╕цыятарам стварэньня якога выступ╕ў напрыканцы
80-ых ХХ ст. М╕ха╕л Гарбачоў, сёньня ╕снуе амаль у 30 кра╕нах сьвету. У нашай
дзяржаве яго дзейнасьць распачалася 10 гадоў таму.
Кола ўплыву арган╕зацы╕ увесь час пашыраецца й паглыбляецца. Пра гэта яскрава
сьведчыць дзейнасьць важатых ╕ выхавальн╕каў, як╕я працуюць у летн╕ку. Пэдагаг╕чны
калектыў з дапамогай адмыслова распрацаванай праграмы спрабуе падвыс╕ць (╕ дастаткова
плённа) духоўны ўзровень дзяцей ╕ падлеткаў (узрост наведвальн╕каў – 4-10-ыя
клясы).
"А так╕ чалавек будзе да канца сва╕х дзён берагчы той кавалачак зямл╕, на як╕м
ён жыве, - гаворыць важатая Тацяна Балашчанка, студэнтка БДУ (дарэчы, амаль усе
тутэйшыя важатыя з ун╕вэрсытэту), - ╕ мы гэтаму спрыяем. Ладз╕м экаляг╕чныя дэсанты
–прасьцей кажучы, зьб╕раем сьмецьце. Добрая справа, патрэбная. Рыхтуем зь дзецьм╕
канцэрты, наведваем з экскурс╕ям╕ г╕старычныя мясьц╕ны: Гальшаны, Крэва, Залесьсе
(нездарма летн╕к мае назву "На Беларус╕ мы жывём")… Дзец╕ ў нас не сумуюць: ╕х
адпачынак вельм╕ актыўны. Гэта паходы пешк╕ й на байдарках, вядомая справа, з
турыстычнай амун╕цыяй. Ёсьць у нас нават свой скаладром. Дзец╕ навучаюцца танцам
╕ народным, ╕ клас╕чным. Яны маюць магчымасць займацца ў тэатральнай студы╕ (з
выдатнай к╕раўн╕чкай Тацянай Шылавай), браць урок╕ гульн╕ на г╕тары, вучыцца
маляваць. Наагул, кожны атрад мае г.зв. нак╕рунак: экажурнал╕стыка, ф╕зыка, фатаграф╕я…"
Паводле “Новай газэты Смаргон╕”


Над выпускам працавал╕ Зьм╕цер Ягораў, Андрэй Мялешка, Валера Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное