Рассылка закрыта
При закрытии подписчики были переданы в рассылку "Размышления замужней женщины" на которую и рекомендуем вам подписаться.
Вы можете найти рассылки сходной тематики в Каталоге рассылок.
Беларуские гей-новости
Беларуские гей-новости #11 Всебеларуский сайт геев и лесбиянок переезжает на новый адрес: WWW.APAGAY.COM 1 июня в Минске пройдут семинары "Деятельность и перспективы первой геевской организации Беларуси - Беларуской Лиги Лямбда" Организаторы: Эдвард Тарлецкий, председатель БЛЛ, Сергей Торпачёв, международный секретарь БЛЛ; "Геевская жизнь современной Швеции" Организатор: Стиг-оке Петерсон, международный секретарь шведской организации сексуального равноправия - RFSL. Адрес: пл. Свободы 17, 4-й этаж. Начало в 17:00. Вход свободный. С 15 мая начала функционировать рубрика «Творчество наших посетителей» раздела Галерея. В этой рубрике мы помещаем Ваши фото, которые вы можете присылать нам на е-mail: contact@apagay.com. Фото могут быть эротического содержания или просто художественные. В разделе Гумар читайте новые анекдоты... www.apagay.com/humor/index-homur.htm Из материалов журнала FORUM LABMDA тема одного из номеров: БЫЦЬ ЦI НЕ БЫЦЬ...БАЦЬКАМ Ядзвiга АДАМОВIЧ Адзiн i другi. Вялiкi i маленькi. Маленькi i дарослы. Вялiкi падманшчк i яго сын. Юны гей i яго далёкi ад гэтага ўсяго бацька. Стары як свет маральны двубой. Старая як свет маральная праблема, гаварыць пра якую сёння не можа ў Беларусi нiводны псiхолаг. Ды i няма ў нас у краiне нiводнага псiхолага, якi хаця б з надпалавiненай верагоднасцю мог казаць пра праблемы геяў. Можна казаць хiба што пра тое, што нашы "мэтры" псiхалогii падзяляюцца на тых, для каго геi i лесбiянкi -- звычайныя людзi з агульначалавечымi праблемамi i тых, для каго яны -- патэнцыяльныя пацыенты дурдома. Першыя вылучаюцца тым, што чыталi шмат лiтаратуры i глядзелi шмат фiльмаў пра геяў i лесбi. Другiя -- тым, што заўсёды пасмiхалiся з нябожчыка Фрэйда. Але i першыя i другiя не змогуць пагаварыць з вамi пра тое, як дапамагчы геям-бацькам выхоўваць дзяцей, калi ўжо тыя мелi шчасце цi няшчасце ў iх нарадзiцца. I зразумець спадароў псiхолагаў таксама можна -- адной тэорыяй жывы не будзеш, а наконт практыкi... Вы можаце ўявiць сабе ў нашым горадзе сямейную рэспектабельную пару, якая прыходзiць на прыём у вельмi дзяржаўны Сексалагiчны цэнтр, каб пракансультавацца: у якiм узросце паведамiць малому сыну, што яго бацька мае каханкаў-мужчын? Геяў-бацькоў вельмi шмат. Не ведаю, цi iснуюць у Беларусi падпольныя гей-семi, дзе, апрача iншага, ёсць у наяўнасцi i дзецi (а цi мала што магло здарыцца з жонкай?), але "звычайных" семяў, дзе мужчына-гей iмкнецца спалучаць i свае патаемнае асабiстае жыццё, i просты сямейны лад з дзеткамi i казкамi на нач -- вышэй даху. ...Я доўга не магла наважыцца прычапiцца з пытаннямi да кагосьцi з сваiх сяброў (бо сябры звычайна перастаюць быць сябрамi, калi выкарыстоўваеш iх як матэрыял для ўласных даследванняў). Таму прапанавала iм усiм нешта кшталту анкеты, нахлусiўшы, што збiраюся апытаць вельмi шырокае кола мужчын, у тым лiку, i гетэрасексуальных. Такiм чынам, пяцёх мужчын сярэднiм узростам 35 гадоў я папрасiла адказаць на пытаннi: 1. Наколькi значнае для вас пытаннi хлуснi ў сямi? Наколькi схавана ваша асабiстае жыццё ад жонкi? Наколькi схаваная прысутнасць нейкай "сямейнай тайны" ад дзяцей? 2. Хто галоўны ў сямi -- вы цi жонка? 3. Цi адчуваеце вы комплекс вiны перад ёй? Калi так, цi адбiваецца ён на вашых учынках? Цi саступаеце вы жонцы там, дзе звычайна мужчына саступаць не павiнен? 4. Цi дае жонка вам зразумець (напрыклад, пад час сварак), што яна мае болей правоў распараджацца выхаваннем дзiцяцi? Цi лiчыць яна, што вы не маеце маральнага права кiраваць выхаваннем? 5. Калi пасля аднаполых сексуальных стасункаў вы пачынаеце кантактаваць са сваiм дзiцём -- цi не ўзнiкае ў вас адчування, што вы ў нечым вiнаватыя перад iм? 6. Цi часта вас наведваюць думкi пра той момант, калi дзiця даведаецца праўду пра вас? 7. Цi маеце вы нейкi распрацаваны "алгарытм" крокаў, якiя ў будучынi дапамогуць вашаму дзiцю прымiрыцца з праўдай пра вас? Зразумела, што ўсiх сваiх знаёмых я папрасiла адказаць на пытаннi выключна "так" цi "не". Да таго ж варта дадаць, што ва ўсiх маiх герояў былi прыкладна аднолькавыя "стартавыя магчымасцi" пры ўступленнi ў шлюб. Усе яны ўсведамлялi сваю фiзiчную схiльнасць да мужчын, мелi палавыя стасункi, але адначасова жадалi стварыць сямю, жонку выбiралi таксама свядома, пры тым спадзявалiся, што з узростам, пры магчымасцi штодня мець кантакт з жанчынай, гамасексуальныя якасцi пачнуць згасаць. Ва ўсiх iх надзеi не спраўдзiлiся, i, у каго раней, у каго пазней, але прага кахання з мужчынамi вымусiла шукаць партнёраў. I вось якiя адказы я атрымала: 1. Адзiн з пяцi чалавек не робiць таямнiцы ад жонкi, паколькi меў з ёй размову да вяселля. Две жонкi здагадваюцца, але нiколi не ўзнiмалi гэтай праблемы, хiба што падчас сваркi могуць сказаць нешта крыўднае адносна "мужчынскiх якасцяў" мужа i наогул яго права называцца мужчынам. Яшчэ дзве жонкi наўрад цi чулi калi слова "гамасексуалiзм". Толькi адзiн з маiх суразмоўцаў адчувае сябе хлуслiўцам (той, жонка якога ведае), бо яму ўсё роўна даводзiцца хаваць ад жонкi свае новыя раманы, бо яе гэта нярвуе. Астатнiя чатыры не лiчаць, што хлусяць -- проста "не кажуць усяго". Пра дзяцей у гэтым становiшчы не думае нiхто. Нiхто з пяцi нiколi не задумваўся, цi адчуваюць дзецi наяўнасць "сямейнай тайны". 2. Усе пяць апытаных кажуць, што галоўная ў сямi -- жонка. Яна вырашае ўсе пытаннi, звязаныя з побытам, з баўленнем часу ў сямi, накiроўвае лад жыцця сямi. У той жа час усе пяцёра кажуць, што верхавенства жонкi ў сямi i iх асабiстае жыццё -- гэта розныя рэчы, таму на самой справе жонкi не могуць значна паўплываць на тое, што датычыцца не дома, а мужа асабiста. 3. Амаль заўсёды чацвёра iмкнуцца саступаць жонцы, у пятым выпадку жонка -- чалавек з вышэйшай адукацыяй, вельмi заняты сабой, таму яна iмкнецца пакiнуць свабоду i мужу. Жаданне саступаць (звычайна -- на вачах у дзяцей) тлумачыцца тым, што муж-гей лiчыць, што жонка-натуралка сапраўды ведае пра жыццё нешта такое, чаго не ведае ён, таму не жадае спрачацца, каб пазбегнуць далейшага высвятлення стасункаў. Усе пяць мужчын прызналi, што, калi шчыра, у такiя моманты яны выглядаюць у вачах дзяцей слабымi мужчынамi. 4. У тых выпадках, дзе жонка ведае пра сексуальныя схiльнасцi мужа, яна выкарыстоўвае гэта як абект зняваг падчас сварак. Але нiколi гэта не адбываецца пры дзецях *пра гэта клапоцiцца сама жонка). 5. Ва ўсiх пяцёх мужчын адчуванне вiны ў стасунках з дзiцём узнiкае, хутчэй, таму, што не заўсёды iх хапае на тое, каб паставiць сябе строгiм бацькам i пакараць, калi малое заслугоўвае. 6. Пра будучыню сына i дачкi, якiя раптам апынуцца аднойчы дзiцямi гея, задумваўся толькi адзiн з маiх суразмоўцаў. Астатнiя збiраюцца думаць праз гэта праз некалькi гадоў. 7. Тры з апытаных геяў назвалi сярод якасцяў, якiя яны хочуць бачыць у сваiх дзецях, павагу да людзей i iх правоў, якiмi б гэтыя людзi не былi. Яны лiчаць, што ў юнацтве гэтая якасць дапаможа дзецям прыняць праўду пра бацьку. ...Усяго, вышэй пералiчанага, на мой погляд дастаткова, каб зразумець -- дзецi ў сямi гея пакутуюць хутчэй не ад таго, што бацька мае "няправiльныя" раманы на баку, а ад хлусьнi, ад падсвядомага адчування таго, што памiж бацькамi ёсць нешта, на размовы аб чым накладзена табу... Кажуць, што для дзiцяцi галоўнае -- не тое, чаму вучаць яго бацькi, а тое, што ён памiж iмi бачыць. Можна колькi заўгодна выхоўваць у дзецях павагу да iншых i вучыць iх нiкога не судзiць з ходу, але пры гэтым нiкуды не падзенецца тое, што дзiця бачыць -- прытоеныя слёзы мацi, падсвядомую пагарду да бацькi, iмкненне карыстацца комплексам вiны, якi ён перад ёй адчувае. Далёка не заўсёды ў такой сямi захоўваецца парытэт "моцны мужчына -- слабая жанчына", i не таму, што бацьку ўласцiвыя жаночыя рысы, што мiжволi вядзе да таго, што ў мацi ўзмацняюцца мужчынскiя якасцi: рашучасць, пачуццё адказнасцi i г.д. У большасцi выпадкаў бацька-гей як раз не пазбаўлены iх, проста жонка, якая здагадваецца, што "юнацкiя памылкi" не пройдуць нiколi, сама адмаўляе мужу ў iх наяўнасцi, а той прымае такiя правiлы гульнi, мяркуючы, што жонка такiм чынам хоча захаваць прыстойнае iснаванне сямi i нават пэўным чынам пакiнуць мужа ў спакоi з яго асабiстым жыццём. Бацьку не чапаюць - i не трэба. Ён ужо не павiнен даваць адказ -- дзе бадзяецца да начы, куды iдуць яго "кiшэнныя" грошы, але ён не мае i першага слова ў вырашэннi пытанняў, звязаных, напрыклад, з лёсам i праблемамi дзяцей. Мацi кiруе ўсiм сама, успрымаючы парады, якiя дае ёй муж (парады нават разумныя i заснаваныя на веданнi псiхалогii) як "дзiвацтвы", наступствы яго "блакiтнага" патаемнага жыцця, да якiх лепей не прыслухоўвацца, а быць "як усе". Цi абавязкова сын гея -- гей? Як правiла, хлопчык, схiльны да паглыбленых стасункаў з мужчынамi, можа выхавацца ў сямi, дзе бацька -- слабы чалавек, знаходзiцца пад абцасам мацi, а мацi кiруе ўсiм, у тым лiку, i кожным крокам сына. Падсвядомае жаданне скiнуць сябе жаносую тыранiю штурхае хлопчыка шукаць спагады ў мужчыны, часам -- у чужога мужчыны, калi "абаранiць" ад мацi яго не можа бацька. Тое ж адбываецца, калi мацi загадзя вельмi варожа ставiцца да дзяўчат, якiя пачынаюць зяўляцца побач з сынам, кадi яна папярэджвае яго, да якiх нядобрых наступстваў могуць прывесцi палавыя стасункi з iмi. Змешаная са страхам павага да мацi можа перайсцi ў страх падлетка перад дзяўчатымi, асаблiва старэйшымi, якiя, як правiла, у раннiм узросце могуць i павiнны быць абектам сексуальнай цiкаўнасцi хлопчыка. Калi дзяўчаты палохаюць, застаюцца хлопчыкi. Менавiта гэта часта не разумеюць мацi, цугляючы ў сямi бацьку, прычым не толькi бацьку-гея, але i "натурала" таксама. Наадварот атрымлiваецца, калi ролi ў сямi непарушаныя, нягледзячы на тое, што бацька -- гей, i жонка пра гэта ведае. Але яна не пазбаўляе бацьку права на "мужчынскае выхаванне". Напрыклад, адзiн мой знаёмы сказаў мне, што яго дзесяцiгадовы сын адпачывае заўсёды з бацькам, праводзiць час у яго мужчынскiм калектыве на працы, разам з бацькам наведвае спартовую залу. Вынiк -- хлопчык вельмi цiкавiцца жанчынамi, асаблiва маладымi супрацоўнiцамi бацькi i мацi, з задавальненнем бавiць з iмi вольны час, часта сам iм звонiць, сумуе, калi кагосьцi доўга не бачыць... Такiм чынам, у тым, што гей-бацька -- гэта не значыць бацька гея, я да некаторай ступенi вас пераканала (сябе таксама). Але ёсць i iншы бок праблемы... З трох маiх сябровак адна -- мацi-адзiночка, другая -- на мяжы разводу, трэцяя -- дачка адной толькi мацi (як i я таксама). З чатырох маiх сяброў аднаго выхавала толькi бабуля, другога -- толькi мацi, яшчэ двух -- толькi мацi пры ўмове, што побач знаходзiўся бацька-алкаголiк, якога як быццам i не было. Навошта ўсё гэта? Каб на прыкладзе такой сваеасаблiвай статыстыкi прыкiнуць, якая колькасць вельмi прыстойных маладых людей выходзiць з так званых няпоўны семяў. На жаль, большасць геяў i лесбiянак, а таксама адзiнокiх "натуральных" мужчын i жанчын, якiя не маюць магчымасцi альо жадання стварыць сямю, але мараць мець дзiця, пазбаўленыя гэтай магчымасцi. I тут ужо нязначна, гей чалавек, лесбiянка, альбо проста непрыгожая жанчына, якая не мае шанцаў выйсцi замуж. Ролiк па тэлебачанню, якi называецца "Адшукай мяне, мама" i распавядае пра тое, што ў краiне -- болей за дзесяць тысяч сiрот -- заклiкае людзей падумаць пра магчымасць усынаўлення. Менавiта адзiнокiя, несямейныя людзi -- той кантынгент, якi мог бы паклапацiцца пра частку дзяцей. Пэўны час наша заканадаўства забараняла аддаваць дзяцей на выхаванне ў "няпоўную"сямю. Нiбыта гэта лепей, чым "перапоўнены" Дом дзiцяцi... Зараз такога абмежавання болей няма. Я звярнулася да дырэктара Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Вольгi Карабань з пытаннем -- цi можа адзiнокi чалавек усынавiць дзiця згодна такой жа працэдуры, як гэта дазваляецца парам, якiя састаяць у шлюбе. Аказалася -- можна. Працэнтаў трыццаць тых людзей, што звяртаюцца з просьбай знайсцi iм роднага чалавечка --адны. Большасць -- жанчыны, але ёсць i мужчыны. Да мужчынаў падыход, вядома, больш пiльны -- зразумела, што на чалавека, якi адразу кажа, што хацеў бы ўзяць дзяўчынку цi хлопчыка "свядомага" узросту, цяжка не паглядзець з насцярогай. Але, тым не менш, ёсць выпадкi, калi дзiця ўсынаўляюць менавiта адзiнокiя мужчыны. Як патлумачыла мне Вольга Карабань, спачатку чалавек, якi звярнуўся з просьбай аддаць яму дзiця, працуе з псiхолагамi, тыя вельмi сурёзна высвятляюць, што ж чалавеку трэба, цi можа ён абыходзiцца з дзiцём. Калi так -- адбываюцца кантакты ў дзiцячай установе спачатку пад назiраннем выхавацеля, потым -- больш самастойна, i калi жаданне жыць разам ёсць у абодвух бакоў -- адбываецца юрыдычная працэдура, пасля якой дзiця i бацька альбо мацi становяцца паўнавартаснай сямёй. Зразумела, што звычайна ўсынавiць жадаюць самых маленькiх, але калi выбар чалавека падае на дзiця свядомага ўзросту, можа iсцi размова пра дазвол на пэўны час узяць дзiця дадому, каб высветлiць, якiм будзе з iм абыходжанне i цi не знiкне ў дзiцяцi жаданне быць усыноўленым. Полностью этот материал с фотографиями вы сможете найти здесь www.apagay.com/Magazin/N17/N17_5.htm А также много другой интересной информации читайте на Всебеларуском сайте геев, лесбиянок, трансвеститов и транссексуалов www.apagay.com Администрация сайта Forum Lambda приглашаем к сотрудничеству переводчиков, писателей, ведущих рубрик, программистов, дизайнеров. contact@apagay.com
http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru |
В избранное | ||