Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

[minsk-news] Выстава фотакарэспандэнта <<НН>> у менскай <<Падземцы>>

Выстава фотакарэспандэнта <<НН>> у менскай <<Падземцы>>

<<Living with Art>>

Каталог карцiн... на жаль, часцяком ён складаецца з бляклай перадачы
арыгiналаb. Бо перадаць -- гэта толькi прыблiзна паbтарыць арыгiнальную
выяву. Кожны з нас зведваb пачуццё расчаравання пасля прагляду каталога: цi
ж гэта тая карцiна, якую я бачыb на выставе альбо b музеi, у мастакоbскай
майстэрнi альбо на сцяне b знаёмца? Знiкае адчуванне самой карцiны, яе
энергетыкi. Зрэшты, i фатаграфiя харызматычнага чалавека нiколi не паbторыць
<<арыгiнал>>. Паbстае пытанне: як у поbнай меры можна паказаць чароbнасць i
настрой карцiны?

У межах праекту было рэалiзаванае адно з магчымых рашэнняb таго, як
расказаць пра карцiну, перадаць яе аbру, данесцi больш чым проста змярцвелую
копiю. Гэта рашэнне, якое дае дакументальная фатаграфiя: яна паказвае не
толькi сам прадмет, а таксама i месца, дзе ён знаходзiцца i b нейкай ступенi
атмасферу вакол яго.

Праект паbстаb дзякуючы простай iдэi: прасачыць за лёсам карцiн Аляксандра
Уолтнера (Alexander Waltner) i з дапамогай дакументальнай фатаграфii
паказаць, як, з аднаго боку, карцiны bплываюць на сваiх уладальнiкаb, а з
iншага -- расказаць пра iх уладальнiкаb i iх стаbленне да карцiн. Што атачае
карцiны (не калекцыянера), калi людзi чысцяць зубы, працуюць, гуляюць,
засынаюць цi прачынаюцца bраннi. З дапамогай 15 калекцыянераb з Верхняй
Аbстрыi, якiя bзялi bдзел у праекце, аbтар паспрабаваb адказаць на гэтыя
пытаннi.

Гэтак карцiны Аляксандра Уолтнера пачалi новае жыццё b новым асяроддзi побач
з сваiмi bладальнiкамi. Напруга i рэлаксацыя, роздум, задавальненне ад
мастацтва, спачын для вачэй, дэкарацыя, натхненне -- iснуе агромнiстая
колькасць форм супольнага iх iснавання.

Фатограф, якi b асноbным дакументуе жыццё людзей, гэтым разам Андрэй
Лянкевiч стварае новае бачанне твораb мастацтва, робiць гэта пранiклiва i
творча. Вялiзны досвед працы з людзьмi дапамог яму паставiцца да жывапiсу
Аляксандра Уолтнера як да жывога арганiзма.

Андрэй змяшчае карцiны b свет людзей, надае iм iншае атачэнне i b вынiку
атрымлiваюцца зусiм новыя творы. У iх -- свежы погляд на жывапiс, якi пачынае
жыць сваiм уласным жыццём, у месцах, зазвычай схаваных ад публiкi --
кватэрах, сядзiбах i офiсах, дзе знаходзяць прапiску працы мастака
Аляксандра Уолтнера.

Выставу фатаграфiй можна паглядзець у мiнскай галерэi <<Падземка>>, што
месцiцца на праспекце Незалежнасьцi, 41 да 1 верасня

http://nn.by/index.php?c=ar&i=10961

Ответить   "Polazhenko Sergey" Thu, 23 Aug 2007 11:51:31 +0300 (#687026)