Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

[minsk-news] Праект гiстарычнай музыкi "Легенды Вялiкага Княства" запрашае

Праект гiстарычнай музыкi "Легенды Вялiкага Княства" запрашае
http://news.tut.by/culture/51149.html

Праект гiстарычнай музыкi "Легенды Вялiкага Княства" запрашае 25
сакавiка b 19 00 на прэзентацыю замкавай музыкi з новага альбома
"Старажытная зямля".

Музыка ``Полацкага сшытку'', сярэднявечных беларускiх i еbрапейскiх
табулатураb, псальмы i канты прагучаць у выкананьнi гуртоb ``LITUUS'',
``Artes Liberalis'', дуэту Тамары Рэмез (вакал) i Тэрэзы Чарыевай
(арфа).

Беларускую замкавую музыку, старадаbнiя мелодыi на копiях
сярэднявечных iнструментаb (лютнi, жалейкi, дуды, гусьлi, лiры i
iншыя) прэзентуюць Змiцер Сасноbскi i Каця Радзiвiлава (гурт Стары
Ольса) разам з маладым гуртом ``Ула'' i дзiцячым ``Рарог''.

Аздобiць канцэрт гурт старадаbняга танцу ``Яварына''.

Моладзевы тэатар эстрады (Маскоbская,18а). Квiткi каштуюць 4-6 тыс.
Тэлефоны для даведак 2228296, (029) 6168490.

Музычны альбом ``Старажытная зямля'' зьяbляецца працягам збору ''Легенды
Вялiкага Княства'', створанага у 2000 годзе. Ён прэзэнтуе гiсторыю
беларускай музыкi b розных яе жанрах.

Музычныя легенды ахоплiваюць вялiкi кавалак гiсторыi -- ад часоb
утварэньня першай беларускай дзяржавы Полацкага княства -- да часоb
Рэчы Паспалiтай, куды bваходзiла Вялiкае княства Лiтоbскае. Кожная
кампазыцыя альбому мае сваю легенду, адкрывае таямнiцы нашае гiсторыi,
адраджае забытыя шляхецкiя традыцыi.

Архаiзаваны беларускi фальклёр агучаны Алесем Ласём у лiрнiцкай
(старацкай) традыцыi вандроbных музыкаb (песьня ``Гаbрыла''). Рыцарскiм
духам насычана мiталягiчная баляда ``Конь з Арлом'', гiстарычная песьня
16 ст.``Дунаю-дунаю'', ``Песьня а князю Вiтаbту''. Вайсковая песьня
``Дубровачка'' прадстаbляе мужчынскую сьпеbную традыцыю; карагод
``Медунiца'' -- жаночую традыцыю старажытнага бесьперапыннага сьпеву.

Выкананьне мэлёдыяb на копiях сярэднявечных iнструмэнтаb яскрава
ажыbляе музычную культуру вулiцаb i гарадоb эпохi ВКЛ. Варган
(дрымба), гусьлi (псалтыр), гатычная арфа, арганы, званы, рэнэсансная
лютня -- рэдкiя музычныя iнструмэнты, якiя былi папулярныя b эпоху
Сярэднявечча, i цяпер iх гучаньне пераносiць нас у мiнулае.

У часы Рэнэсансу b Беларусi працавалi многiя вядомыя замежныя й
мясцовыя кампазытары, амаль усе яны прадстаbлены b ``Легендах'' --
Кшыштоф Клябан, Войцех Длугарай, Валянцiн Бакфарк, П. Жалiхоbскi.
Гiсторыя кожнага кампазытара -- гэта bнiкальная старонка
велiкакняжацкага двара b Вiльнi й Гораднi.

Першая iнструмэнтальная музыка b XVI ст. найперш была танцавальнай.
Разам з каралевай Бонай у ВКЛ была прывезеная мода на iталiйскiя й
францускiя танцы -- паваны, гальярды, куранты. У музычным зборы яны
прадстаbленыя найперш творамi з табулятураb XVI ст. -- Полацкага й
Вiленсагаi сшыткаb.

Вакальныя творы са збору ``Куранты''(1733) гучаць у нязьмененым
выглядзе, што дазваляе сучаснiкам адчуць прыгажосьць мiлагучнай
беларускай мовы 17-18 стст.

У зборы ``Старажытная зямля'' удзельнiчаюць больш за дзесяць гуртоb i
выканаbцаb з розных куткоb Беларусi -- з Менску, Полацка, Пiнска,
Баранавiчаb, Мазыра. Праект прэзэнтуе ня толькi гiстарычную музыку,
але й раскрывае творчасьць таленавiтых беларускiх выканаbцаb, якiя
працуюць у гэтай галiне.

Аbтар праекту Арына Вячорка.

Ответить   Polazhenko Sergey Thu, 24 Mar 2005 10:29:16 +0200 (#338906)