[minsk-news] Любителям театра - новый сайт "Наш Тэатр" http://theatre.fromby.by

Здравствуйте, люди дорогие!
Любители и ценители театра приглашаем Вас посетить новый сайт -
"Наш Тэатр - Беларускi iнтэрнет Альманах" по адресу http://theatre.fromby.by.
Беларускi iнтэрнэт-альманах "Наш тэатр" прысвечаны айчыннаму
драматычнаму мастацтву ва yсiх ягоных праявах. Галоyнай мэтай
бачыцца перш за yсё прапаганда творчасцi маладых актораy,
рэжысёраy, драматургаy, а таксама стварэнне yмоy для свабоднага
абмена думкамi, iдэямi, аб'яднанне высiлкаy самых розных людзей
дзеля развiцця беларускага тэатра.
Сайт ставiць на мэце даносiць да грамадскасцi меркаваннi найбольш
дасведчаных у тэатральным мастацтве дзеячой айчынай культуры.
Адкрытасць для yсiх меркаванняy - адно з асноyных патрабаванняy,
якое ставiць перад нашым рэсурсам час. Праект асаблiва сёння
патрабуе самага высокага yзроyню iнтэрактыyнасцi, пры якiм кожны
наведвальнiк мусiць мець магчымасць стаць суаyтарам, стваральнiкам.
Рэдакцыя альманаха бярэ на сябе абавязак забяспечваць гэтыя магчымасцi
пры той yмове, што аyтар будзе yлiчваць шматлiкiя асаблiвасцi
тэатральнага мастацтва, яго неадназначнасць, шматмернасць i невычэрпальнасць.
Апрача асвятлення працэсаy, што адбываюцца y беларускiм драматычным мастацтве,
рэсурс iмкнецца праводзiць акцыi i мерапрыемствы, якiя б рабiлi тэатр больш
блiзкiм i дасцiпным для шараговага гледача. Сецiва праз сваю немасавасць
з'яyляецца не самым аптымальным сродкам стасавання. Таму да сустрэчы y off-line!..
На сайце Вы зможате знайсцi навiны, меркаваннi, тэатральную афiшу i
паyдзельнiчаць у дыскусiях.
--
Вiталь Харужко
Тэатральны свет Беларусi
http://livejournal.com/~by_theatre
Наш тэатр
http://theatre.fromby.net
Мои извинения, правильная ссылка http://theatre.fromby.net