Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 96-74-78, e-mail: sektar@iname.com www: sektar.cjb.net 19.11.2004 г. “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часапісу “Трэці сэктар”. Дадатак дасылаецца па сьпісах рассылкі інфармацыі для НГА Беларусі. У “Кроніцы” выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі. Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на “Кроніку” і яе карэспандэнтаў абавязковая. Калі Вы ня маеце ахвоты атрымліваць надалей “Кроніку” – напішэце нам на адрас: sektar@iname.com *** Абвесткі Рэабілітацыя для нарказалежных З 16 лістапада 2004 году распачаў сваю працу кругласуткавы стацыянар па рэабілітацыі нарказалежных у Рэабілітацыйным цэнтры “Ступені” (Чарнігаў, Украіна). Паслугі для ВІЧ+ (пазытыўных) наркаманаў (у тым ліку зь Беларусі) – бясплатныя. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Чарнігаве: +38-046-2166515. Лана РУДНІК Бяз гвалту ЮНІФЭМ СНД запрашае ўсе зацікаўленыя арганізацыі ўзяць ўдзел у міжнароднай кампаніі “16 дзён бяз гвалту”. Гэтая кампанія была ініцыяваная Першым Інстытутам жаночага глябальнага лідэрства ў 1991 годзе і праводзіцца штогод па ўсім сьвеце ў пэрыяд з 25 лістапада па 10 сьнежня. Гэтым разам кампанія ладзіцца пад лёзунгам: “Дзеля здароўя жанчын, дзеля здароўя нацыі: “не” гвалту!”. Больш падрабязная інфармацыя на сайце http://www.nasilie.net/. Лана РУДНІК Канфэрэнцыя па гендэрнай роўнасьнасьці ГА “Жаночы Незалежны дэмакратычны Рух” запрашае да ўдзелу ў канфэрэнцыі “Разьвіцьцё партнэрства дзеля рэалізацыі палітыкі гендэрнай роўнасьці ў Рэспубліцы Беларусь”, якая адбудзецца ў Менску 11 сьнежня 2004 году. Канфэрэнцыя адбудзецца па адрасе: Менск, пр-т газэты Праўда, 11. Іншагароднім ўдзельнікам будуць транспартныя выдаткі будуць кампэнсаваныя. Ахвотнікі павінны даслаць заяву да 1 сьнежня па факсу: (017) 272-20-98; або на е-mail: wcdmb@user.unibel.by. Дадатковую інфармацыю і форму заявы можна атрымаць, зьвярнуўшыся па тэл. (017) 272-20-98, (029) 6210710. Падрыхтавала Лана РУДНІК Зімняя школа ў Варшаве Гельсынская Фундацыя па правох чалавека арганізуе 19-26 лютага 2005 году ў Варшаве Міжнародную зімнюю школу па правох чалавека. Фундацыя кампэнсуе транспартныя выдаткі ў абодва бакі. Таксама ўдзельнікам будзе забясьпечанае пражываньне, харчаваньне і мэдычная страхоўка. Удзел у Школе бясплатны пры ўмове наведваньня ўсіх заняткаў. Аввотнікі да ўдзелу павінны даслаць па факсу ці электроннай пошце заяву на ўдзел, кароткую аўтабіяграфію і рэкамэндацыйны ліст ад арганізацыі. Апошні тэрмін падачы заяваў – 15 сьнежня 2004 году. З усіх заяўнікоў будуць адабраныя 50 удзельнікаў. Пра вынікі адбору арганізатары абяцаюць паведаміць да 20 студзеня 2005 году. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце A.Pyrek@hfhrpol.waw.pl, ці па тэлефоне: +48-22-828-1008, +48-22-828-6996, +48-22-556-4440 (Каардынатар – Адам Пырэк). Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК Прапанова для студэнтаў Польска-Амэрыканская Фундацыя вольнасьцi i Фундацыя адукацыi для дэмакратыi запрашаюць здольных студэнтаў зь Беларусi, Украiны i Калiнiнчыны зьдзейсьніць колькітыднёвы візыт у навучальныя ўстановы Польшчы. Тэрмін адукацыйнай праграмы – красавік-травень 2005 г. Да ўдзелу праграмезапрашаюцца студэнты першых курсаў (18-21 гадоў). У межах праграмы забясьпечваецца аплата коштаў пражываньня і харчаваньня, кошт падарожжа, кошт страхоўкі і кішэнныя грошы. Таксама аказваецца дапамога ў атрыманьні візы. Дадатковую інфармацыю, а таксама форму заявы можна атрымаць ў Інтэрнэце па адрасу: http://www.ngo.pl/labeo/app/cms/x/81328;jsessionid=7009FC90E0D31DAD89E170B1B03E7CC7. Апошні тэрмін падачы анкетаў – 15 сьнежня 2004 году. Анкеты павінны быць дасланыя выключна поштай па адрасе: Fundacja Educacja dla Demokracji Study Tours to Poland Ul. Nowolipie 9/11 00-150 Warszawa, Polska. Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК Стажыроўкі ў Нідэрляндах Працягваецца рэалізацыя праграмы стажыровак Фундацыі Nuffic. Фундацыя дае магчымасьць маладым спэцыялістам, у тым ліку і зь Беларусі, прайсьці стажыроўку тэрмінам да 4 тыдняў у галяндзкай кампаніі ці ўстанове. Фінансуе праграму Міністэрства замежных справаў Нідэрляндаў. Сфэра дейнасьці надзвычай шырокая: - навакольнае асяродзьдзе; - правы чалавека; - сацыяльнае забесьпячэньне; - адукацыя; - сродкі масавай інфармацыі; - ахова здароўя; - культура; - мэнэджмэнт; - эканоміка і бізнэс. Інфармацыю пра магчымасьці праграмы можна запытаць праз e-mail: trustfoundation@planet.nl. Падрыхтаваў Валера РУСЕЛІК Бараніцца разам Асамблея НГА аднаўляе праграму прававой падтрымкі няўрадавых арганізацыяў у межах Сыстэмы калектыўнай абароны НГА. Прадугледжваецца праца сеткі юрыстаў дзеля кансультаваньня няўрадавых арганізацыяў па прававых аспэктах іх дзейнасьці. З пытаньнямі па калектыўнай абароне няўрадавых арганізацыяў да па кансультацыі і дапамогу зьвяртайцеся: Каардынатар Сыстэмы калектыўнай абароны – Юры Чавусаў (Выканаўчае бюро Асамблеі НГА, тэл.: (029) 6414347; e-mail: ngo@belngo.info), Андрэй Кусяльчук (каардынатар па Гарадзеншчыне, тэл.: (029) 7674490; e-mail: kusialchuk@yahoo.com). Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК Галяндцы дапамогуць Праграма Малых Праектаў ( Matra/KAР) пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве абвяшчае спабор на атрыманьне грантаў для невялікіх праектах, якія будуць ажыцьцяўляцца як прыватнымі ініцыятывамі, гэтак і рознымі калектывамі. Удзел у праграме могуць узяць і беларускія НГА і ініцыятывы. Заявы трэба накіроўваць ў Амбасаду Нідэрляндаў ў Варшаве. Зацікаўленыя могуць зьвяртацца ў Амбасаду ў які заўгодна час і падаваць заявы ў адвольнай форме на адрас: Royal Netherlands Embassy Matra/KAP 10, Kawalerii St. 00-468 Warsaw, Poland http:// www.nlembassy.pl Кантактная асоба – Лукаш Бырскі (war-matra@minbuza.nl). Найвялікшы памер гранту – 12700 USD (11500 еuro). Таксама інфармацыю па праграме Matra/KAP у Беларусі можна атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрляндаў у Менску па тэл.: (017) 262-53-23, ці па электроннай пошце: nedcons@gtp.by. Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК Правы чалавека: швэдзкі адменьнік Інстытут SIDA (Швэдзкая агенцыя міжнароднага разьвіцьця) арганізуе праграму трэнінгаў па чалавечых правох. Практычныя курсы маюць на мэце паглыбіць веды ўдзельнікаў пра міжнародныя і рэгіянальныя сыстэмы прасоўваньня і абароны чалавечых правоў, маніторынг мэханізмаў і выкананьня нацыянальнай праграмы ў галіне чалавечых правоў. Удзельнікі будуць мець магчымасьць абмяняцца ўласным досьведам і ідэямі. Курсы маюць адбыцца з 21 лютага па 18 сакавіка і зь19 па 23 верасьня 2005 году ў местах Лунд (Швэцыя) і Белград (Сэрбія і Чарнагорыя). Заняткі будуць праводзіцца ў ангельскай мове. Прадстаўнікі беларускіх НГА ў ліку іншых краін таксама могуць падаваць свае заявы. SIDA пакрывае ўсе кошты, зьвязаныя з пражываньнем, харчаваньнем і ўдзелам, а таксама транспартныя выдаткі ў абодва бакі. Удзельнікі павінны самастойна пакрыць кошты, зьвязаныя з візай. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: www.rwi.lu.se/index.shtml Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК *** Мае быць… Цьху-цьху-цьху! Абы не ўрачы… 21 лістапада ў Гародні пройдзе справаздачна-выбарчы сход Гарадзенскай гарадзкой філіі партыі «БНФ «Адраджэньне». На сходзе будзе абірацца новае кіраўніцтва арганізацыі. Сёньняшні кіраўнік філіі Мікола Воран, адзін з дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па мясцовай Занёманскай акрузе №52, заявіў аб тым , што ён не плянуе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні арганізацыі чарговы раз. На сёньняшні дзень кандыдатуры кандыдатаў на пасаду старшыні невядомыя. Удзел у гарадзенскай канфэрэнцыi возьмуць старшыня партыi БНФ Вiнцук Вячорка, намесьнiкi старшынi Вiктар Iвашкевiч i Аляксей Янукевiч. Пра гэта паведамляе сайт партыі БНФ – www.pbnf.org. “Гарадзенская арганiзацыя практычна з самага пачатку iснаваньня БНФ у 1989 годзе вядомая сваiм крытычным стаўленьнем да менскага кiраўнiцтва. Чакаецца, што й на гэты раз лiдэрам партыi давядзецца выслухаць шэраг непрыемных для сябе рэчаў”, - адзначае прэс-служба партыi «БНФ «Адраджэньне». Андрэй МЯЛЕШКА *** Падзеі На карысьць мясцовай супольнасьці 12-13 лістапада ў Гародні адбылася міжнародная канфэрэнцыя “Інавацыйныя мэтады працы на карысьць мясцовай супольнасьці”. Арганізатарамі канфэрэнцыі выступілі ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Цэнтар падтрымкі й разьвіцьця грамадзянскіх ініцыятываў “ОПУС” (Лодзь, Польшча). Канфэрэнцыя адбылася ў межах праграмы “Тэхнічная дапамога для дзяржаваў, якія знаходзяцца ў пэрыядзе трансфармацыі”. Удзел у мерапрыемстве ўзялі 54 удзельнікі з 34 арганізацыяў, прадстаўляючы 14 беларускіх і польскіх местаў. Праграма канфэрэнцыі складалася з трох частак: 1) “Мясцовая супольнасьць – што гэта і якія мае заданьні”; 2) “Эфэктыўная арганізацыя працы на карысьць мясцовай супольнасьці – тэорыя і практыка”; 3) “Эфэктыўная арганізацыя працы на карысьць мясцовай супольнасьці – дзелімся досьведам”. Наступным этапам праекту зьяўляецца азнаямляльны візыт у Польшчу (6-10 сьнежня 2004 году). Удзел у візыце возьме група зь 10 чалавек, сфармаваная зь ліку прадстаўнікоў арганізацыяў-удзельніц канфээнцыі. Таксама ў межах праекту будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канфэрэнцыі ў беларускай і польскай мовах. Волька АСТРОЎСКАЯ За салідарнасьць! Больш двох дзясяткаў актывістаў НГА і палітычных партыяў сабраліся 18 лістапада за круглым сталом у памяшканьні гарадзенскай арганізацыі “Таварыства беларускай школы”. Нагодай для сустрэчы сталіся 10-ыя ўгодкі прыняцьця Закону аб грамадзкіх арганізацыях. У час сустрэчы былі падрабязна разгледжаныя тыя рэпрэсіўныя зьмены ў Законе, якія адбываліся цягам апошніх гадоў з адзінай мэтай – калі ня зьнішчыць цалкам, дык замацаваць поўны кантроль над “трэцім сэктарам” краіны з боку ўлады. Таксама згадваліся гісторыя разьвіцьця і станаўленьня грамадзкага руху ў краіне, маральна-этычныя моманты дзейнасьці сучасных беларускіх НГА, спэцыфіка арганізацыяў нацыянальных меншасьцей, і прадпрымальніцкага руху, складанасьці ўзаемадзеяньня паміж грамадзкім і палітычным сэктарамі, а таксама з інфармацыйным абменам паміж імі. Сярод шэрагу лёзунгаў і прапановаў адзінствам гучаньня вылучаўся заклік да задзіночаньня, кансалідацыі ўсіх незалежніцкіх сіл у краіне. “Нам трэба стварыць нашу “Салідарнасьць”. Калі ня створым яе – страцім усё, пачынаючы сваімі арганізацыямі і скончваючы незалежнасьцю Беларусі”, – падсумаваў старшыня Гарадзенскай абласной філіі ГА “Фонд імя Лява Сапегі” Ўладзімер Хільмановіч. Нагадаем, што Закон аб грамадзкіх аб’яднаньнях быў ухвалены 4 кастрычніка 1994 году. Валера РУСЕЛІК Над выпускам працавалі Алеся Бяленік, Лана Руднік, Аднрэй Мялешка, Волька Астроўская й Валера Руселік.

http://subscribe.ru/
http://subscribe.ru/feedback/
Подписан адрес:
Код этой рассылки: country.by.kronika
Отписаться

В избранное