Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

05.11.2004 г.
“Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часапісу “Трэці
сэктар”.
Дадатак дасылаецца па сьпісах рассылкі інфармацыі для НГА Беларусі.
У “Кроніцы” выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі.
Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на “Кроніку” і яе карэспандэнтаў
абавязковая.
Калі Вы ня маеце ахвоты атрымліваць надалей “Кроніку” – напішэце нам на адрас:
sektar@iname.com


*

   Абвесткі


Праграма стыпэндыяў Маскі (Muskie) 
Дадзеная праграмма дае магчымасьць спэцыялістам з вышэйшай адукацыяй атрымаць
магістарскую ступень ува ўнівэрсытэтах ЗША па спэцыяльнасьцях у розных кірунках:
∙       эканоміка;
∙       адукацыя;
∙       журналістыка;
∙       юрыспрудэнцыя;
∙       дзяржаўнае кіраваньне і інш.
Праграма забясьпечвае поўнае фінансаваньне. Апошні тэрмін падачы заяваў – да
17:00 26 лістапада 2004 г.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і форму заявы для ўдзелу ў спаборы можна
атрымаць у офісе “Міжнароднага дыялёгу” па адрасе:
вул. Сурганава 28А, офіс 104
220012 Менск
тэл.: (017) 285-71-72, (029) 7564698
е-mail: muskie@internationaldialogue.org
www.internationaldialogue.by
Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Цэнтральна-Эўрапейскі Ўнівэрсытэт прапануе
Праграма Цэнтральна-Эўрапейскага Ўнівэрсытэту дае магчымасьць атрыманьня пасьлядыплёмнай
адукацыі і правядзеньня дасьледаваньняў з атрыманьнем ступені магістра альбо
доктара навук у галіне сацыяльных ці гуманітарных навук па розных кірунках.
Тэрмін навучаньня – ад 10 месяцаў да 6 гадоў (у залежнасьці ад абранай ступені).
Праграма фінансуецца Цэнтральна-Эўрапейскім Унівэрсытэтам.
Дадатковую інфармацыю аб праграме можна атрымаць на вэб-пляцоўцы Цэнтральна-Эўрапейскага
Ўнівэрсытэту: www.ceu.hu. Форму заявы можна запоўніць толькі ў он-ляйне па адрасе:
https://online.ceu.hu.
Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК


*
Мае быць…

Усё ў нас будзе добра!


*
   Падзеі

З клопатам пра дзяцей
Канфэрэнцыя “Сацыяльна-псыхалягічная неўпарадкаванасьць дзяцей: дыягностыка,
прафіляктыка, карэкцыя” адбылася 2 лістапада ў Гародні.
Удзельнікі канфэрэнцыі: псыхолягі, спэцыялісты ў галіне сям’і і апекі, нарколягі,
–  выступалі ў чатырох сэкцыях, дзе разглядаліся актуальныя праблемы дзіцячай
псыхалёгіі.
Арганізатарамі выступілі мясцовае грамадзкае аб’яднаньне практычных псыхолягаў,
факультэт псыхалёгіі ГарДзУ імя Янкі Купалы і Ўпраўленьне адукацыі Гарадзенскага
аблвыканкаму.
Алеся БЯЛЕНІК



  “Нёман-Інфарм”
навіны з эўрарэгіёну “Нёман”


“UROCZYSKO” беларусізуецца
Паразуменьне пра сумесную падрыхтоўку Міжнароднага культурніцка-экалягічнага
фэстывалю “UROCZYSKO” падпісалі грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці сектар”
(Гародня, Беларусь) і “UROCZYSKO” (Супрасьль, Польшча).
Фэстываль “Сустрэчы з Прыродай і Мастацтвам - UROCZYSKO” ладзіцца ў мястэчку
Супрасьль пад Беластокам з 1995 году. Штогод удзел у мерапрыемстве бяруць дзеячы
культуры, народныя майстры, эколягі ня толькі з Польшчы, але і зь іншых краін.
Удзел “Цэнтру “Трэці сектар” у падрыхтоўцы чарговых – Х і ХІ фэстываляў “UROCZYSKO”
(2005-2006) дазволіць істотна пашырыць “беларускую” частку праграмы. Не выключана,
што частка мерапрыемстваў фэсту (фота выставы, гастролі тэатраў і г.д.) упершыню
будзе праведзеная ў Гародні.
Зараз падрыхтоўкай фэсту займаецца працоўная група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі
абедзьвюх арганізацыяў-партнэрак.
Вітаўт РУДНІК




Над выпускам працавалі Алеся Бяленік, Вітаўт Руднік і Валера Руселік.

http://subscribe.ru/
http://subscribe.ru/feedback/
Подписан адрес:
Код этой рассылки: country.by.kronika
Отписаться

В избранное