Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

22.05.2003 г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com


***


Справа па л╕кв╕дацы╕ “Ратушы” прыпыненая
Сёньня на першым паседжаньн╕ суду па л╕кв╕дацы╕ ГАГА “Ратуша” Гарадзенск╕ абласны
суд пастанав╕ў прыпын╕ць справу.
Суддзя Аляксандр Калесьн╕к задавол╕ў хадайн╕цтва “Ратушы” ╕ прыпын╕ў справу паводле
арт. 160 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу РБ. Справа была прыпыненая да ўступленьня
ў законную с╕лу пастановы суду Лен╕нскага раёну Гародн╕ па скарзе старшын╕ “Ратушы”
Аляксандра М╕л╕нкев╕ча. Разгляд скарг╕ к╕раўн╕ка арган╕зацы╕ на пастанову Адм╕н╕страцы╕
Лен╕нскага раёну аб вынясеньн╕ яму другога папярджаньня цягам году прызначаны
на 27 траўня.
- Далейшы разгляд справы па л╕кв╕дацы╕ арганiзацы╕ зараз цалкам будзе залежаць
ад пастановы суду Лен╕нскага раёну, - л╕чыць адвакат Менскай калег╕╕ адвакатаў
Павал Сапелка, як╕ абараняе “Ратушу” ў судзе.
╤нтарэсы “Ратушы” на судовым працэсе будзе таксама прадстаўляць юрыстка менскага
грамадзкага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў” Вольга
Сапелка. Судзьдзя Аляксандар Калесьн╕к не дапусьц╕ў у якасьц╕ грамадзк╕х абаронцаў
аб’яднаньня яшчэ двох прадстаўн╕коў грамадзк╕х арган╕зацыяў. Адвакат Павал Сапелка
расцан╕ў гэта як грубае парушэньне правоў чалавека. Паводле яго словаў, грамадск╕м╕
абаронцам╕ могуць быць сябры ўсяляк╕х грамадзк╕х арган╕цыяў.
Пра прыпыненьне суду па ўзаемнай дамоўленасьц╕ бакоў хадайн╕чаў таксама прадстаўн╕к
Упраўленьня юстыцы╕ Гарадзенскага аблвыканкаму.
www.hrodna.by


***
   Абвестк╕


Л╕ст ад “Альянсу Партнэрства Каўнтэрпарт”
Праграма “Альянс Партнэрства Каўнтэрпарт” даслала адкрыты л╕ст да рэг╕янальных
грамадзк╕х клюбаў ╕ аб’яднаньняў шэрагу беларуск╕х гарадоў (у тым л╕ку Слон╕му
й Смаргон╕) аб аказаньн╕ тэхн╕чнай дапамог╕ ў правядзеньн╕ групавых працоўных
сустрэч.
Заявы на супрацоўн╕цтва трэба дасылаць зь 19 траўня да 31 л╕пеня 2003 году на
e-mail: elena@cap.gin.by, korzh@cap.gin.by, – ц╕ на факс: (017) 217-77-82.
Дадатковую ╕нфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (017) 217-77-73, 217-77-74
(Сьвятлана З╕нкев╕ч, Уладз╕м╕р Корж).
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Паслухаем пра праверку?
Асамблея няўрадавых арган╕зацыяў запрашае ўзяць удзел у грамадзк╕х слуханьнях
па абмеркаваньн╕ пытаньняў рэг╕страцы╕, правядзеньня праверак дзейнасьц╕ ╕ л╕кв╕дацы╕
грамадзкiх аб'яднаньняў.
Плянуецца, што мерапрыемства адбудзецца 26 траўня з 11:00 да 14:00 ў Мiжнародным
адукацыйным цэнтры (пр-т газэты “Праўда”, 11, Менск, канфэрэнц-заля). Рэгiстрацыя
ўдзельн╕каў пачнецца зь 10:00.
Атрымаць дадатковую ╕нфармацы╕, а таксама заяв╕цца на слуханьн╕ можна да 22 траўня
па тэлефонах: (017) 206-59-09, 225-51-10, – ц╕ праз e-mail: ngo@user.unibel.by.
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая

Сэм╕нар па легальнай дабрачыннасьц╕
29 траўня а 16:00 Беларускае рэспубл╕канскае грамадзкае аб’яднаньне “Аб’яднаны
шлях” запрашае да ўдзелу ў сэм╕нары-прэзэнтацы╕ “Ажыцьцяўленьне дзяржаўнай пал╕тык╕
ў сфэры гуман╕тарнай дзейнасьц╕”.
Спэцыял╕сты Дэпартамэнту па гуман╕тарнай дзейнасьц╕ Ўпраўленьня справам╕ Прэзыдэнта
Рэспубл╕к╕ Беларусь прадставяць ╕нфармацыю пра в╕ды ╕ схему атрыманьня л╕цэнз╕яў,
схему рэг╕страцы╕, атрыманьня й разьмеркаваньня замежнай бязвыплатнай дапамог╕
╕ адкажуць на актуальныя пытаньн╕.
Таксама супрацоўн╕к╕ БРГА “Аб’яднаны шлях” плянуюць прэзэнтаваць новы мэтадычны
дапаможн╕к “Лицензии, выдаваемые Департаментом по гуманитарной деятельности Управления
делами Президента Республики Беларусь”.
Атрымаць дадатковую ╕нфармацыю, а таксама пацьвердз╕ць свой удзел у мерапрыемстве
можна па тэлефонах: (017) 230-32-76, (017) 230-80-54.
Падрыхтаваў Валера Русел╕к

Хто пойдзе – той знойдзе
Курсы "Пошук ф╕нансаваньня й нап╕саньне праектнай прапановы. ╤нфармацыйныя тэхналёг╕╕
ў межах Парталу беларуск╕х грамадзк╕х аб'яднаньняў" ладзяцца пры дапамозе БРГА
"Аб'яднаны шлях".
Тэрм╕н навучаньня – 4 дн╕.
Да ўдзелу ў курсах запрашаюцца прадстаўн╕к╕ грамадзк╕х аб’яднаньняў.
Дадатковую ╕нфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (017) 230-32-76, 230-80-54
(╤на Чырко), е-mail: uwb@user.unibel.by
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Падтрымка выдаўцоў
Беларуск╕ рэспубл╕канск╕ фонд фундамэнтальных дасьледаваньняў абвяшчае спабор
выдавецк╕х праектаў з мэтай ф╕нансавай падтрымк╕ выданьня манаграф╕яў на актуальныя
праблемы сьветавай ╕ айчыннай навук╕ ╕ падставовыя пытаньн╕ эканам╕чнага ╕ культурнага
разьв╕цьця Беларус╕.
На спабор прымаюцца заявы на выданьне:
- кн╕гаў у беларускай або расейскай мовах (перавыданьне не ф╕нансуецца);
- манаграф╕яў навукоўцаў – грамадзянаў Беларус╕ (а таксама ╕х прац, зробленых
ў суаўтарстве з навукоўцам╕-замежн╕кам╕).
Заява на выдавецк╕ праект пав╕нна зьмяшчаць:
- л╕ст-абгрунтаваньне арган╕зацы╕, што зьяўляецца ╕н╕цыятарам выданьня з адзначэньнем
памеру патрэбных сродкаў;
- рукап╕с манаграф╕╕;
- вып╕ску з пратаколу паседжаньня навуковае рады арган╕зацы╕, у якой было выкананае
дасьледаваньне (мус╕ць зьмяшчаць хадайн╕цтва аб падтрымцы выданьня);
- водгук╕ рэцэнзэнтаў.
Падчас разгляду праектаў будзе ўл╕чвацца актуальнасць ╕ арыг╕нальнасьць тэматык╕
выданьня, навуковая квал╕ф╕кацыя аўтара, навуковая ╕ практычная значнасьць вын╕каў
дасьледаваньня. Заявы на спабор разглядаюцца штоквартал на працягу ўсяго году.
Матэрыялы прымаюцца па адрасу: пр-т Ф. Скарыны, 66-414, 220072, Менск.
Падрабязная ╕нфармацыя на сайце: http://fond.bas-net.by/.
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая

Шанец для маладых пал╕тыкаў
Сэм╕нар “Падрыхтоўка новага пакаленьня пал╕тыкаў у рэг╕ёнах Беларус╕: арган╕зацыя
пал╕тычнай працы” ладз╕цца ў межах праекту Маладых сацыял-дэмакратаў Зямл╕ Паўночны
Рэйн-Вэстфал╕я сумесна Фондам ╕мя Фрыдрыха Эбэрта ╕ Фонадм ╕мя Лява Сапег╕.
Галоўнай мэтай сэм╕нараў зьяўляецца падрыхтоўка маладых пал╕тыкаў у рэг╕ёнах
Беларус╕.
Да ўдзелу запрашаюцца маладзёны ў веку 18-35 гадоў (незалежна ад ╕х пал╕тычных
поглядаў).
Атрымаць дадатковую ╕нфармацыю або даслаць п╕сьмовую заяву на ўдзел можна да
13 чэрвеня 2003 году па адрасу:
Фонд ╕мя Фрыдрыха Эбэрта
пр-т газэты “Праўда”, 11
220114, Менск
тэл./факс: (017) 270-73-99
е-mail: fes@open.by.
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Праграма “Journalisten International”
Праект “Journalisten International” прадстаўляе магчымасьц маладым (да 35 гадоў)
журнал╕стам, а часам ╕ студэнтам факультэтаў журнал╕стык╕ зь Беларус╕, Малдовы,
Расе╕ ╕ Ўкра╕ны пазнаём╕цца з сыстэмай СМ╤ Нямеччыны.
Праграма ўяўляе зь сябе тэарэтычныя сэм╕нары ў Свабодным ун╕вэрсытэце Бэрл╕ну
(6 тыдняў), стажыроўку ў рэдакцыях электронных ╕ друкаваных сродкаў масавай ╕нфармацы╕
(6 тыдняў) ╕ тыднёвую вандроўку па Нямеччыне. Удзельн╕к╕ будуцб атрымл╕ваць стыпэндыю,
дапамогу на транспартныя выдатк╕ й жывуць у студэнцк╕м ╕нтэрнаце.
Дадатковую ╕нфармацыю ╕ анкету да ўдзелу можна знайсьц╕ на сайце: http://jill.fu-berlin.de.
Запоўненую анкету (у электронным выглядзе або ад рук╕) трэба даслаць на адрас:
Deutscher Akademischer Austausch Dienst
Aubenstelle Moskau
Leninskij Prospekt 95a
117313
tel. +7/095/132-23-11
                  132-49-88
fax: +7/095/132-49-88
e-mail: daad@daad.ru
http://www.daad.ru
Падрыхтаваў Валера Русел╕к

***
Мае быць…


Не рэг╕струюць абаронцаў
23 траўня а 10:00 у Гарадзенск╕м абласным судзе (вул. Карбышава, 20) адбудзецца
разгляд справы аб спазыску грамадзкага аб’яднаньня “Дом правоў чалавека” (Смаргонь)
да Ўпраўленьня юстыцы╕ Гарадзенскага аблвыканкаму.
Падставай для судовага разьб╕ральн╕цтва сталася адмова чыноўн╕каў рэг╕страваць
аб’яднаньне. Сваю пазыцыю супрацоўн╕к╕ Ўпраўленьня тлумачаць шэрагам заўвагаў
да статуту арган╕зацы╕: не канкрэтызаванае кола асобаў, у дачыненьн╕ да як╕х
будзе ажыцьцяўляцца дзейнасьць аб’яднаньня; неадпаведнасьць дзейнасьц╕ статутным
задачам ╕ мэтам; цьмянасьць схемы ўнясеньня зьмен у Статут ╕ ╕нш.
Валера Русел╕к

Турызм у Беларус╕? – Чаму не?
На 23-25 траўня заплянаваны азнаямляльны сплаў на байдарках ад вёск╕ Шчара Дзятлаўскага
раёну да Правых Мастоў Мастоўскага раёну. Арган╕затарам акцы╕ выступ╕ла грамадзкае
аб’яднаньне “Святав╕т”.
Удзел у сплаве возьмуць прадстаўнк╕к╕ беларуск╕х НГА, турыстычных кампан╕яў,
супрацоўн╕к газэты “Туризм и Отдых”, а такасма ╕х калег╕ зь Летувы. Асноўная
мэта акцы╕ – дасьледаваньне ўмоваў для арган╕зацы╕ ў Беларус╕ падарожжаў ╕ экаляг╕чных
вандровак.
Прадстаўн╕к╕ турыстычнага б╕знэсу таксама маюць сваю ц╕кавасць – збор ╕нфармацы╕
пра магчымасьц╕ арган╕зацы╕ й разьв╕цьця турызму ў кра╕не.
Алеся Нав╕цкая

Фэст у М╕ры
31 траўня ў М╕ры адбудзецца навукова-практычная канфэрэнцыя на тэму “Матэрыяльная
й духоўная культура замкаў Беларус╕” ╕ выстава партрэтаў князёў з роду Радз╕в╕лаў.
У аднадзённым фэсьце возьмуць удзел прадстаўн╕к╕ рыцарск╕х клюбаў, камэрныя калектывы
Дзяржаўнага канцэртнага аркестру пад к╕раўн╕цтвам М╕хала Ф╕нбэрга, фальклёрныя
калектывы ╕ ╕нш.
Алеся Нав╕цкая
паводле www.region.grodno.by


***

   Падзе╕



Распачалася непасрэдная падрыхтоўка да правядзеньня М╕жнароднага летн╕ку НГА
эўрарэг╕ёну “Нёман” “ПоЛ╕БелКа”, як╕ адбудзецца 8-15 жн╕ўня 2003 году на кал╕н╕нградзк╕м
узьбярэжжы Балтыйскага мора.
Больш падрабязную ╕нфармацыю пра летн╕к чытайце ў рубрыцы “Нёман-╤нфарм: нав╕ны
з эўрарэг╕ёну “Нёман”. Да “Крон╕к╕” таксама далучаныя анкеты для ўдзельн╕каў
╕ арган╕зацыяў зь беларускага боку.

Разам – лепей!
Сэм╕нар-канфэрэнцыя на тэму “Алькагал╕зм, наркаман╕я, гвалт” адбыўся 15-16 траўня
ў Гародн╕.
Мерапрыемства ладз╕лася Цэнтрам м╕ласэрнасьц╕ “Сям’я” сумесна з Аб’яднаньнем
практычных псыхолягаў ╕ грамадзк╕м аб’яднаньнем “Ступени”.
Апроч беларусаў, у сэм╕нары брал╕ ўдзел ╕ госьц╕ з Латв╕╕, Польшчы, Укра╕ны.
– Усё адбывалася на вельм╕ высок╕м узроўн╕. Гэта надзвычай добры прыклад для
╕ншых арган╕зацыяў: маўляў, ня трэба сварыцца адз╕н з адным – а лепш задз╕ночвацца
дзеля сумеснай працы, – адзначыла адмысло ва для “Крон╕к╕” старшынька Аб’яднаньня
практычных псыхолягаў Валянц╕на Багаслоўская
╤рына Чэрняўская

Гарадзенцы на в╕дэа
Незарэг╕страваная маладзёвая ╕н╕цыятыва “Ў М╕хельсона” сумесна з гарадзенск╕м
аддзяленьнем Беларускага сацыяльнага дзеяньня "Разам!" КДС “Разам” выдала  в╕дэавэрс╕ю
зап╕су гарадзенск╕х гуртоў “Deviation” ╕ “Кальян”.
На касэце зьмешчаныя 50 хв╕л╕н жывогу канцэрту наднёманск╕х рок-зорак, зап╕саных
у час леташн╕х фэсту “Love music – hate fascism” ╕ Форуму грамадзк╕х арган╕зацыяў
╕ ╕н╕цыятываў Гарадзеншчыны “Прыдумай сабе свой сьвет”.
– Гэтая касэта пав╕нна пашырыць прых╕льн╕каў гарадзенскай сцэны, – мяркуе складальн╕к
в╕дэавэрс╕╕ рэжысэр-аматар Вячаслаў Дуб╕н.
Таксама ╕н╕цыятыва “Ў М╕хельсона”(http://michelson.by.ru) сумесна зь незалежным
лейблам RU Rec. (http://www.grodno.antifa.net/rur/) зьб╕раецца выдаць улетку
альбом найлепшых песень гурту “Deviation”, прымеркаваны да 10-годзьдзя каманды.
Андрэй Мялешка

Праз стагодзьдз╕
16-17 траўня ў Наваградку адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная 750-годдзьзю каранацы╕
М╕ндоўга.
Адпаведна тэме канфэрэнцы╕, разглядал╕ся пытаньн╕, непасрэдна датычныя каранацы╕
або практычна ўсяго, што зьвязана з г╕сторыяй дзяржавы ў Х╤╤╤ стагодзьдз╕.
У мерапрыемстве брал╕ ўдзел навукоўцы зь Беларус╕, Укра╕ны, Летувы ды Расе╕.
╤рына Чэрняўская

Настаўн╕к╕ ў згуртаваньн╕
Пабачыў сьвет першы нумар бюлетэню “Вукар” – выданьня незарэг╕страванага настаўн╕цкага
згуртаваньня “Вулей” пры грамадзк╕м аб’яднаньн╕ “Фонд ╕мя Лява Сапег╕”.
На старонках выдання зьмяшчаюцца меркаваньн╕ настаўн╕каў, навучэнцаў ╕ студэнтаў
на надзённыя пытаньн╕, г╕старычныя артыкулы й вершы.
Таксама ў “Вукары” зьмешчаная “Дэклярацыя настаўн╕цкага згуртаваньня “Вулей”,
у якой акрэсьленыя мэты дзейнасьц╕ аб’яднаньня. Адна з галоўных – “пабудова нацыянальнае
школы, якая адпавядала бы сучасным патрэбам грамадзтва”.
Алеся Нав╕цкая

Вучыцца н╕кол╕ ня позна
Сэм╕нар “Стварэньне рэсурсаў ╤нтэрнэту для шкаляроў” адбыўся 18 траўня ў Ваўкавыску.
Мерапрыемства было арган╕заванае пры падтрымцы ╤нтэрнэт-цэнтру “Мадэм”.
У сэм╕нары брал╕ ўдзел 23 чалавек╕.
- Мы ўпершыню ладз╕л╕ гэткае мерапрыемства з разьл╕кам на шкаляроў. ╤ можна сьцьвердз╕ць,
што экспэрымэнт прайшоў пасьпяхова. Зараз падобныя курсы можна ладз╕ць ╕ ў ╕ншых
местах, – адзначыла старшынька ╤нтэрнэт-цэнтру “Мадэм” Валянц╕на Суворына.
Падбныя сэм╕нары заплянаваныя ў Слон╕ме, Л╕дзе й Дзятлаве.
╤рына Чэрняўская

Гарадзенцам не дал╕ маўчаць
Супрацоўн╕к╕ гарадзенскай м╕л╕цы╕ не дал╕ мясцовым прадпрымальн╕кам правесмц╕
19 траўня “м╕тынг маўчаньня”.
У гэты дзень на гарадзенск╕м пляцы Лен╕на сабралося кал╕ 50 чалавек, у асноўным
– прадпрымальн╕к╕. Негледзячы на тое, што ў ╕х не было ан╕як╕х сьцягоў ╕ транспарантаў
╕ што не гучал╕ як╕я-кольвек прамовы, м╕л╕цыянты квал╕ф╕кавал╕ збор грамадзянаў
як несанкцыянаваны м╕тынг ╕ выц╕снул╕ людзей з пляцу.
Кольк╕ дзён раней у месьце зьяв╕л╕ся ўлётк╕, падп╕саныя незарэг╕страваным дэмакратычным
рухам “Гарадзенск╕ выбар”, з закл╕кам да грамадзянаў прыйсьц╕ на пляц.
Алеся Нав╕цкая

Рукап╕сы не гараць...
У траўн╕ 2003 году пабачыла сьвет кн╕га Фрыды Гурэв╕ч “Древний Новогрудок. Старажытны
Навагрудак”.
Каля 200 асобн╕каў кн╕г╕ был╕ выдадзеныя ў беларускай мове пры дапамозе беларускай
дыяспары ў Санкт-Пецярбургу на ахвяраваньн╕ супляменьн╕каў, як╕я жывуць у Расе╕.
Рукап╕с кн╕г╕ праляжаў 25 гадоў.
╤рына Чэрняўская

Шалкев╕ч з “Паходняй”
22 траўня ў Гарадзенск╕м Доме культуры (вул. Дзяржынскага, 1) грамадзкае аб’яднаньне
“Паходня” ладз╕ць вечарыну-канцэрт бядомага беларускага барда В╕ктара Шалкев╕ча.
Пачатак ╕мпрэзы – а 19:00. Уваход вольны.
Валера Русел╕к


***

  “Нёман-╤нфарм”
нав╕ны з эўрарэг╕ёну “Нёман”



Летн╕к “ПоЛ╕БелКа” – зьб╕райма ўвесь эўрарэг╕ён!

Перадг╕сторыя праекту
╤дэя, закладзеная ў грунт дадзенага праекту, нарадз╕лася на Форуме эўрарэг╕ёну
“Нёман”, як╕ адбываўся 18-19 л╕стапада 2002 году ў Гародн╕ (Беларусь).
У працы Форуму брал╕ ўдзел прадстаўн╕к╕ 30 грамадзк╕х арган╕зацыяў зь Беларус╕,
Летувы, Польшчы ╕ Кал╕н╕нградзкай вобласьц╕ Расе╕. Мэтай Форуму зьяўлялася абмеркаваньне
стратэг╕╕ разьв╕цьця супрацоўн╕цтва пам╕ж грамадзк╕м╕ арган╕зацыям╕, мясцовым╕
ўладам╕ ╕ структурам╕ эўрарэг╕ёну.
Эўрарэг╕ён “Нёман” быў створаны з мэтай разьв╕цьця супрацоўн╕цтва м╕ж памежным╕
тэрыторыям╕ Беларус╕ (Гарадзенская вобласьць), Летувы (Ал╕туск╕, В╕ленск╕ ╕ Марыямпальск╕
паветы), Польшчы (Падляскае ваяводзтва) ╕ Кал╕н╕нградзкай вобласьц╕ Расе╕ (Красназнамёнск╕,
Гусеўск╕, Несьцераўск╕, Азёрск╕ ╕ Чарняхоўск╕ раёны).

Месца правядзеньня летн╕ку “ПоЛ╕БелКа” – кэмп╕нг у хвойн╕ку ў вакол╕цах гораду
П╕янэрск╕ Кал╕н╕нградзкай вобласьц╕ на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.
Дата: 8-15 жн╕ўня 2003 году.
Удзельн╕к╕: прадстаўн╕к╕ маладзёвых грамадзк╕х некамэрцыйных арган╕зацыяў з эўрарэг╕ёну
“Нёман” (па 7 чалавек ад кожнай кра╕ны), як╕я актыўна рэал╕зуюць праграмы па
працы з моладзьдзю.
Мэта правядзеньня летн╕ку “ПоЛ╕БелКа” – падвышэньне ўзроўню памкненьняў НГА кра╕н-удзельн╕ц
эўрарэг╕ёну “Нёман” да актыўнага супрацоўн╕цтва ╕ абмену ўласным досьведам у
розных сфэрах дзейнасьц╕.
Задачы летн╕ку:
- навучаньне й суправаджэньне мэтадычным╕ матэрыялам╕ на майстар-клясах прадстаўн╕коў
НГА паводле прынцыпу “НГА для НГА” (кожны ўдзельн╕к прэзэнтуе дзейсную працоўную
праграму сваёй арган╕зацы╕ й вучыць яе ╕ншых прадстаўн╕коў НГА);
- абмен мэтадычным╕ матэрыялам╕ з наступным ╕х анал╕зам ╕ сынтэзам у выглядзе
электроннага зборн╕ку;
- абмен уласным досьведам дзейнасьц╕ зь ╕ншым╕ арган╕зацыям╕

У межах рэал╕зацы╕ праекту прадугледжаныя наступныя к╕рунк╕ працы:
- адукацыйны (правядзеньне майстар-клясаў кожным з удзельн╕каў летн╕ку);
- м╕жкультурныя дачыненьн╕ (нацыянальныя вечарыны ╕ прэзэнтацы╕ кра╕н-удзельн╕ц;
засваеньне простых словаў ╕ выразаў моваў эўрарэг╕ёну);
- мэтадычны (прэзэнтацыя праграм арган╕зацыяў-удзельн╕ц з дапамогай мэтадычных
матэрыялаў, ╕х наступнае зьмяшчэньне ў ╤нтэрнэце ╕ распаўсюд сярод НГА эўрарэг╕ёну);
- ╕нфармацыйны (распаўсюд ╕нфармацы╕ пра эўрарэг╕ён “Нёман” ╕ летн╕к “ПоЛ╕БелКа”
ўдзельн╕кам╕ праекту сярод насельн╕цтва сва╕х кра╕н).

Падрыхтаваў Валера Русел╕к

Палякаў навучаць ╕ндзейцы
╤ндзейцы-в╕жы з Арызоны (ЗША) будуць вучыць польск╕х памежн╕каў надзейна вартаваць
межы зь Беларусяй, Укра╕най ╕ Расеяй.
Дзеля гэтага чырвонаскурыя спэцыял╕сты падзеляцца з сва╕м╕ белым╕ калегам╕ ўласным
досьведам пошуку й перасьледу кантрабандыстаў ╕ нелегальных эм╕грантаў, атрыманым
на амэрыканска-мэксыканскай мяжы.
Падрыхтоўчыя курсы працягнуцца да сярэдз╕ны лета ╕ пройдуць у тры этапы, у кожным
зь як╕х возьмуць удзел па 25 польск╕х памежн╕каў. Адз╕н дзень зойме тэарэтычная
падрыхтоўка, а астатн╕я чатыры – практычныя занятк╕ ў памежнай зоне.
Навука пошуку сьлядоў паводле ссунутага камяня ц╕ зламанай гал╕нк╕ будзе каштаваць
50-60 тысяч даляраў. Грошы выдаткуе амэрыканск╕ бок.
Пра гэта паведамляе ╕нфармацыйнае агенцтва www.polska.ru.
Валера Русел╕к

У Кал╕н╕нградзе пабудуюць вёску
На чарговым паседжаньн╕ меская горадабудаўн╕чая рада мэры╕ Кал╕н╕нграду ўхвал╕ла
плян пабудовы вёск╕ рыбакоў.
Паводле папярэдн╕х ацэнак, на ажыцяўленьне праекту патрабуецца прыкладна  $47
м╕льёнаў даляраў. Мяркуюць пастав╕ць дамы ў стыл╕ старога Кён╕нзбэргу. На першых
паверхах абсталююць бары, кавярн╕, крамы, а вышэй – оф╕сы. Запрацуе рыбная б╕ржа.
Адчыняцца гатэль ╕ новы Дом шлюбу. ╤ ў дадатак – яшчэ адз╕н разыходны мост.
Пра гэта паведамляе штотыднёв╕к “Страна Калининград”.
Валера Русел╕к


Над выпускам працавал╕ ╤рына Чэрняўская, Алеся Нав╕цкая, Андрэй Мялешка й Валера
Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное