Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

16.05.2003 г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com


***
   Абвестк╕


Спабор “Мой Сусьвет – гэта…”
Усё некал╕ й недзе пачынаецца, усё кал╕сьц╕ й дзесьц╕ завяршаецца… Сусьвет зьяўляецца
ў гэтым, здавалася, непарушным прав╕ле своеасабл╕вым выняткам. Навукоўцы дагэтуль
нешта вымяраюць ╕ выл╕чваюць, але гаварыць пра нейк╕ значны плён пакуль што не
даводз╕цца. А можа яны вымяраюць нешта ня тое, зус╕м ╕ншае? Тады варта паспрабаваць
дакладна вызначыць паняцьце Сусьвету.
Рэдакцыя “Крон╕к╕ грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” працягвае чарговы спабор
сярод сва╕х чытачоў на найлепшы працяг выразу: “Мой Сусьвет – гэта…”.
Свае думк╕ трэба даслаць на e-mail: trecisektar@yahoo.com – з пазнакай “На спабор”
не пазьней за 21 траўня 2003 году. Аўтара найбольш запам╕нальнага выразу чакае
прыемны падарунак.
Чакаем!



Журнал╕стам – пра гендэр
26 траўня ў межах праекту па л╕дэрству жанчын адбудзецца сэм╕нар-трэн╕нг для
журнал╕стаў “Тэхналёг╕╕ канструяваньня гендэру ў СМ╤”.
У праграмме – трэн╕нг╕ “Асновы гендэрнай тэоры╕”, “Гендэрныя стэрыятыпы ў беларуск╕х
СМ╤”, дыскус╕я “Штодзённае жыцьцё, журнал╕сцк╕ тэкст ╕ канструяваньне гендэру”.
Ахвотн╕к╕ да ўдзелу маюць запоўн╕ць анкету:
1. Прозьв╕шча, ╤мя, ╤мя па бацьку;
2. Месца працы й пасада;
3. Кантактны адрас ╕ тэлефон;
4. Сфармулюйце тэматыку, у якой вы працуеце;
5. Што такое, на Вашую думку, "жаночая" тэма ў СМ╤ (ня больш за 1/4 старонк╕)
6. Ц╕ л╕чыце Вы, што ў нашым грамадзтве ╕снуе дыскрым╕нацыя па полавай прыкмеце?
Кал╕ так, то назавеце, у чым яна праяўляецца (ня больш за 1/3 старонк╕).
7. Якая, на Вашую думку, роля жанчыны ў грамадзтве? (ня больш за 1/3 старонк╕).
Анкеты трэба дасылаць на e-mail: cce@ehu.by ("Сэм╕нар для журнал╕стаў").
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая

Будуць экскурс╕╕? – Будуць!
Наваградзкае таварыства ф╕ляматаў прымае заявы на правядзеньне экскурс╕яў па
Наваградчыне.
 Экскурс╕╕ будуць ладз╕цца мясцовай краязнаўцай Тацянай Цярук. Месца правядзеньня
– Наваградак ╕ вакол╕цы места, старажытныя помн╕к╕.
За дадатковай ╕нфармацыяй зьвяртацца да Тацяны Царук па тэл.: 8 (01597) 2-38-09.
╤рына Чэрняўская

Спабор для жанчын
Да 1 чэрвеня працягваецца тэрм╕н падачы творчых работ для тых, хто мае намер
узяць удзел у праекце Imagining ourselves “Анталёг╕я”.
Imagining ourselves – наватарская анталёг╕я творчасьц╕ новага пакаленьня маладых
жанчын усяго сьвету. Рэдактары анталёг╕╕ запрашаюць да ўдзелу жанчын да 35 гадоў
незалежна ад кра╕ны жыхарства.
Магчымыя тэмы:
- цела (мода, хвароба, спорт, сэксуальная тэматыка, танец ╕ рух, цяжарнасьць);
- асоба\межы (усё тое, што нас раз’ядноўвае: грамадзянства, нацыянальнасьць,
раса, пол, мова);
- с╕ла ╕ ўлада (пал╕тычныя сыстэмы, правы чалавека, балянс улады ў сям’╕, зацьверджаньне
асаб╕стай с╕лы ╕ аўтаномнасьц╕);
- духоўнасьць (рэл╕г╕я, рытуалы, тэмы Боскага – усё тое, што нас перавышае);
- сям’я (продк╕, сувяз╕ пам╕ж мацеркам╕ ╕ дачкам╕, бацьк╕, дзец╕, шлюб);
- праца (матэрыяльныя каштоўнасьц╕, заводы ╕ фабрык╕, вёска);
- зямля (ежа, прырода, экалёг╕я, жывёлы, натуральныя навук╕);
- сувяз╕\супольнасьц╕ (сяброўства, каханьне, грамадзк╕я групы, калектыўныя досьвед);
- ╕ ╕нш.
Прымаюцца працы рознага кшталту – ад малюнкаў ╕ скульптур да тэкстаў песень.
Усе матэрыялы пав╕нны быць дасланыя па электроннай або звычайнай пошце:
Paula Goldman, Co-Editor
Internatioanl Museum of Women
P.O. Box 642370
San Francisco, CA 94165 -2370
USA
tel.: 1-415-543-4669
e-mail: imagining-ourselves@imow.org
Больш падрабязная ╕нфармацыя – на вэб-старонцы: http://www.gender.by/grants.html.
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая

Шанец для вельм╕ адукаваных
Studium Europy Wschodniej UW абвяшчае ╤╤╤ спабор на атрыманьне 25 стыпэндыяў
для кандыдатаў з кра╕н былога СССР ды камун╕стычнага блёку. Стыпэнды╕ прызначаныя
для 2-хгадовага навучаньня ў Варшаўск╕м ун╕вэрсытэце.
Удзельн╕к╕ спабору мусяць быць у веку да 30 гадоў, мець вышэйшую адукацыю (найлепш
–  гуман╕тарную), ведаць польскую, ангельскую й расейскую мовы. Таксама трэба
атрымаць добры вын╕к па агульадукацыйным тэсту й суразмове, няблага арыентавацца
ў праблематыцы Ўсходняй ╕ Цэнтральнай Эўропы, Расе╕, Аз╕╕ ╕ Каўказу.
Праграмма навучаньня ўтрымл╕вае пытаньн╕ па г╕сторы╕ ╕ праблемах нацыяў, а таксама
пал╕талёг╕╕. Прысутн╕чаюць элемэнты г╕сторы╕ мастацтва, л╕таратуры, культуралёг╕╕,
сацыялёг╕╕, геаграф╕╕, демаграф╕╕, права, эканом╕к╕ Апроч таго, стэпэндыяты будуць
штудыяваць адну з моваў рэг╕ену. Занятк╕ праводзяць польск╕я й замежныя выкладн╕к╕.
Дакумэнты на атрыманьне стыпэнды╕ трэба даслаць да 1 чэрвеня 2003 году. Навучаньне
пачнецца зь 1 л╕стапада 2003 году.
Дадатковую ╕нфармацыю, а таксама ўзоры дакумэнтаў можна атрымаць праз наступныя
кантакты:
Uniwersytet Warszawski
Palac Patockich, Krakowskie Przedmiescie 32
00-325 Warszawa 64
Polska
tel. 828-80-75, 55-20-916; fax 828-53-69
e-mail: studium@mercury.ci.uw.edu.pl
www.uw.edu.pl
Падрыхтаваў ╤ван Барэйка

***
Мае быць…


“Мой родны куток”
 - пад гэткай назвай гарадзенск╕я летув╕сы, расейцы й паляк╕ плянуюць правесьц╕
выставу-спабор дз╕цячых прац.
На выставе можна будзе пабачыць малюнк╕, вершы, фотаздымк╕ й нават в╕дэаф╕льмы
на тэму “Мой родны куток”, выкананыя маладым╕ жыхарам╕ Гарадзеншчыны.
Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканьн╕ к╕натэатру “Чырвоная зорка” 18 траўня
аб 11 гадз╕не. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Алеся Нав╕цкая


***

   Падзе╕



Польск╕ досьвед для актыв╕стаў Гарадзеншчыны
Прадстаўн╕к╕ шасьц╕ няўрадавых арган╕зацыяў з Зэльвы, Мастоў, Л╕ды ╕ Гародн╕
знаём╕л╕ся з польск╕м досьведам грамадзкага удзелу ў разьвязаньн╕ лякальных праблем
падчас в╕зыту ў Лодзь 5-9 траўня.
11 актыв╕стаў дабрачынных ╕ сацыяльна-арыентаваных арган╕зацыяў Гарадзеншчыны
сустрэл╕ся з калегам╕ з 11 польск╕х арган╕зацыяў, каб абмеркаваць праблемы ўзаемадзеяньня
зь мясцовым╕ ўладам╕ й падзял╕цца з досьведам супрацоўн╕цтва пам╕ж няўрадавым╕
╕н╕цыятывам╕.
У дадатак, у час наведваньня рэаб╕л╕тацыйных цэнтраў для ╕нвал╕даў ╕ пунктаў
сацыяльнай дапамог╕ ў Лодз╕, Верушаве ╕ Скерняв╕цах беларусы даведал╕ся пра ╕навацыйныя
мэтодык╕, пац╕кав╕л╕ся ф╕нансаваньнем ╕ арган╕зацыяй працы, а таксама атрымал╕
запрашэньн╕ да супрацоўн╕цтва. У Верушаве бурм╕стар места, старшыня Рады ╕ староста
павету распавял╕ пра посьпех╕ ў разьвязаньн╕ надзённых лякальных праблем праз
супольную працу з грамадзк╕м╕ арган╕зацыям╕. А ў Скерняв╕цах прадстаўн╕к╕ Рады
няўрадавых абяднаньняў паведам╕л╕ пра першы ў Польшчы Закон аб супрацоўн╕цтве
пам╕ж мясцовым╕ ўладам╕ ╕ трэц╕м сэктарам.
В╕зыт быў арган╕заваны ГА “Цэнтр “Трэц╕ сектар” (Гародня, Беларусь) сумесна з
Цэнтрам “Опус” (Лодзь, Польшча) пры падтрымцы Амбасады Галянды╕ ў Варшаве.
Глеб Кануньн╕каў

Шкаляры ус╕х кра╕наў, задз╕ночвайцеся!
14 траўня ў Наваградку адбылася сустрэча мяцовых шкаляроў з сва╕м╕ аднагодкам╕
з Варшавы.
Для замежных гасьцей была праведзеная экскурс╕я па г╕старычных мясьц╕нах Наваградчыны.
На наступны дзень група польск╕х дзевяц╕клясьн╕каў выправ╕лася ў В╕льню.
╤рына Чэрняўская

За “Ратушу” змагаюцца
24 няўрадавыя арган╕зацы╕ Польшчы падп╕сал╕ л╕ст, у як╕м выказваецца пратэст
супраць л╕кв╕дацы╕ Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша”.
Нагадаем, што “Ратушу” спрабуюць л╕кв╕даваць за парушэньн╕ прав╕лаў выкарыстаньня,
улiку й захоўваньня палiграфiчнага абсталяваньня (рызографа Riso GR 3750).
Таксама арган╕зацыю спрабуючь баран╕ць ╕ беларуск╕я НГА, нак╕роўваючы ў Гаспадарчы
суд л╕сты. “Мы ведаем прадстаўн╕коў ГАГА “Ратуша” як законапаслухмяных грамадзянаў,
як╕я добрасумленна працуюць на карысьць Гарадзеншчыны й Беларус╕. Дзейнасьць
ГАГА “Ратуша” н╕кол╕ не была нак╕раваная на атрыманьне прыбытку, а само аб’яднаньне
н╕кол╕ не займалася гаспадарчай дзейнасьцю,” – гаворыцца ў адным з ╕х.
Алеся Нав╕цкая

Сьвята набл╕жаецца
16 траўня ў Наваградку ладз╕цца канфэрэнцыя, прысьвечаная 750-годзьдзю каранацы╕
М╕ндоўга.
Арган╕затарам╕ аф╕цыйнай канфэрэнцы╕ выступ╕л╕ Нацыянальная акадэм╕я навук разам
зь мясцовым краязнаўчым музэем. Галоўная тэма мерапрыемства – г╕сторыя Вял╕кага
княства Л╕тоўскага.
Своеасабл╕вая неаф╕цыйная частка сьвяткаваньняў адбудзецца 24 траўня на Замкавай
гары. Сябры ГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчыны” разам з Таварыствам
ф╕ляматаў “Прамень” запрашаюць да ўдзелу ўс╕х ахвотн╕каў. Перад прысутным╕ выступ╕ць
вядомы этна-гурт “Стары Ольса”.
╤рына Чэрняўская



Вывучаем ВКЛ
16-18 траўня ў Гародн╕ ладз╕цца круглы стол па праблемах вывучэньня г╕старычных
аспэктаў ╕снаваньня Вял╕кага княства Л╕тоўскага.
У працы круглага стала бяруць удзел ╕ маладыя, ╕ ўжо сталыя навукоўцы, што займаюцца
вывучэньнем г╕сторы╕ ВКЛ. Акрамя беларуск╕х навукоўцаў, на круглы стол “Вывучэньне
г╕сторы╕ ВКЛ у 1999-2003 гг.” прыехал╕ госьц╕ з Польшчы, Расе╕, Укра╕ны й Летувы.
Мерапрыемства ладз╕ць Асацыяцыя маладых навукоўцаў “В╤Т” на базе Гарадзенска
дзяржаўнага ўн╕вэрсытэту ╕мя Янк╕ Купалы.
Алеся Нав╕цкая

Яны гавораць на свой лад...
Пабачыў свет чарговы нумар ╕нфармацыйна-анал╕тычнага бюлетэню Гарадзенскага аддзяленьня
ГА “Фонд ╕мя Лява Сапег╕” “Свой Лад”.
У нумары закранаюцца пытаньн╕ правоў чалавека, узаемадачыненьняў ЗША ╕ ╤раку
ды дачынэньня да гэтага Беларус╕. Друкуюцца ╕ матэрыялы, прысьвечаныя паходжаньню
й вымаўленьню назвы Горадн╕-Гародн╕.
╤рына Чэрняўская


***

  “Нёман-╤нфарм”
нав╕ны з эўрарэг╕ёну “Нёман”



Мюнхгаўзэн, талер ╕ кашалёт
15 траўня ў Кал╕н╕нград прыехала дылегацыя зь нямецкага места Бодэнвэрдэр – 
радз╕мы знакам╕тага барона Мюнхгаўзэна.
Мэта наведваньня немцам╕ кол╕шняга Кён╕нгзбэргу – сустрэчы й перамовы з к╕раўн╕кам╕
места ╕ дэпутатам╕ гарсавету дзеля падп╕саньня ўзаемнае дамовы аб супрацоўн╕цтве.
Таксама нямецк╕я дэлегаты зьб╕раюцца вярнуць Кал╕н╕нграду запазычанасьць барона
Мюнхгаўзэна, як╕ ў 1740 годзе наведваў тагачаснае места ды не заплац╕ў за кухаль
мясцовага п╕ва. Бургам╕стар Бодэнвэрдэру ўласнаручна перадасць гаспадару рэстарацы╕
“Солнечный камень” старажытны талер.
Акрамя таго, немцы возьмуць удзел у адкрыцьц╕ выставы маскоўскага п╕сьменьн╕ка
Сяргея Макеева “Два Мюнхгаузена” ў Нямецка-Расейск╕м доме. А напрыканцы в╕зыту
ў ╕х заплянаванае наведваньне Музэю Сьветавага ак╕яну, дзе дэлегаты зьб╕раюцца
ўскласьц╕ кветк╕ да шк╕лету кашалёта, як╕ н╕быта некал╕ праглынуў барона.
Пра гэта паведамляе ╕нфармацыйнае агенцтва “Росбалт”.
╤ван Барэйка

Паседжаньне эўрарэг╕ёну
15 траўня ў Друскен╕ках (Летува) адбылося чарговае паседжаньне Рады эўрарэг╕ёну
“Нёман”. Упершыню ў падобным мерапрыемстве браў удзел ╕ прадстаўн╕к НГА.
На паседжаньн╕ сярод ╕ншых было разгледжанае й пытаньне “Аб дзейнасьц╕ няўрадавых
арган╕зацыяў эўрарэг╕ёну “Нёман”. Прадстаўн╕к В╕ленскага зьвязу маладзёвых арган╕зацыяў
“Круглы стол” Вадз╕м В╕лейта выступ╕ў з прапановай аб супрацы пам╕ж структурам╕
╕ НГА рэг╕ёну.
- Не адвяжоўваймася адз╕н ад аднаго! – закл╕каў удзельн╕каў паседжаньня В╕лейта.
У вын╕ку перамоваў было дасягнутае пагадненьне аб утварэньн╕ Працоўнай групы
НГА пры Радзе эўрарэг╕ёну “Нёман”. Летн╕к маладзёвых няўрадавых арган╕зацыяў
“Пал╕белка” быў уключаны ў каляндар мерапрыемстваў рэг╕ёну, у як╕ раней траплял╕
тольк╕ праекты мясцовых бюро.
У л╕пен╕-жн╕ўн╕ 2003 году ў Троках адбудзецца працоўная сустрэча па пытаньнях,
зьвязаных з перасячэньнем межаў унутры эўрарэг╕ёну “Нёман”. А ў л╕стападзе пройдзе
чарговае паседжаньне Рады, на як╕м старшынства ў рэг╕ёне будзе перададзенае Беларус╕.
Валера Русел╕к


Над выпускам працавал╕ ╤рына Чэрняўская, Марыя Рудакоўская й Валера Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное