Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

21.02.2003 г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com


***

Абвестк╕



Размаўляем па-беларуску
21 лютага ўва ўс╕м сьвеце адзначаецца М╕жнародны дзень матчынай мовы.
Згодна з аф╕цыйным╕ дадзеным╕ апошняга переп╕су, прыкладна тры чвэрц╕ насельн╕цтва
кра╕ны л╕чаць роднай мовай беларускую.
Алеся Нав╕цкая

Рэдакцыя “Крон╕к╕” абвяшчае з гэтай нагоды спабор сярод чытачоў на найлепшы працяг
выразу: “Мая родная мова – гэта…”.
Свае думк╕ трэба даслаць на e-mail: trecisektar@yahoo.com – з пазнакай “На спабор”
не пазьней за 9 сакав╕ка 2003 году. Аўтара найбольш запам╕нальнага выразу чакае
прыемны падарунак.

Ствараецца сетка арган╕зацыяў
Беларускае маладзёвае грамадзкае аб’яднаньне “Новая твары” абвясьц╕ла пра стварэньне
нефармальнай сетк╕ аб’яднаньняў, як╕я працуюць з ╕заляваным╕ й недастаткова абароненым╕
дзецьм╕ й моладзьдзю.
Праект рэал╕зуецца пры падтрымцы праграмы ТАС╤С Эўрапейскага Зьвязу “Праграма
разьв╕цьця грамадзянскай супольнасьц╕ ў Беларус╕”.
Грамадзк╕я аб’яднаньн╕, што ўваходзяць у сетку й ня маюць уласных вэб-пляцовак,
могуць разьл╕чваць на дапамогу ў стварэньн╕ прадстаўн╕цтва арган╕зацы╕ ў ╤нтэрнэце.
Алеся Нав╕цкая

Трэвэл-гранты
Гранты на паездк╕ для грамадзянаў Канады ╕ кра╕н Цэнтральнай ╕ Ўсходняй Эўропы
прадстаўляюцца ў межах праграмы “Партнэрства дзеля будучын╕”, якая ф╕нансуецца
Канадзк╕м м╕жнародным Агенцтвам па разьв╕цьц╕ (CIDA).
Трэвэл-гранты прадстаўляюцца на ўдзел:
- у сэм╕нарах ╕ канфэрэнцыях;
- трэн╕нгавых праграмах;
- праграмах па абмену досьведам;
- навучаньне;
- кароткачасовыя кансультацы╕.
Памер грантаў – да $10000. Працягласьць праекту – ня больш за 12 тыдняў.
Праграма падтрымл╕вае невял╕к╕я праекты, нак╕раваныя на ўзмацненьне супрацоўн╕цтва,
абмен досьведам пам╕ж агран╕зацыям╕ розных кра╕н. Мэта праграмы – разьв╕цьцё
дэмакратычных працэсаў ╕ эканам╕чных рэформаў у кра╕нах Цэнтральнай ╕ Ўсходняй
Эўропы.
Для сябраў недзяржаўных арган╕зацыяў ╕ моладз╕ (19-30 гадоў) мажл╕вае пакрыцьцё
выдаткаў на пражываньне, камандз╕роўк╕, сувязь, паездк╕ ўнутры кра╕ны ╕ выраб
рэклямных матэрыялаў.
Крытэры прадстаўленьня грантаў ╕ дапаможн╕к па нап╕саньн╕ заявы (у ангельскай
мове) можна атрымаць, даслаўшы запыт на e-mail: aranbaeva@yandex.ru.
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Разьвязваем эканам╕чныя праблемы
Economics Education and Research Consortium сумесна з Global Development Network
абвяшчаюць спабор эканам╕чных дасьледаваньняў “Вясна-2003”.
Спабор нак╕раваны на падтрымку дасьледаваньняў, зьвязаных з разьвязаньнем актуальных
эканам╕чных праблем кра╕н СНД.
Памер гранту складае ад 6 да 15 тысяч даляраў. Да ўдзелу запрашаюцца дасьледчык╕-эканам╕сты
з кра╕н СНД.
Спабор праводз╕цца па наступных к╕рунках:
- прадпрыемствы ╕ рынк╕ тавараў;
- рынк╕ працы ╕ сацыяльная пал╕тыка;
- макраэконом╕ка ╕ ф╕нансавыя рынк╕;
- эконом╕ка грамадзкага сэктару;
- м╕жнародны гандаль ╕ рэг╕янальная ╕нтэграцыя.
Заявы на ўдзел у спаборы пав╕нны быць нак╕раваныя не пазьней за 20 красав╕ка
2003 году альбо дастаўленыя кур’ерам да 16:00 25 красав╕ка 2003 году ў Маскоўск╕
сакратарыят Кансорцыюму на адрас:
117418 Москва,
Нахимовский проспект, 47,
офис 919, этаж 9.
За больш падрабязнай ╕нфармацыяй зьвяртайцеся на сайт: http://www.eerc.ru/.
Алеся Нав╕цкая

ЗБС – за правы студэнтаў
1 сакав╕ка ў Гародн╕ плянуецца правесьц╕ “Адкрыты Студэнцк╕ Форум. Думк╕ ўслых”,
прысьвечаны абароне правоў студэнтаў.
Арган╕затарам Форуму выступае Задз╕ночаньне Беларуск╕х Студэнтаў – досыць вядомая
ў кра╕не студэнцкая арган╕зацыя, што зараз знаходз╕цца на стады╕ рэг╕страцы╕.
Аналяг╕чнае мерапрыемства ладз╕лася 8-9 лютага ў В╕цебску. Яго ўдзельн╕к╕ магл╕
атрымаць адказы на найбольш набалелыя пытаньн╕ ад квал╕ф╕каваных юрыстаў.
На Форуме, што адбудзецца ў Гародн╕, плянуецца ўдзел студэнтаў ╕ ў распрацоўцы
“Дэкларацы╕ правоў студэнта”. Спачатку гэта будзе неаф╕цыйны дакумэнт, празь
як╕ студэнты атрымаюць магчымасьць даведацца пра свае правы. Мяркуецца, што Дэклярацыя
будзе распрацаваная сёлета яшчэ да восен╕. Пры гэтым кожны студэнт кра╕ны зможа
ўзяць удзел у яе распрацоўцы.
Ахвотн╕к╕ папрацаваць на Форуме могуць зьвярнуцца за больш падрабязнай ╕нфармацыяй
па тэл.: (017) 232-27-43.
Алеся Нав╕цкая

Сьвяткуйма Дзень Вол╕ разам!
Распачалася праца па падрыхтоўцы сьвяточных мерапрыемстваў, прымеркаваных да
85-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспубл╕к╕ ╕ як╕я адбудуцца ў кра╕не зь 9 да
25 сакав╕ка.
Каардынуе працу адмысловы Нацыянальны аргкам╕тэт, створаны паводле пастановы
Рады БНР яшчэ ў студзен╕ гэтага году. У склад Аргкам╕тэту ╕ працоўнай групы ўвайшл╕
знакам╕тыя дзеячы навуковай iнтэлегенцыi, прадстаўнiкi грамадзкiх i палiтычных
арганiзацыяў Беларусi, iншыя грамадзяне. Старшынём быў абраны вядомы прафэсар
Анатоль Грыцкев╕ч.
Арган╕затары зьвяртаюцца да ўс╕х з просьбай разглядзець пытаньне аб правядзеньн╕
сумесна зь ╕ншым╕ грамадзк╕м╕ ╕ пал╕тычным╕ аб’яднаньням╕ сьвяточных мерапрыемстваў
у сва╕м месьце, раёне або вобласьц╕.
Пра канкрэтныя мерапрыемствы пажадана паведамляць на e-mail: infocenter@user.unibel.by.
Падрыхтаваў Валера Русел╕к

Журнал╕стаў – у ╤рак?
Стала вядома, што пасольства Рэспубл╕к╕ ╤рак у Беларус╕ запрашае беларуск╕х журнал╕стаў
наведаць кра╕ну. Паводле чутак, адмыслова дзеля гэтага будзе замоўлены самалёт.
Усе дарожныя выдатк╕ ╕ пражываньне бярэ на сябе ╕ранск╕ бок. Супрацоўн╕к╕ амбасады
ня здолел╕ дакладна назваць аўтарцы “Крон╕к╕” дакладную дату адпраўк╕. У якасьц╕
заяўк╕ ад ус╕х ахвотн╕каў прымаюцца л╕сты ў адвольнай форме.
Алеся Нав╕цкая


“Несцерка” ╕зноў з нам╕!
Працягваецца падп╕ска на дз╕цячую беларускамоўную газэтку “Несцерка”.
╤ндэкс падп╕ск╕ – 63672. Адрас рэдакцы╕: вул. Цыялкоўскага 23, Горк╕, 213410,
Маг╕лёўская вобласьць. Тэл.: 8-(022233)-5-09-59; е-mail: nescerka@hotbox.ru.
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Пошук спонсара
Маладзёвая ╕н╕цыятыва “Ў М╕хельсона” плянуе выдаць другую частку дыску “Музыка
супраць рас╕зму”.
Гэта некамэрцыйны праект, нак╕раваны на прапаганду ╕дэалаў антыфашызму сярод
моладз╕. Зараз прадстаўн╕к╕ ╕н╕цыятывы шукаюць фундатараў для выданьня дыску.
Усе зац╕каўленыя могуць зьвяртацца й дасылаць свае прапановы на адрас:
а/с 62 (для Андрэя Мялешк╕)
230000 Гародня-3
e-mail: michelson@tut.by
Падрыхтавала Алеся Нав╕цкая


***

Падзе╕


“Мясцовыя выбары ╕ пас╕ўнасьць моладз╕ – рэчы не сумяшчальныя!“
Менав╕та пад гэтк╕м лёзунгам ╕н╕цыятыўная група маладых л╕дараў клюбу “Наше мнение”
ладз╕ць свае сустрэчы з моладзьдзю Слон╕му ╕ дыскус╕╕ з кандыдатам╕ ў дэпутаты
мясцовага райсавету.
Сустрэчы маюць адкрыты характар ╕ даюць магчымасьць даведацца пра пляны кандыдатаў
у выпадку ╕х абраньня.
У найбл╕жэйшых плянах актыв╕сты клюбу адзначаюць найперш сваю рэг╕страцыю.
Тацяна Сапелка, Марына Шальянов╕ч (Слон╕м)

Канфэрэнцыя арн╕толягаў
15-16 лютага ў Гародн╕ адбылася адкрытая канфэрэнцыя, прысьвечаная 10-годзьдзю
заснаваньня Заходнебеларускага таварыства аховы птушак.
У першы дзень канфэрэнцы╕ ў памяшканьн╕ г╕мназ╕╕ №1 сабрал╕ся сябры Таварыства
╕ госьц╕-навукоўцы зь В╕цебску, Менску ╕ ╕ншых местаў. Таксама працавала ╕ ф╕лятэл╕стычная
выстава “Сьвет Птушак”, у час якой прэзэнтавал╕ся тры калекцы╕ марак ╕ паштовак.
На наступны дзень канфэрэнцы╕ ладз╕лася арн╕таляг╕чная экскурс╕я на вадаёмы каля
Гародн╕.
Алеся Нав╕цкая

Краязнаўцы думаюць
19 лютага ў Гародн╕ ў памяшканьн╕ ГАГА “Ратуша” адбылася сустрэча мясцовых краязнаўцаў.
Тэмай сустрэчы сталася цяжкая сытуацыя, што склалася вакол Краязнаўчага таварыства
ймя Тодара Нарбута. Таксама прысутныя абмяркоўвал╕ свае бл╕жэйшыя пляны: пэрспэктывы
аднаўленьня “Краязнаўчай газэты”, супрацоўн╕цтва з турыстычным╕ ф╕рмам╕ ╕ ╕нш.
Валера Русел╕к

Страхаваньне для прадпрымальн╕каў
Сэм╕нар на тэму “Асабл╕васц╕ дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня прыватных прадпрымальн╕каў
╕ найм╕таў” адбыўся 20 лютага ў Гародн╕.
Сэм╕нар ладз╕ўся оф╕сам М╕жнароднай ф╕нансавай карпарацы╕ сумесна з ГА “Гарадзенск╕
клюб прадпрымальн╕каў”, а таксама Ўпраўленьнем прадпрымальн╕цтва Гарадзенскага
аблвыканкаму. У сэм╕нары брал╕ ўдзел прадстаўн╕к╕ Абласнога ўпраўленьня Фонду
сацыяльнай абароны насельн╕цтва М╕н╕стэрства працы ╕ сацыяльнай абароны, а таксама
прадпрымальн╕к╕.
За дадатковай инфармацыяй зьвяртацца па тэлефоне: (017) 228-18-38 (Надзея С╕нельн╕к).
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская




Студэнты хочуць к╕раваць
20 лютага ў Гародн╕ ў памяшканьн╕ мясцовай ф╕л╕╕ “Маладой Грамады” адбылася чарговая
працоўная сустрэча актыв╕стаў ╕н╕цыятываў па стварэньн╕ студэнцкага самак╕раваньня
ў тутэйшых дзяржаўным ╕ мэдычным ўн╕вэрсытэтах.
Моладзь займалася распрацоўкай пляну правядзеньня канфэрэнцы╕ ╕ сэм╕нару, прысьвечаных
самак╕раваньню. Сэм╕нар мус╕ць адбыцца сёлета ў Гародн╕ ў сярэдз╕не сакав╕ка.
Галоўная мэта мерапрыемстваў – растлумачыць студэнцтву, што такое самак╕раваньне
й навошта яно патрэбнае, а таксама пазнаём╕ць удзельн╕каў з замежным досьведам.
Плянуецца запрас╕ць гасьцей з Менску й Польшчы.
“Чыноўн╕к╕ з М╕н╕стэрства адукацы╕ ўжо проста вымушаныя задумвацца пра студэнцкае
самак╕раваньне, аз╕рацца на эўрапейск╕ досьвед. Яны выдатна разумеюць, што ╕накш
– нам ус╕м тут проста гамон!” – адзначыў старшыня  гарадзенскай “Маладой Грамады”
й выкладн╕к ГарДУ Валянц╕н Аск╕рка.
Таксама, адмыслова для “Крон╕к╕”, адна з актыв╕стак ╕н╕цыятывы Марыя Багаслоўская
выказалася адносна Форуму па самак╕раваньн╕, як╕ 1 сакав╕ка ў Гародн╕ зьб╕раецца
ладз╕ць Задз╕ночаньне беларуск╕х студэнтаў:
– Не зус╕м зразумела, што гэта будзе. ЗБС чамусьц╕ ня йдзе на кантакт з нам╕,
роб╕ць усё ц╕шком, падпольна. Гэткая сытуацыя зус╕м не спрыяе разьв╕цьцю студэнцкага
самак╕раваньня як у нас, так ╕ ў кра╕не наагул. Чым лепш ╕ шчыльней будзем супрацоўн╕чаць,
тым больш усе разам атрымаем карысьц╕. Пазыцыя Задз╕ночаньня вельм╕ зьдз╕ўляе,
балазе нашая ╕н╕цыятыва ўзьн╕кла, дзякуючы менав╕та ╕м. А сёньня яны чамусьц╕
адмаўляюцца ад вын╕каў сваёй працы ў Гародн╕ двохгадовае даўн╕ны.
Нашая ╕н╕цыятыва выйшла на абсалютна новы ўзровень – аф╕цыйны. Мы дзейн╕чаем
не падпольна. Нас усе бачаць, ╕ з нам╕ можна супрацоўн╕чаць. Гэта вял╕к╕ плюс
– кал╕ да цябе прыслухоўваецца адм╕н╕страцыя ВНУ, ра╕цца з табой. Гэта ╕ ёсьць
сапраўднае самак╕раваньне. А падпольнае, неаф╕цыйнае – што яно дасьць? Хто яго
будзе слухаць?
Мы заўсёды ╕мкнемся да супрацы. Спадзяемся, што ╕ з Задз╕ночаньнем беларуск╕х
студэнтаў неяк знойдзем агульную мову, каб супольна дзейн╕чаць у адным к╕рунку.
Валера Русел╕к

Скажам жабрацтву – “НЕ!”
Распачалася рэал╕зацыя новага праекту “Спрыяньне ў падрыхтоўцы асноўных напрамкаў
нацыянальнай стратэг╕╕ прадух╕леньня жабрацтва ў Рэспубл╕цы Беларусь”. Хадой
праекту к╕руюць ПРААН сумесна з урадам кра╕ны.
Праект разьл╕чаны на тры гады й будзе выконвацца М╕н╕стэрствам працы ╕ сацыяльнай
абароны Рэспубл╕к╕ Беларусь ў супрацоўн╕цтве з М╕н╕стэрствам статыстык╕ ╕ анал╕зу,
а таксама экспэртам╕ Ўсясьветнага банку.
Новы праект ПРААН – гэта першая стадыя распрацоўк╕ нацыянальнай стратэг╕╕ прадух╕леньня
жабрацтва. Плянуецца праанал╕заваць праблемы жабрацтва ў Беларус╕, дасьледаваць
╕ адаптаваць найбольш пасьпяховы досьвед суседн╕х кра╕н, распрацаваць рэкамэндацы╕
па асноўных к╕рунках стратэг╕╕ барацьбы з жабрацтвам, узмацн╕ць дыялёг ╕ партнэрства
з арган╕зацыям╕ грамадзянскай супольнасьц╕ па абмеркаваньн╕ вын╕каў дасьледаваньняў
╕ распрацоўцы рэкамэдацыяў па прыярытэтах нацыянальнай стратэг╕╕ прадух╕леньня
жабрацтва ў Беларус╕.
Праект па выпрацоўцы нацыянальнай стратэг╕╕ прадух╕леньня жабрацтва разглядаецца
як падмурак для наступных праектаў у гэтк╕х сфэрах жыцьця, як устойл╕вае рэг╕янальнае
разьв╕цьцё, узвышэньне ўзроўню занятасьц╕ ╕ прыбытку сем’яў, узмацненьне партнэрства
дзяржавы ╕ грамадзянскай супольнасьц╕.
Падрыхтавала ╤рына Чэрняўская

Леванеўск╕ супраць газэты
Л╕дар незарэг╕страванага стачкаму прадпрымальн╕каў Валеры Леванеўск╕ падаў у
суд спазыск да гарадзенскай газэты “Биржа инфармации”. У сва╕м спазыску Леванеўск╕
цьвердз╕ць, што яму была нанесеная маральная шкода.
2 лютага ў мясцовай недзяржаўнай газэце “Биржа инфармации” зьяв╕лася публ╕кацыя
журнал╕стк╕ Натал╕ Макушынай пра несанкцыянаваны сход, што адбыўся 28 студзеня
2003 году. Леванеўскага абраз╕ў наступны сказ: “Сам лидер Стачкома Республики
Беларусь был с позором изганан с площади”. Прадпрымальн╕к цьвердз╕ць, што пак╕нуў
пляц з уласнай вол╕. У якасьц╕ абвяржэньня словаў Леванеўскага Макушына прадэманстравала
гуказап╕с, зроблены падчас сходу. На ╕м добра чуваць, як, перапыняючы Леванеўскага,
людз╕ скандуюць: “Уходи!” ╕ “Надоел!”.
Леванеўск╕ прос╕ць суд спагнаць з рэдакцы╕ газэты 100 тысяч рублёў у якасьц╕
кампэнсацы╕ за нанесеную публ╕кацыяй маральную шкоду ╕ разарваць дамову аб купл╕-продажу,
г.зн. вярнуць яму грошы за набыты ╕м нумар газэты.
Размова па грамадзянскай справе аб спазыску Леванеўскага ў судзе Лен╕нскага раёну
Гародн╕ прызначаная на 25 лютага.
Алеся Нав╕цкая

Што раб╕ць з Мажэйкам?
Вырак журнал╕сту газэты “Пагоня” Паўлу Мажэйку можа быць перагледжаны.
Вярхоўны Суд Беларус╕ запатрабаваў судовую справу “Пагон╕”, каб разгледзець наглядную
скаргу журнал╕ста. Пасьля разгляду запатрабаванай справы Вярхоўны Суд можа вынесьц╕
пратэст на вырак Мажэйку ╕ зьмякчыць яго.
Вын╕к разгляду будзе абвешчаны пасьля 27 лютага.
Алеся Нав╕цкая
паводле pahonia.promedia.by

За жаночую самастойнасьць!
25 лютага 2003 году ╕н╕цыятыва «Жаночы лад» сумесна з Гарадзенск╕м клюбам прадпрымальн╕каў
╕ грамадзк╕м аб'яднаньнем «Цэнтр «Трэц╕ сектар» распачынаюць набор удзельн╕ц
на бясплатныя курсы «Школы эканам╕чнай самастойнасьц╕».
Усяго ў Школу плянуецца адабраць на спаборавай аснове 25 чалавек.
За два з паловай месяцы навучаньня ўдзельн╕цы засвояць асновы б╕знэсу, атрымаюць
навык╕ мастацтва перакананьня й пабудовы свайго маўленьня.
Наталя С╕тко



  “Нёман-╤нфарм”
нав╕ны з эўрарэг╕ёну “Нёман”


800 тысяч эўра для эўрарэг╕ёну „Нёман”
Таварыства польск╕х самаўрадаў эўрарэг╕ёну „Нёман” атрымала 800 тысяч эўра праз
праграму Phare CBC. Пра гэта заяв╕ў старшыня Таварыства Цэзары Цесьлюкоўск╕.
Таварыства польск╕х самаўрадаў эўрарэг╕ёну „Нёман” на працягу 5 гадоў працавала
з згаданай вышэй Праграмай, прызначанай на г.зв. „мякк╕я праекты” транспамежнага
супрацоўн╕цтва ў гал╕не выдавецтва, адукацы╕, культуры ╕ ╕нш.
Асноўным╕ к╕рункам╕ дзейнасьц╕ Таварыства зьяўляюцца турызм, камун╕кацыйная ╕нфраструктура
╕ гаспадарчае разьв╕цьцё памежных тэрыторыяў. Галоўная мэта – гэта дапамога мясцовым
самаўрадам у адбудове ╕ ўвядзеньн╕ ў гаспадарку Аўгустоўскага каналу, а таксама
вакол╕цаў кол╕шняй м╕жнароднай трасы Via Baltica ╕ праекце „Вёска Яцьвягаў”.
Гм╕на Рутка Тартак ужо атрымала 44 тысячы эўра на праект “Вакацыйныя вёск╕ Балтаў”.
Апроч Сувальшчыны, дзе мус╕ць зьяв╕цца Вёска Яцьвягаў, падобныя “вёск╕ балтаў”
плянуюцца таксама ╕ ў Эстон╕╕, Летуве й Латв╕╕. Гэта будзе адна з найвял╕кшых
турыстычных “разынак” рэг╕ёну Балтыйскага мора.
Пра гэта паведамляе EUROPAP.
Валера Русел╕к

Спабор забытай паэз╕╕
Культурна-асьветнае расейскае таварыства (Беласток) сумесна з Расейск╕м асяродкам
навук╕ ╕ культуры (Варшава) абвясьц╕л╕ спабор “Забытая паэз╕я”. Ганаровым апекуном
спабору стаўся Падляск╕ куратар асьветы.
Удзельн╕к╕  - моладзь расейскага паходжаньня ды навучэнцы расейск╕х школак у
Польшчы – будуць дэклямаваць ў роднай мове вершы, нап╕саныя расейск╕м╕ паэтам╕
да 1916 году.
Усе ахвотн╕к╕ да спабору, а таксама зац╕каўленыя могуць зьвяртацца за дадатковай
╕нфармацыяй па тэл.:
/085/ 742-46-42, 0608 210 435 (Pani Halina Romanczuk)
e-mail: rsko@tlen.pl
Валера Русел╕к

Польск╕ тэлев╕зар загаварыў па-расейску
Расейская меншасьць у Польшчы аднав╕ла сваё выйсьце на мясцовую тэлев╕з╕ю.
Пасьля перапынку, як╕ цягнуўся цэлы год ╕ быў вын╕кам аднабаковага разарваньня
кол╕шн╕м дырэктарам тэлеканалу OTVP Białystok супрацоўн╕цтва з асяродкам╕
расейскае меншасьц╕ ў кра╕не, Культурна-асьветн╕цкае расейскае таварыства наладз╕ла
кантакты зь мясцовым аддзелам TVP SA.
У вын╕ку, меншасьць аднав╕ла ўласную тэлеперадачу, якая зараз выходз╕ць у сьвет
штомесяц на працягу 8 хв╕л╕н.
Валера Русел╕к

Павял╕чыўся попыт на пашпараты
Колькасць зваротаў у пашпартна-в╕завыя падразьдзяленьн╕ АУС Кал╕н╕нградзкай вобласьц╕
павял╕чылася ўтрая.
Ус╕м установам вобласьц╕ было загадана найперш афармляць пашпарты грамадзянаў
РФ вайскоўцам. Замежныя паперы кал╕н╕нградцы атрымл╕ваюць у агульным парадку.
Як заяв╕ў прэс-сакратар начальн╕ка УУС Макс╕м Макараў, блянкаў для замежных пашпартоў
хоп╕ць на 2-3 месяцы.
Пра гэта паведамляе штотыднёв╕к “СТРАНА КАЛИНИНГРАД”.
Алеся Нав╕цкая


Над выпускам працавал╕ Алеся Нав╕цкая, ╤рына Чэрняўская й Валера Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное