Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

11.10.2002г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com



***
Абвестк╕


Спабор ад “Ветраку”
Творчае маладзёвае аб’яднаньне “Вятрак” абвяшчае спабор “Падтрымка грамадзк╕х
арган╕зацыяў ╕ ╕н╕цыятыўных людзей Гарадзенскае вобласьц╕”.
У спаборы могуць браць удзел ╕н╕цыятывы, грамадзк╕я арган╕зацы╕ ╕ ╕н╕цыятыўныя
людз╕, дзейнасьць як╕х адбываецца на тэрыторы╕ Гарадзенскае вобласьц╕.
Гэта не спабор грантаў, таму падтрымка будзе адбывацца ў выглядзе рэсурсаў (папера,
канцтавары, фотастужка, карыстаньне аргтэхн╕кай напракат ╕ ╕нш.).
Мэты спабору:
- падтрымка культурн╕цк╕х ╕ г╕старычных мерапрыемстваў;
- падтрымка экаляг╕чных мерапрыемстваў, праектаў;
- падтрымка грамадзкае дзейнасьц╕;
- рэал╕зацыя задум творчых асобаў, калектываў.
Прыярытэты пры разглядзе заяўк╕:
- праекты, як╕я ахопл╕ваюць як мага шырэйшае кола грамадзтва;
- праекты, як╕я адбываюцца з удзелам дзяцей ╕ моладз╕;
- праекты, як╕я падаюць творчыя асобы;
- праекты, нак╕раваныя на разьв╕цьцё творчасьц╕;
- адукацыйныя праекты;
- выдавецкая дзейнасьць.
Спабор не падтрымл╕вае:
- пал╕тычныя праекты;
- арган╕зацыю паездак;
- карыстаньне тэхн╕кай больш за адз╕н месяц;
- выданьне кн╕гаў памерам, большым за 40 старонак (20 аркушоў) А5.
Абавязковыя пункты пры падачы заяўк╕:
1. назва праекту;
2. назва ╕ адрас арган╕зацы╕, яе к╕раўн╕ка, к╕раўн╕ка праекту;
3. г╕сторыя арган╕зацы╕ (гэты пункт не датычыць творчых ╕н╕цыятываў);
4. мэты, задачы, абгрунтаваньне неабходнасьц╕ праекту,
5. пакрокавае ап╕саньне дзейнасьц╕ й вын╕к╕ праекту;
6. бюджэт праекту (што трэба для рэал╕зацы╕ праекту) – ня больш за 100 даляраў.

Заяўк╕ прымаюцца да 31 сьнежня 2002 году на адрас: а/с 25, Слон╕м-9, 231800.
Дадатковую ╕нфармацыю можна атрымаць па тэл.: (0262) 9-11-04 (Алег Шэлестаў).




Стажыроўк╕ ў ГА “В╤Т”!
Гарадзенскае абласное грамадзкае аб’яднаньне маладых навукоўцаў “В╤Т” абвяшчае
спабор стажыровак для спэцыял╕стаў, як╕я працуюць у гал╕не аховы правоў дзяцей.
Мэта спабору – спрыяць прафэс╕йнаму росту супрацоўн╕каў дзяржаўных арган╕зацыяў
╕ грамадзк╕х аб’яднаньняў, як╕я працуюць у гал╕не аховы правоў дзяцей.
Праграма стажыроўк╕, якая пройдзе ў Гародн╕, уключае знаёмства з праграмам╕ ў
гал╕не практычнага права ╕ правоў дз╕цяц╕, як╕я рэал╕зуе грамадзкае аб’яднаньне
“В╤Т”; знаёмства зь дзейнасьцю Студэнцкай навучальнай ╕ Студэнцкай юрыдычнай
кл╕н╕к Гарадзенскага дзяржаўнага ўн╕вэрсытэту ╕мя Я. Купалы; працу ў б╕бл╕ятэцы
грамадзкага аб’яднаньня “В╤Т” i ў ╤нтэрнэце з рэсурсам╕ ў гал╕не практычнага
права ╕ правоў дз╕цяц╕ з магчымасьцю фотакап╕яваньня неабходных матэрыялаў. Працягласьць
стажыроўк╕ – 2 дн╕. Колькасьць удзельн╕каў стажыроўк╕ – 10 чалавек (па 5 чалавек
у кожнай групе).
Стажыроўк╕ пройдуць у наступныя тэрм╕ны: 2-3 сьнежня (група А) ╕ 5-6 сьнежня
(група В). Арган╕затары кампэнсуюць удзельн╕кам праграмы ╕х транспартныя выдатк╕,
а таксама аплочваюць пражываньне й харчаваньне падчас стажыроўк╕. Удзельн╕к╕
праграмы атрымаюць таксама матэрыялы, датычныя тэмы стажыроўк╕.
У праграме стажыровак возьмуць удзел спэцыял╕сты, адабраныя паводле вын╕каў адкрытага
спабору заявак. Заяўк╕ на ўдзел у праграме можна атрымаць у оф╕се грамадзкага
аб’яднаньня “В╤Т” або па замове праз звычайную ц╕ электронную пошту. Апошн╕ тэрм╕н
падачы запоўненых анкет – 18.00 11 л╕стапада 2002 году. Пераможцам спабору будуць
дасланыя п╕сьмовыя запрашэньн╕ 18 л╕стапада 2002 году.
Дадатковую ╕нфармацыю аб праграме стажыровак можна атрымаць у В╕таля Н╕канов╕ча
па тэлефону ў Гародн╕: (0152) 96-74-73, -  ц╕ праз электронную пошту vnikanovich@tut.by

Ваканс╕╕ ў ГА “В╤Т”!
Гарадзенскае абласное грамадзкае аб’яднаньне маладых навукоўцаў “В╤Т” абвяшчае
спабор ваканс╕яў на замяшчэньне пасадаў вэб-майстра ╕ рэдактара па зьместу мэтадычна-╕нфармацыйных
матэрыялаў па правох дз╕цяц╕.
Патрабаваньн╕ да прэтэндэнтаў на пасаду вэб-майстра:
- папярэдн╕ досьвед працы ў гал╕не стварэньня й падтрымк╕ сайтаў;
- валоданьне беларускай ╕ расейскай мовам╕;
- пажаданае валоданьне ангельскай мовай (чытаньне, пераклад);
- наяўнасьць часу для выкананьня працы ў пэрыяд зь 1.11.2002 па 15.12.2002 гг.;
- гатоўнасьць працаваць у сьц╕слыя тэрм╕ны;
- пажаданае арыентаваньне ў гал╕не грамадзк╕х аб’яднаньняў ╕ тэмы правоў дз╕цяц╕;
- кандыдатам не з Гародн╕ – наяўнасьць вольнага доступу да кампутара ╕ ╤нтэрнэту;
- камун╕кабэльнасць, ╕мкненьне працаваць у камандзе.
Патрабаваньн╕ да прэтэндэнтаў на пасаду рэдактара па зьместу мэтадычна-╕нфармацыйных
матэрыялаў па правох дз╕цяц╕:
- арыентаваньне ў тэме правоў дз╕цяц╕;
- папярэдн╕ досьвед працы ў гал╕не рэдагаваньня матэрыялаў;
- валоданьне беларускай ╕ расейскай мовам╕;
- уменьне працаваць на кампутары (Word, Internet);
- наяўнасьць часу для выкананьня працы ў пэрыяд зь 1.11.2002 па 30.11.2002;
- гатоўнасьць працаваць у сьц╕слыя тэрм╕ны;
- пажаданая наяўнасьць юрыдычнай адукацы╕;
- кандыдатам не з Гародн╕ – наяўнасьць вольнага доступу да кампутара ╕ ╤нтэрнэту;
- камун╕кабэльнасць╕мкненьне працаваць у камандзе.
Кандыдаты пав╕нны прадстав╕ць уласнае рэзюмэ з пазнакай назвы пасады, на якую
яны прэтэндуюць, у оф╕с грамадзкага аб’яднаньня “В╤Т” да  18.00 22.11.2002 г.
Матэрыялы, дасланыя пазьней пазначанай даты, не разглядаюцца! Паводле вын╕каў
спабору рэзюмэ будуць абраныя кандыдаты для суразмовы й заключэньня дамовы на
выкананьне прац.
Рэзюмэ трэба дасылаць у грамадзкае аб’яднаньне “В╤Т” на факс: (0152) 96 74 73,
e-mail: <vit_hrodna@yahoo.com> ц╕ паштовы адрас: вул. Будзёнага, 48а, оф╕с №12,
Гародня, 230023.
Кантактныя асобы: В╕таль Н╕канов╕ч (e-mail: vnikanovich@tut.by) ╕ Наталя Кл╕мчук
(GSM 629 92 13).

Цэнтар прос╕ць дапамог╕
ГА “Цэнтар м╕ласэрнасьц╕ “Сям'я” зьвяртаецца за дапамогай да ўс╕х неабыякавых
людзей.
Будынак, у як╕м месьц╕цца аб’яднаньне, сёньня знаходз╕цца ў стады╕ рэканструкцы╕.
Усе, хто можа дапамагчы ф╕нансава альбо ф╕зычна, могуць зьвяртацца па тэл.: (0152)
44-02-95 (Валянц╕на Радз╕вонцава), – альбо на адрас: вул. Сацыял╕стычная, 49-17,
Гародня.
Валера Русел╕к


***
Падзе╕

Мэдык╕ ╕ ╤нтэрнэт
ГАГА “Ратуша” распачала кампутарныя курсы для гарадзенск╕х мэдыкаў.
Мэта курсаў – пашырыць квал╕ф╕кацыю лекараў, навучыць ╕х карыстацца кампутарам
╕ ╤нтэрнэтам. “Мы хочам, каб нашыя дактары мел╕ магчымасьць выкарыстоўваць Сец╕ва
дзеля паляпшэньня якасьц╕ абслугоўваньня хворых, - адмыслова для “Крон╕к╕” адзначыў
к╕раўн╕к аддзелу ╤нтэрнэт-праектаў ГАГА “Ратуша” Андрэй Кусяльчук. – Пакуль што
курсы праходзяць на базе нашага аб’яднаньня, але ў будучын╕ мы хочам прыцягнуць
да праекту ╕ ўласна больн╕цы ╕ шп╕тал╕”.
Таксама ў найбл╕жэйшых плянах “ратушаўцаў” ёсьць правядзеньне рэспубл╕канскага
сэм╕нару па карыстаньн╕ ╤нтэрнэтам. Удзел у сэм╕нары возьмуць усе абласныя сыстэмныя
адм╕н╕стратары, а таксама прадстаўн╕к╕ сетк╕ Unibel. Мэтай сэм╕нару станецца
паляпшэньне якасьц╕ й хуткасьц╕ абслугоўваньня сетк╕ Unibel.
Валера Русел╕к

Гаварыл╕ пра Свабоду
10 кастрычн╕ка ў Гародн╕ ў памяшканьн╕ ГАГА “Ратуша” адбылася прэзэнтацыя кн╕г╕
“Верш на Свабоду”.
На ╕мпрэзе прысутн╕чала каля 20 чалавек: збольшага – аўтары кн╕г╕, журнал╕сты,
ц╕каўная моладзь.
Прэзэнтацыю, якая не аднойчы арган╕зоўвалася, але потым з розных прычын адкладалася,
гарадзенск╕я ╕нтэлегенты выкарыстал╕ як цудоўную нагоду сустрэцца, пагаман╕ць.
Апроч тэмы вечарыны абмяркоўваўся стан л╕таратурнага жыцьця места╕, праблем стасункаў
пам╕ж старэйшым ╕ маладзейшым пакаленьням╕ п╕сьменьн╕каў ╕ ╕нш. Напрыканцы прагучала
прапанова арган╕заваць л╕таратурную нараду й наладз╕ць рэгулярныя сустрэчы гарадзенск╕х
“майстроў слова”.
Арган╕завал╕ сустрэчу мясцовыя сябры Беларускага PEN-клюбу.
Валера Русел╕к

Дапамогуць людзям
11 кастрычн╕ка ў Гародн╕ на базе ГА “Цэнтар “Мадэм” адбылася прэзэнтацыя праекту
“Нацыянальная сетка Бюро сацыяльнай ╕нфармацы╕” ╕ дэманстрацыя ╕нфармацыйна-пошукавай
сыстэмы “Беларусь сацыяльная”.
Арган╕затарам╕ мерапрыемства выступ╕л╕ Рэспубл╕канскае грамадзкае аб’яднаньне
сацыяльных работн╕каў, Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар м╕ласэрнасьц╕
“Сям’я” ╕ Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар “Мадэм”.
Прэзэнтаваная праграма ск╕раваная на адрасную сацыяльную дапамогу насельн╕цтву,
найперш – моладз╕. У бл╕жэйшы час пры ГА “Цэнтар м╕ласэрнасьц╕ “Сям’я” будзе
створанае Бюро сацыяльнай ╕нфармацы╕, якое будзе дапамагаць простым людзям разьвязаць
╕хныя надзённыя праблемы.
Валера Русел╕к

Прадпрымальн╕кам адмов╕л╕
Гарвыканкам ня даў дазволу старшын╕ гарадзенскага стачкаму прадпрымальн╕каў РБ
Валерыю Леванеўскаму правесьц╕ 11 кастрычн╕ка м╕тынг у Новым парку. Сваю адмову
гарвыканкам матывуе тым, што Валерый Леванеўск╕ ўжо неаднаразова прыцягваўся
да адм╕н╕стратыўнай адказнасц╕.
М╕тынг плянавался правесьц╕ дзеля абмеркаваньня шэрагу заканадаўчых дакумэнтаў,
у тым л╕ку праекту “Аб адз╕ным падатке...”, як╕ зараз знаходз╕цца ў стады╕ распрацоўк╕.
У заяве на дазвол правядзеньня м╕тынгу было заяўлена, што на мерапрыемства прыйдзе
каля сотн╕ чалавек.
У адказе гарвыканкаму за подп╕сам намесьн╕ка старшын╕ гарвыканкаму В. Лявонава
л╕дэра прадпрымальн╕каў папярэдз╕л╕, што ў выпадку правядзеньня м╕тынгу без дазвола
гарвыканкаму старшыня стачкаму панясе асаб╕стую адказнасьць.
Алеся Нав╕цкая

Гарадзенск╕я прадпрымальн╕к╕ маюць прэтэнз╕╕
11 кастрычн╕ка ў Гродна на пляцы Лен╕на прайшоў стых╕йны сход прадпрымальн╕каў.
Яны падп╕сал╕ л╕ст-зварот да старшын╕ Гаразенскага аблвыканкаму Ўладз╕мера Саўчанк╕.
У л╕сьце прадпрымальн╕к╕ перал╕чыл╕ свае агульныя эканам╕чныя патрабаваньн╕ й
патрабаваньн╕. Яны прапанавал╕ да 14 кастрычн╕ка правесьц╕ Круглы стол з удзел
к╕раўн╕коў мясцовых органаў выканаўчай ╕ заканадаўчай уладаў, к╕раўн╕коў абласных
ворганаў кантролю ╕ УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.
“Абмен думкам╕, выпрацоўка сумесных пастановаў будзе спрыяць ня тольк╕ зьнацьцю
напружанасьц╕, але й папаўненьню даходнай часк╕ бюджэту цыв╕л╕заваным шляхам”,
– гаворыцца ў заяве.
Алеся Нав╕цкая

«Бацькаўшчына» едзе ў Чарнаўцы
11-13 кастрычн╕ка гарадзенск╕ хор духоўнае музык╕ «Бацькаўшчына» возьме ўдзел
у ╤Х м╕жнародным фэсьце Ружанцу.
Фэст адбудзецца ў заходнеўкра╕нск╕м месьце Чарнаўцы. Выступ╕ць на ╕м гарадзенцаў
запрас╕ў яп╕скап Чарнав╕цк╕ – сьвятар Укра╕нскае грэка-катал╕цкае Царквы.
Валера Русел╕к

Прыбяруць мог╕лк╕
12 кастрычн╕ка Слон╕мск╕ клюб грамадзянск╕х ╕н╕цыятываў арган╕зоўвае прыб╕раньне
мясцовых мог╕лак.
Пастаноўлена прыбраць найперш 11 маг╕л, у як╕х был╕ пахаваныя татары – жаўнеры
╤ сьветавай вайны.
Таксама да акцы╕ далучацца сябры ГА “Нур” (у перакладзе з татарскай мовы –“сьвет”),
як╕я апякуюцца гэтым╕ маг╕лам╕.
Валера Русел╕к


Над выпускам працавал╕ Алеся Нав╕цкая й Валера Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное