Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

Я ПРОТИВ!

  Все выпуски  

Я ПРОТИВ!


Информационный Канал Subscribe.Ru


Я ПРОТИВ!
Будзем РАЗАМ!


“МАЛАДЫ ФРОНТ” ЗАКЛIКАЕ АПАЗЫЦЫЮ ЎЗЯЦЬ УДЗЕЛ У АКЦЫI СУПРАЦЬ РЭФЭРЭНДУМУ

Актывiсты “Маладога фронту” падалi ў Менскi гарвыканкам заяўку на правядзеньне 24 лiстапада ў Менску вулiчнай акцыi супраць магчымага рэфэрэндуму наконт трэцяга прэзыдэнцкага тэрмiну Аляксандра Лукашэнкi. Арганiзатары мерапрыемства зьбiраюцца правесьцi шэсьце i мiтынг у цэнтры гораду.

Альгерд Невяроўскi, Менск



Вулiчнае шэсьце, якое павiнна пачацца 24 лiстапада ў 17.30 з плошчы Якуба Коласа i скончыцца мiтынгам на плошчы Парыскай камуны каля Опэрнага тэатру, прымеркавалi да гадавiны рэфэрэндуму 1996 году. Гаворыць лiдэр Маладога фронту Павал Севярынец.

(Севярынец: ) “24 лiстапада, 7 гадоў таму, быў праведзены рэфэрэндум, якi фактычна паклаў пачатак дыктатуры ў Беларусi. У гэтую восень абсалютна вiдавочныя спробы ўлады падрыхтаваць наступны рэфэрэндум. Гэтым разам для працягу паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкi, для так званага трэцяга тэрмiну. І "зачыстку" грамадзкага сэктару, i расправу над незалежнай прэсай, i актывiзацыю БРСМ мы расцэньваем як часткi падрыхтоўчай кампанii да гэтага рэфэрэндуму.

Лукашэнка некалькi разоў прагаворваўся, што ён зьбiраецца iсьцi на трэцi тэрмiн менавiта шляхам рэфэрэндуму. І нягледзячы на ўсе ягоныя заявы, што палiтычных баталiяў блiжэйшым часам не прадбачыцца, мы лiчым гэта чарговай дымавой заслонай. Ён паспрабуе правесьцi гэты рэфэрэндум у наступным годзе. Акцыяй 24 лiстапада мы наносiм папераджальны ўдар, мы падымаем гэтую тэму, каб яна пастаянна гучала. Многiя гатовыя не заўважаць гэтай пагрозы, проста рыхтавацца да выбараў. Менавiта таму мы зьбiраемся правесьцi масавую акцыю супраць рэфэрэндуму”.

Арганiзатары зьбiраюцца зьвярнуцца да ўсiх апазыцыйных сiлаў з заклiкам падтрымаць гэтую акцыю.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное