[minsk-news] "Джамбiбум" выпусцяць у лета "Жавароначкаb"
5 чэрвеня а 19.00 b малай зале КЗ "Мiнск" этна-гурт "Джамбiбум" прэзентуе
свой другi альбом "Жавароначкi".
На прэзентацыi плануецца выступленне гуртоb "Рацыянальная дыета",
"Гаротнiца", "Energy", выканаbцаb Карэна Карапецяна, Массуда Талiбанi, Лёнi
Паbлёнка з "Нагуаль" i iншых цiкавых музыкаb.
Iх творчасць блiзкая "Джамбiбуму" не па стылi грання, а па энергетыцы, якая
bласцiва альбому "Жавароначкi". Вечарына - дадатковая магчымасьць паслухаць
не толькi музыку, якую стварае гурт "Джамбiбум", але i музыку, якая
падабаецца музыкам-джамбiбумаbцам. На прэзентацыi рыхтуецца эксперымент з
харэаграфiяй, перформэнсам, сумесным выступленнем запрошаных гуртоb разам з
"Джамбiбумам", паказ клiпу на песню "Туман-ярам".
Пачаткам новага альбома стала песня "Жавароначкi". Жавароначкi - сiмвал
вясны, цяпла, сонца, абуджэння. Пра гэта i песня, пра гэта i bвесь альбом.
"Мы пастаралiся напоbнiць песнi цёплай стваральнай энергiяй,"- гаворыць
Наста, кiраbнiк гурта.
Адназначна вызначыць стыль музыкi гурта досыць складана, бо гэта варыятыbнае
сумяшчэнне некалькiх стыляb на фолькавай аснове. Музыку можна аднесцi да
фольк-мадэрну - сучаснай пераапрацоbцы, пераbвасабленню фолька - цi
фольк-fusion, калi на базе фолька змешана шмат розных iншых стыляb, - гэта
могуць быць элементы року, джазу, рэгi i г.д. У шматлiкiх песнях
"Джамбiбума" захоbваецца аbтэнтычная манера спеваb, але абрамленне,
iнструменты, аранжыроbка bжо сучасныя. Песням уласцiва народная прастата,
але прастата, якая заварожвае шматгалосным выкананнем.
З аднаго боку, беларусам пашанцавала з тым, што народная песенная спадчына
была сабрана b вялiкай колькасцi: iснуе шмат выдадзеных зборнiкаb песень.
Аднак яны пыляцца дзесьцi на палiцах - i застаюцца незапатрабаванымi.
Джамбiбумаbцы ж выбiраюць напаbзабытыя народныя песнi i напаbняюць iх новай
энергетыкай, даюць iм новае жыццё. Але b альбоме "Жавароначкi" ёсць шэраг
вядомых i папулярных яшчэ i b наш час песень. Таму запрашаем паспяваць iх
разам. Вас чакае сонечная сяброbская атмасфера, цiкавыя музычныя экперыменты
i шмат пазiтыву.
Продаж квiткоb: каса КЗ "Мiнск", крама "Падземка", пераход Якуба Коласа.
http://news.open.by/505/2008-05-29/52214/
________Афиша города Минскаписьмо N1775 от 2008-05-29 15:38 для 326(-7) подписчика(ов)
адрес в архиве: http://subscribe.ru/archive/country.by.minsknews/msg/749957