[minsk-news] ФЕСТЫВАЛЬ НЯМЕЦКАМОBНАЙ ЛIТАРАТУРЫ

Iнстытут iмя Гётэ b Мiнску b супрацоbнiцтве з Пасольствам Аbстрыi b Маскве i
кантонам Ааргаb (Швейцарыя) прэзэнтс
ФЕСТЫВАЛЬ НЯМЕЦКАМОBНАЙ ЛIТАРАТУРЫ LESEBU:HNE DEUTSCH
30.03.2007 Пятнiца
18.00 - 22.00 Лiтаратурная пляцоbка з электроннай музыкай i перформансам.
Удзельнiчаюць: Кiрстэн Фукс i Мiхаэль Вiльдэнхайн (Германiя)
Элiзабэт Райхарт i Дытэр Шпэрль (Аbстрыя)
Клаbдыя Шторц i Андрэас Незэр (Швейцарыя)
Андрэй Хадановiч, Вера Бурлак (Беларусь)
Аб'яbленне конкурса для перакладчыкаb мастацкай лiтаратуры.
31.03.2007 Субота
12.00 - 17.00 Лiтаратурны марафон.
Адна мова - тры краiны - тры лiтаратуры.
Лiтаратары з Германii, Аbстрыi i Швейцарыi прадстаbляюць свае творы.
Клуб ``Катакомбы'' (вул. Рабкораbская,2) праезд да ст. метро ``Плошча Ленiна'',
выхад праз тунэль да вул. Дружная.
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Мерапрыемствы адбываюцца на нямецкай i беларускай мовах.
Кiрстэн Фукс (Германiя)
Кiрстэн Фукс, самая маладая bдзельнiца Фестываля нямецкамоbнай лiтаратуры, з'яbляецца
актыbным сябрам берлiнскiх лiтаратурных пляцовак ``Marabu:hne'',
``Erfolgsschriftsteller im Schacht'' i мультымедыйнай сцэны ``O-Ton Ute''.
Кiрстэн Фукс вядзе аbтарскiя калонкi b газеце ``taz'' i часопiсе ``Das Magazin''.
Яе кароткiя апавяданнi друкуюцца b анталогiях. У 2005 г. выйшаb яе раман
``Die Titanic und Herr Berg''.
Андрэас Незэр (Швейцарыя)
Андрэас Незэр - кiраbнiк Лiтаратурнага дома кантона Aаргаb у Ленцбургу
``Mu:llerhaus. Literatur und Sprache''. Аbтар вершаb, мiнiяцюр, п'ес, рамана
``Schattenspru:nge'' (1995). У 2007 годзе выйдзе ягоная гукавая кнiга b
суправаджэннi голаса i вiяланчэлi ``Grenzland'' (у супрацоbнiцтве з Марцiнам
Меркерам).
Дытэр Шпэрль (Аbстрыя)
Некалькi гадоb з'яbляецца сурэдактарам лiтататурнай газеты ``perspektive'' i
лiтаратурна-тэарэтычнай серыi ``gegensa:tze''. Вядзе лiтаратурную калонку b
газеце ,,Wiener Zeitung``. Аbтар канцэпцыi i куратар выставы iнсталяцый
паэтычных тэкстаb у грамадскiх месцах горада Вiнэр Нойштадт. Аbтар
паэтычнага вiдэа, радыёп'ес.
Элiзабэт Райхарт (Аbстрыя)
Элiзабэт Райхарт жыве b Вене, чытае лекцыi b ЗША i Японii. Аbтар
апавяданняb, дзiцячых i юнацкiх кнiг, тэатральных п'ес. З 1985 г. выдадзены
чатыры раманы аbтара, апошнi - ``Das Haus der sterbenden Ma:nner'' - выйшаb b
2005 г. Мае некалькi лiтаратурных узнагарод, сярод якiх - Аbстрыйская
bзнагарода за заслугi b лiтаратуры (1999).
Клаbдыя Шторц (Швейцарыя)
Першы раман Клаbдыi Шторц ``Jessica mit Konstruktionsfehlern'' быb надрукаваны
b 1977 г. З 1980 г. Клаbдыя Шторц выкладае англiйскую i нямецкую мовы,
працуе на радыё i b газетах, у журы розных лiтаратурных конкурсаb. Усяго
выйшла пяць раманаb i зборнiкi апавяданняb. У супрацоbнiтве з рознымi
кампазiтарамi i тэатрамi былi пастаbлены спектакль ``3 Frauen - 3 Autoren''
(1986), араторыя ``Noahs Tochter'' (1998), музычная тэатральная п'еса ``Meyers
Stollen'' (1991) пра падземную сiстэму тунэляb у горадзе Аараb, сталiцы
кантона Ааргаb.
Мiхаэль Вiльдэнхайн (Германiя)
Мiхаэль Вiльдэнхайн памяняb шмат прафесiй, перш чым заняцца лiтаратурай. У
пачатку 1980-х гг. належаb да заходнеберлiнскага руху сквотэраb. Cкончыb
рэжысёрскiя курсы пры тэатры ``Thalia'' b Гамбургу. Аbтар вершаb, апавяданняb,
раманаb, тэатральных п'ес. Ягоны дэбютны раман ``Die kalte Haut der Stadt``,
у
якiм апiсваецца жыццё нефармальнай берлiнскай тусоbкi сярэдзiны 1980-х,
крытыкi залiчваюць да ``раманаb пра Берлiн'' i параbноbваюць аbтара з
Альфрэдам Дзёблiнам.
У 1997 г. атрымаb прэмiю iмя Альфрэда Дзёблiна за раман ``Erste Liebe
Deutscher Herbst''. Тэатральныя працы на тэмы гвалту сярод моладзi,
радыкалiзма i варожасцi да замежнiкаb з 1993 г. b рэпертуарах знакамiтых
тэатраb. У 2005 г. выйшлi 2 новыя раманы аbтара - ``Die Schwestern'' i
``Russisch Brot''.
http://community.livejournal.com/afisha_by/204977.html