Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

[minsk-news] важная аб'ява

Прывiтаньне усiм!

Спяшаюся нагадаць, што кожны дзень у Менску праходзiць унiкальная
соцыокультурная з'ява: "Тэрыторыя Свабоды". Яна характарызуецца
згрупаваннем вялiкай колькасцю адукаваных, таленевiтых, iнтэлiгэнтных,
гуманiстычных людзей, якiя ня згодныя са здзекамi дзяржавы над
людзьмi, што думаюць iнакш, чым сама дзяржава (ва увасабленнi аднаго
чалавека). Асаблiва адметная масавасць гэтай з'явы - часта колькасць
людзей перавышае за 10.000 чалавек. Такi вось цiкавы флэш-моб,
пераходзячы у лонг-моб.

Але для поунага здзяйнення мэтау гэтай колькасцi не дастаткова.
Патрэбныя вельмi вялiкiя колькасць людзей для патрэбнага эфекту.
Таму заклiкаю усiх неабыякавых, усiх, хто хочь з чымсцi нязгодны у
сваiм жыццi i у жыццi сваёй краiны прыняць удзел у гэтай з'яве.
Прыходзьце на Тэрыторыю Свабоды: КАСТРЫЧНIЦКАЯ ПЛОШЧА. Прыходзьце у
любы час дня i ночы. Набольшая актыунасць праяуляецца увечары: з 18.30
да 23.00

Тэрыторыя Свабоды чакае Вас!!!

Ответить   Thu, 23 Mar 2006 00:49:08 +0200 (#529910)