Фестываль ``Калядныя вечары на Залатой Горцы'' сёлета пройдзе bжо b восьмы раз
з 25 па 30-га снежня b Мiнскiм касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха). Як
i b мiнулыя гады, арганiзатары падрыхтавалi шэраг выдатных канцэртаb. Упершыню
у Беларусi выступiць польскi арганiст-вiртуоз Пётр Табакернiк, адбудзецца прэзентацыя
новастворанага калектыву - Маладзёжнага камернага хору ``Anima una'' пад кiраbнiцтвам
Вольгi Янум, упершыню прагучаць расшыфраваныя рукапiсы Высокай Слонiмскай месы
паводле рукапiсаb невядомага аbтара 2-й паловы 18 стагоддзя, адбудуцца канцэрты
вакальнай i арганнай музыкi, творчыя сустрэчы.
Фестываль распачнецца святочным калядным канцэртам парафiяльнага хору ``Залатая
Горка'' пад кiраbнiцтвам Святланы Шэйпы. Калектыb вядомы сваiм кампакт-дыскам
``Святая ноч'', запiсы з якога не аднойчы bключалiся b мiжнародныя калядныя праекты.
Пастаянны удзельнiк фестывальных праграм - ансамбль ``Brevis'' СШ No 13 г.Мiнска
на канцэрце 25 снежня прадставiць сваю новую праграму, у якой творы эпохi сярэднявечча
прагучаць у пералажэннях для квартэта блок-флейт i вакальнага ансамбля Узорнага
хору ``Фэст'' СШ No 201.
У сераду 26 снежня адбудзецца прэзентацыя Маладзёжнага камернага хору ``Anima
una''. Калектыb узнiк у лiпенi 2007 года i выдатна зарэкамендаваb сябе на Першым
мiжнародным фестывалi ORFEST, што праходзib у славенскiм горадзе Лютомер у вераснi
2007 года. Кiруе калектывам добра вядомая беларускiм аматарам харавога спеву
Вольга Янум.
Шэраг прэм'ер твораb беларускай даbнiны падрыхтаваb ансамбль ``Fama bona'' пад
кiраbнiцтвам вядомага руплibцы беларускага музычнага адраджэння Кiрылы Насаева.
Ён надаb новае жыццё многiм творам нашай нацыянальнай музычнай спадчыны. Гэта
перш за bсё шматлiкiя праграмы з легендарным мужчынскiм хорам ``Унiя''. У канцэрце
27 снежня bпершыню прагучыць Высокая Слонiмская меса, адноbленая паводле расшыфровак
Слонiмскага сшытку 2-й паловы 18-га стагоддзя беларускай музыказнаbцай Тамарай
Лiхач.
Аматарам музычных адкрыццяb адрасаваны канцэрт сучаснай польскай арганнай музыкi
b выкананнi маладога кампазiтара, арганiста i iмправiзатара Пятра Табакернiка.
Нягледзячы на малады узрост (а музыканту усяго 21 год) Пятра Табакернiка называюць
самым таленавiтым маладым музыкантам-iмправiзатарам Польшчы. Пётр Табакернiк
вывучае кампазiцыю b класе Станiслава Марыта b Акадэмii музыкi iмя Ф.Шапэна b
Варшаве. Уладальнiк шэрагу узнагарод на кампазiтарскiх конкурсах: Uczniowskie
Forum Muzyczne (2005), Vox Basilicae Calissiensis (Kalisz, 2005), Competition
of Christmas Carols in Be;dzin (2006), Musica Sacra in Cze;stochowa (2006), Composers`
сompetition of Adam Didur in Sanok (2007). Творы Пятра Табакернiка выконваюцца
b канцэртах i фестывалях у Польшчы i за яе межамi. Ён - аbтар музыкi для тэатра
i кiно. У першым аддзяленнi канцэрта 28-га снежня прагучаць творы сучасных польскiх
кампазiтараb Марыяна Савы, Марыяна Баркоbскага, Рафала Яняка i Пятра Табакернiка.
У другiм аддзяленнi музыкант будзе iмправiзаваць на тэмы вядомых беларускiх калядак.
Пасля канцэта - у суботу 29-га снежня b Беларускiм Саюзе кампазiтараb адбудзецца
творчая сустрэча з Пятром Табакернiкам, дзе bсе жадаючыя змогуць глыбей пазнаёмiцца
з мастацтвам iмправiзацыi.
Прыезд Пятра Табакернiка стаb магчымы дзякуючы дапамозе Польскага iнстытута b
Мiнску.
Суботнi вечар 29-га снежня адрасаваны сапраbдным меламанам, аматарам канцэртаb
арганнай музыкi. З сольным канцэртам выступiць добра знаны беларускай публiкай
арганiст з Вiльнюса Аляксандр Iсакаb.
Завершыцца фестываль у нядзелю 30-га снежня канцэртам вакальнай музыкi b выкананнi
лаbрэатаb Мiжнародных конкурсаb Таццяны Цыбульскай (сапрана), Тамары Тамашэвiч
(мэца-сапрана) i арганiста Вiктара Кiсцяня.
Фестываль стане добрым падарункам усiм аматарам сапраbднага музычнага мастацтва,
тым больш што уваход на bсе фестывальныя мерапрыемствы свабодны.
Падрабязная iнфармацыя на сайце Музычнага таварыства <<Лiра>>: www.mtlyra.org
<<КАЛЯДНЫЯ ВЕЧАРЫ НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ>>
Мiнскi касцёл Найсв. Тройцы (св.Роха)
(пр.Незалежнасцi, 44А)
25 АBТ 10:00
Хор ``Залатая Горка'' п/к Святланы Шэйпы
Калядны дзiцячы спектакль
25 АBТ 20:00
Ансамбль ``Brevis'' п/к Паbла Сурагiна
Ансамбль ``Brevis'' - cтвораны b 1998 годзе, але нягледзячы на даволi малады
bзрост ужо стаb лаbрэатам многiх мiжнародных конкурсаb, у тым лiку ``Славянскi
базар у Вiцебску - 2002'', ``Звiняць цымбалы i гармонiк'' у Паставах, фестываль
старадаbняй музыкi i культуры b польскiм горадзе Мальбарку i iншых. Усе удзельнiкi
калектыву - вучнi СШ No13, якiх сабраb у адзiн ансамбль апантаны музыкант Павел
Сурагiн.
Узорны хор ``Фэст'' СШ No201 г.Мiнска п/к Элы Старажук
26 СЕР 20:00
Маладзёжны камерны хор ``Anima una'' п/к Вольгi Янум
(прэзентацыя калектыву)
У праграме: Дж.Габрыэлi, Г.Свiрыдаb, Б.Лядкоbскi, I.Лямiн, А.Атрашкевiч. В.Вараб'ёва,
А.Калоbскi
27 ЧЦ 20:00
Ансамбль ``Fama Bona'' п/к Кiрылы Насаева
(з удзелам харавога ансамбля музычнай школы No 17 г. Мiнска)
У праграме: прэм'ернае выкананне Высокай месы са Слонiмскага сшытку (рэканструкцыя
паводле невядомага аbтара 2-й паловы 18 стагоддзя), творы В.-А.Моцарты, З.Фiбiха,
беларускiя калядкi
Народная харавая капэла БНТУ п/к Алены Iсайкiнай
(хармайстры Уладзiмiр Iсайкiн i Дзмiтрый Шэпелеb)
У праграме: творы А.Кiсялёва, М.Iпалiтава-Iванава, А.Лоццi, беларускiя калядкi,
негрыцянскiя спiрычэлы
28 ПТ 20:00
Канцэрт сучаснай польскай арганнай музыкi
Пётр Табакернiк
(Варшава)
Кампазiтар, арганiст i вiртуозны iмправiзатар Пётр Табакернiк нарадзibся у 1986
годзе. Вывучае кампазiцыю b класе Станiслава Марыта b Акадэмii музыкi iмя Ф.Шапэна
b Варшаве. Уладальнiк шэрагу узнагарод на кампазiтарскiх конкурсах: Uczniowskie
Forum Muzyczne (2005), Vox Basilicae Calissiensis (Kalisz, 2005), Competition
of Christmas Carols in Be;dzin (2006), Musica Sacra in Cze;stochowa (2006), Composers`
сompetition of Adam Didur in Sanok (2007). Творы Пятра Табакернiка выконваюцца
b канцэртах i фестывалях у Польшчы i за яе межамi. Аbтар музыкi для тэатра i
кiно.
У праграме:
Пётр Табакернiк (1986-) - Sequentia (2004)
Марыян Сава (1937-2005) - Three dances in old style (2003)
Марыян Сава (1937-2005) - Gregorian fresco (1995)
Марыян Баркоbскi (1934-) - Psalmus (1975)
Рафал Яняк (1986-) - In the spaces of beat (2007) (прэм'ера)
Пётр Табакернiк (1986-) - Dye (2007) (прэм'ера)
iмправiзацыi на калядныя мелодыi
29 СБ 11:00 Беларускi Саюз кампазiтараb (пл. Свабоды, 5)
Творчая сустрэча з Пятром Табакернiкам
29 СБ 20:00
Канцэрт арганнай музыкi
Аляксандр Iсакаb
(Вiльнюс)
30 НДЗ
Канцэрт вакальнай музыкi
Таццяна Цыбульская (сапрана)
Грубер - Цiхая ноч
Дж.Бананчынi - Per la gloria
С.Франк - Panis angelicus
I.С.Бах - Bist du bei mir
С.Манюшка - Inclina aurem tuam
Гендэль - Amen, Alleluja
Моцарт - Laudate Dominum
Бах - Mein glaubiges Herze
Тамара Тамашэвiч (мэца-сапрана)
У праграме: I.С.Бах, Дж.Каччынi, В.-А.Моцарт, Ф.Шуберт, Н.Габунiа
Вiктар Кiсцень (арган)
________Афиша города Минскаписьмо N1675 от 2007-12-24 01:27 для 298(+2) подписчика(ов)
адрес в архиве: http://subscribe.ru/archive/country.by.minsknews/msg/713199