Салют!
31 траbня, 19. 00 у К/з Мiнск(ст. метро Першамайская)пройдзе Фэст
"Старажытная зямля", якi прысьвечаны рэдкiм беларускiм iнструментам.
У адным канцэрце прагучыць сярэднявечная музыка, фолькмадэрн i фольк-рок
з выкарыстаньнем такiх iнструментау, як колавая лiра, дуда, сурмы, трубы,
гусьлi, цымбалы i iнш.Гэтыя iнструменты, практычна страчаныя на Беларусi,
цяпер аднауляюцца многiмi майстрамi. Беларусь пачынае ганарыцца тым, што
яна краiна дудароу i лiрнiкау.
Шмат хто з музычных гуртоу мае уласнае нацыянальнае аблiчча толькi
дзякуючы гэтым iнструментам.Iх жывы гук непауторны i не паддаецца сiнтэтычным
падробкам. Але iх роля у сучаснай музыцы можа быць рознай.
На Фэсце будуць прадстауленыя разнастайныя музычныя плынi. Напрыклад, прагучаць
джазавыя кампазiцыi на дудзе Iгара Мангушава, фолькавыя песьнi з дудой металiчнага
гурта Знiч, арыгiнальныя iмправiзацыi для дуды i сурмау этна-фольк гурта Osimira.
Фолькмадэрн агучыць Тутэйшая шляхта i Зьмiцер Карабач з кампанiяй,а традыцыйны
фольк выканае гурт Жалейка з Вiцебску. Сваю найлепшую на Беларусi калекцыю
копiяу рэдкiх старадаунiх iнструментау прадэманструюць гурты Келiх Кола i
гурт сярэднявечнай музыкi Стары Ольса.
Сам канцэрт складзецца з двух частак акустычнай i электроннай.
Выканауцы на Фэсце:
Алесь Жукоускi(колавая лiра),
Зьмiцер Карабач(колавая лiра),
Ганна Кавалева (гусьлi),
Каця Радзiвiлава (гусьлi),
Iгар Мангушау (дуда).
Гурты:
Келiх кола
Жалейка(Вiцебск)
Тутэйшая шляхта
Гуды
Лiцьвiнскi хмель
СТАРЫ ОЛЬСА
OSIMIRA (Магiлеу)
ZNICH