Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 96-74-78, e-mail: sektar@iname.com www: sektar.cjb.net 14.01.2005 г. “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часапісу “Трэці сэктар”. Дадатак дасылаецца па сьпісах рассылкі інфармацыі для НГА Беларусі. У “Кроніцы” выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі. Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на “Кроніку” і яе карэспандэнтаў абавязковая. Калі Вы ня маеце ахвоты атрымліваць надалей “Кроніку” – напішэце нам на адрас: sektar@iname.com *** Абвесткі Увага!!! У нас новы нумар! Паважаныя сябры і калегі. Офісны нумар ГА “Цэнтр “Трэці сектар” зьмяніўся, і зараз нам можна датэлефанавацца па новым: +375 152 75-71-72. Спадзяемся, што гэтая невялічкая зьмена аніякім чынам не перашкодзіць нашым сувязям, сумеснай працы дзеля агульных мэтаў. Посьпехаў! Правы чалавека ў цэнтры ўвагі 6-15 лютага 2005 году ў Беластоку (Польшча) адбудзецца сэмінар для выкладнікаў курсу “Правы человека” і сумежных дысцыплін у ВНУ Беларусі. Арганізатарам выступае Гельсынскі фонд па правох чалавека. Да ўдзелу ў сэмінары запрашаюцца выкладнікі беларускіх ВНУ, якія раней ня бралі ўдзел ў спэцыялізаваных курсах ці школах, арганізаваных дадзеным фондам. Найперш запрашаюцца выкладнікі курсу “Правы чалавека”, а таксама зацікаўленыя выкладнікі дысцыплін, у якіх закранаецца праблематыка правоў чалавека. У праграму сэмінару ўключаныя лекцыі і практычныя заняткі па тэмах: - уводзіны ў філязофію правоў чалавека; - нутраныя і міжнародныя сыстэмы абароны правоў чалавека; - зьмест і мэтодыкі выкладаньня правоў чалавека. Заняткі будуць праводзіцца трэнэрамі Гельсынскага Фонду па правох чалавека і беларускімі выпускнікамі Вышэйшага міжнароднага курсу па абароне правоў чалавека. Працоўная мова сэмінару – расейская. Апошні тэрмін падачы заявак – 20 студзеня 2005 году. Больш падрабязна пра сэмінар можна даведацца на старонцы: http://clin.iatp.by. Праграма «Пераўтварэньне ў рэгіёнах» RITA’2004 Абнавілася Праграма «Пераўтварэньне ў рэгіёнах» RITA’2004 (Region in Transition), якая зьяўляецца сумесным дзеяньнем Польска-Амэрыканскага Фонду свабоды і Фонду “Адукацыя дзеля дэмакратыі” (Польшча). Мэта праграмы – падтрымка абмену польскім досьведам з супольнасьцямі былога усходняга блёку ў галіне пабудовы дэмакратычнай дзяржавы, рынкавай эканомікі, сьцьверджаньня вяршэнства закону і разьвіцьця грамадзянскае супольнасьці. Сярод галоўных задач праграмы – удзел у працэсе падрыхтоўкі маладых лідэраў інтэлектуальнага, палітычнага, эканамічнага жыцьця краіны, арыентаваных на каштоўнасьці заходняга сьвету, гатовых і здольных дзейнічаць у імя дэмакратыі, рынкавай эканомікі і грамадзянскай супольнасьці. Праграма RITA ажыцьцяўляецца найперш шляхам падтрымкі праектаў польскіх НГА і адукацыйных установаў. Асаблівая ўвага надаецца сфэрам сыстэмнай трансфармацыі, дзе абмен польскім досьведам найбольш эфэктыўны з пункту гледжаньня яго выкарыстаньня ў краінах ыблога ўсходняга блёку (разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, рэформы мясцовага самакіраваньня, грамадзянская адукацыя, рэформа сыстэмы адукацыі, падтрымка незалежных СМІ). Супрацоўніцтва польскіх і замежных партнэраў можа адбывацца ў розных формах: сустрэчы, навучаньне, стажыроўкі, дапамога экспэртаў, сумесныя мерапрыемствы. Ладзяцца два віды спабораў: 1) «Супрацоўнічаем на месцах» – у дадзенай катэгорыі падтрымліваюцца мясцовыя ініцыятывы, якія ажыцьцяўляюць польскія НГА і адукацыйныя ўстановы сумесна з партнэрамі найперш з краін-суседак (Беларусь, Калінінградчына, Украіна). Асабліва запрашаюцца да ўдзелу тыя арганізацыі, якія дагэтуль ня мелі досьведу рэалізацыі міжнародных абменаў. 2) «Найлепшы польскі досьвед» - у дадзенай катэгорыі падтрымліваецца дзейнасьць, скіраваная на перадачу найбольш эфэктыўнага польскага досьведу сыстэмнай трансфармацыі. Да ўдзелу тут запрашаюцца польскія арганізацыі, якія маюць досьвед рэалізацыі падобных праектаў. Паколькі для ўдзелу ў праграме PITA патрэбнае партнэрства з краінамі былога ўсходняга блёку, усім зацікаўленым арганізатары раяць актыўна шукаць польскіх партнэраў для сумеснай падачы і рэалізацыі сумесных праектаў у межах праграмы. Інфармацыю пра польскія НГА можна знайсьці найперш на пляцоўках: www.ngo.pl, www.infrust.org. Апошні тэрмін падачы заявак толькі польскім арганізацыям і адукацыйным установам у абодвух відах спабораў – 28.02.2005. Найбольшая сума фінансаваньня: - 5000-25000 PLN (у катэгорыі «Супрацоўнічаем на месцах»); - 95000 PLN (у катэгорыі «Найлепшы польскі досьвед»). Дадатковую інфармацыю аб праграме RITA можна атрымаць на пляцоўцы: http://www.edudemo.org.pl/rita (па-польску). За даведкай таксама можна зьвярнуцца па наступных кантактах: тэл.: +48-22 635 78 64, +48-22 635 72 51 e-mail: rita@edudemo.org.pl (Bartosz Jedrzejczak). *** Мае быць… УСЁ Ў НАС БУДЗЕ ДОБРА! *** Выпуск падрыхтаваў Валера Руселік.

http://subscribe.ru/
http://subscribe.ru/feedback/
Подписан адрес:
Код этой рассылки: country.by.kronika
Отписаться

В избранное