Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 96-74-78, e-mail: sektar@iname.com www: sektar.cjb.net 20.10.2004 г. “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часапісу “Трэці сэктар”. Дадатак дасылаецца па сьпісах рассылкі інфармацыі для НГА Беларусі. У “Кроніцы” выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі. Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на “Кроніку” і яе карэспандэнтаў абавязковая. Калі Вы ня маеце ахвоты атрымліваць надалей “Кроніку” – напішэце нам на адрас: sektar@iname.com *** Паважаныя сябры і калегі! Пасьля доўгага перапынку мы зноўку з Вамі. Спадзяемся, што нашыя сустрэчы зноўку стануць рэгулярнымі і карыснымі. Не ўзіраючы на ўсе цяжкасьці, зь якімі нам усім даводзіцца сустракацца ў гэтым жыцьці, дазвольце зазычыць нам усім У ДОБРЫ ШЛЯХ! *** Абвесткі Праграма гуманітарнай падтрымкі Міністэрства абароны ЗША на спаборавай аснове прадстаўляе арганізацыям гуманітарную дапамогу. Падрабязная інфармацыя на сайце: www.usembassy.minsk.by/bel/html/call_chap.html, – або ў Інфармацыйным цэнтры Амбасады ЗША па адрасу: вул. Старавіленская, 46, Менск. Падрыхтаваў Валера РУСЕЛІК Оксфард прапануе Прадстаўніцтва карпарацыі “American Сenter for Education and Research, Inc.” распачало праграму “Oxford Colleges Hospitality Scheme”. Праграма прапануе выкладнікам і навукоўцам, у тым ліку і зь Беларусі, правесьці дасьледаваньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце з мэтай павышэньня кваліфікацыі. У межах праграмы ўдзельнікі могуць пракансультавацца з спэцыялістамі ў сваёй галіне. Таксама прадугледжанае наведваньне аднаго з каледжаў Оксфардзкага ўнівэрсытэта на працягу аднаго месяца. Удзельнікі павінны: - мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь; - пражываць на тэрыторыі Беларусі на момант падачы анкеты і правядзеньня выбарчых тураў; - мець ступень кандыдата навук або працаваць над яе атрыманьнем; - быць старэйшымі за 26 гадоў на момант падачы анкеты; - адпавядаць моўным патрабаваньням, неабходным для правядзеньня дасьледаваньняў у Вялікай Брытаніі; - выкладаць або зьяўляцца супрацоўнікам ВНУ ці НДІ; - ня быць і не плянаваць знаходжаньне тэрмінам ад 2 і болей месяцаў па-за межамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы з акадэмічнай мэтай пэрыядам зь 1 красавіка да моманту пачатку праграмы. Праграма аплочвае праезд, пражываньне, харчаваньне, спэцыяльную літаратуру. Запоўненыя анкеты трэба прадставіць у офіс Прадстаўніцтва не пазьней за 17:00 5 лістапада 2004 году. Перавага аддаецца асобам, якія пішуць дысэртацыю ці працуюць над спэцыфічным праектам (да прыкладу, стварэньне падручніка або ўвядзеньне новага курсу лекцыяў і інш.). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце: www.amcenter.by або па тэл.: (017) 218-12-67. Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК паводле www.ngo.by Задзіночвае… адсутнасьць грошай! 21-23 красавіка 2005 году ў Санкт-Пецярбурзе (Расея) мае адбыцца Міжнародны Кангрэс лідараў некамэрцыйных арганізацыяў. У Кангрэсе возьмуць удзел лідары некамэрцыйных арганізацыяў з усяе прасторы былога СССР, а таксама прадстаўнікі СМІ і палітычных партыяў, заканадаўцы й міжнародныя экспэрты. Мэта мерапрыемства – разьвязаньне праблем некамэрцыйнага сэктару, які знаходзіцца ў крызыснай сытуацыі сур'ёзных фінансавых рэсурсаў у большасьці падобных арганізацыяў. Ахвотнікі да ўдзелу ў Кангрэсе мусяць даслаць запоўненую заяўку на электронны адрас Кангрэсу лідараў некамэрцыйных арганізацыяў: gm@ctsl.org. Атрымаць узор заяўкі, а таксама ўсю дадатковую інфармацыю можна праз наступныя кантакты: Некоммерческое Партнерство "Конгресс Лидеров Некоммерческих Организаций" Невский пр-т, 11-2 191186 Санкт-Петербург Россия тэл.: (812) 325-22-71 факс: (812) 315-30-01 е-mail: gm@ctsl.org http://www.ctsl.org. Падрыхтаваў Валера РУСЕЛІК Дапамога практыкам Стыпэндыяльная праграма Рэйгана-Фэшэла абвешчаная фондам “Нацыянальны ўнёсак ў дэмакратыю” (ЗША). У межах дадзенай праграмы прапаноўваецца два курсы – практычны і тэарэтычны (акадэмічны). Практычны курс, працягласьцю ад 3 да 5 месяцаў, арганізаваны для актывістаў-дэмакратаў, абаронцаў правоў чалавека, журналістаў. Ім даецца магчымасьць пазнаёміцца з досьведам калегаў-дэмакратаў з ЗША. Асноўнае патрабаваньне – досьвед практычнага ўдзелу ў розных аспэктах палітычнага жыцьця краіны. Тэарэтычны (акадэмічны) курс, працягласьцю ад 3 да 10 месяцаў, прызначаецца для навукоўцаў з краін “новай дэмакратыі”. Для ўдзелу ў праграме патрэбная наяўнасьць навуковай ступені (PhD або яе эквівалент) на момант падачы заявы. Удзельнікі праграмы атрымліваюць штомесяц стыпэндыю, а таксама мэдычн страхоўку, Таксама кампенсуюцца транспартныя выдаткі. Форма заявы можна знайсьці на сайце The National Endowment for Democracy: http://www.ned.org/forum/reagan-fascell.html. Апошні тэрмін падачы заяваў для ўдзелу ў праграме 2006 г. (пачатак – 1 сакавіка 2006 г.) – 1 лістапада 2004 г. Дадатковую інфармацыю мжна атрымаць праз наступныя кантакты: тэл.: (202) 293-03-00 е-mail: fellowships@ned.org. Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК паводле www.ngo.by Ахвотнікам навучацца Акадэмія міжнароднай адукацыі і дасьледаваньняў і Культурна-інфармацыйная ўстанова “Міжнародны дыялёг” абвяшчаюць адкрыты спабор на ўдзел у акадэмічных праграмах Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША: І. Эўразійская праграма студэнцкага абмену Навучаньне на працягу аднаго акадэмічнага году ўва ўнівэрсытэтах і каледжах ЗША. Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца актыўныя і мэтанакіраваныя студэнты 1-3 курсаў ВНУ дзённай формы навучаньня ў веку да 21 году. Абавязковая ўмова – валоданьне ангельскай мовай. ІІ. Праграма стыпэндыяў Э. Маскі Атрыманьне ступені магістра ўва ўнівэрсытэтах ЗША, тэрмін навучаньня – 1-2 гады. Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца спэцыялісты з вышэйшай адукацыяй, якія валодаюць акадэмічным і лідэрскім патэнцыялам, а таксама ангельскай мовай. За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца: “Міжнародны дыялёг” вул. Сурганава, 28А, офіс 104 Менск тэл.: (017) 285-71-72, (029) 756-46-98 е-mail: info@internationaldialogue.org www.internationaldialogue.by Спабор праектаў па ахове дзяцей і моладзі 4 кастрычніка Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ) абвясьціў спабор праектаў для рэалізацыі ў 2005 годзе дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва ўраду РБ і ЮНІСЭФ па наступных накірунках: - разьвіцьцё дзяцей у раньнім узросьце; - здароўе і разьвіцьцё моладзі і прафіляктыка ВІЧ/СНІД; - ахова правоў дзяцей. Да ўдзелу запрашаюцца ворганы дзяржаўнага кіраваньня, дзяржаўныя арганізацыі і грамадзкія аб'яднаньні. Дадатковую інфармацыю і форму заявы можна атрымаць у Прадстаўніцтве Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) па адрасу: вул.Кірава 17 (3 паверх) Менск тэл.: (017) 210-55-89, (017) 210-46-39. Праектныя прапановы прымаюцца да 30 кастрычніка 2004 году. Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК паводле www.ngo.by Канфэрэнцыя па бізнэс-тэналёгіях 26 кастрычніка ў Менску адбудзецца І Міжнародная канфэрэнцыя “Сацыяльная адказнасьць бізнэсу: пэрспэктывы разьвіцьця ў краінах СНД”. Мерапрыемства адбудзецца ў межах праекту “Ініцыятыва “За сацыяльную адказнасьць бізнэсу”, які рэалізуе Цэнтр сыстэмных бізнэс-тэхналёгіяў SATIO пры падтрымцы “Брытыш Амэрыкан Табако”. У канфэрэнцыі возьмуць удзел кіраўнікі прадпрыемстваў, экспэрты Расеі, Летувы, Беларусі, прадстаўнікі СМІ. Мэты канфэрэнцыі: ∙ абмен досьведам у вобласьці рэалізацыі сацыяльнай адказнасьці бізнэсу (САБ) і сацыяльнай карпаратыўнай справаздачнасьці; ∙ наладжваньне асабістых сувязяў з замежнымі й беларускімі калегамі, будучыя сумесныя праекты; ∙ абмеркаваньне магчымасьцяў унясеньня міжнародных стандартаў сацыяльнай справаздачнасьці ў практыку беларускага бізнэсу Ахвотнікі выступіць з прэзэнтацыяй уласнага досьведу ў рэалізацыі САБ павінны зарэгістравацца. Для гэтага трэба запоўніць і даслаць заяву на адрас Цэнтру. У заяве трэба пазначыць: ∙ прозьвішча, імя, імя па бацьку; ∙ кароткае рэзюмэ; ∙ фота ў электронным выглядзе; ∙ тэма выступу; ∙ фармат выступу (10 хвілін, 15, 20,30); ∙ 5-6 выразаў, якія раскрываюць тэму выступу. Удзельнікм канфэрэнцыі павінны зрабіць абавязковы рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 99.000 беларускіх рублёў. Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел і выступ – 20 кастрычніка 2004 году. Адрас: Цэнтар сыстэмных бізнэс-тэхналёгіяў SATIO пр-т Ф. Скарыны, 11/2-514 220050 Менск тэл./факс: (017) 210-43-11 e-mail: info@satio.by. Кантактныя каналы (тут можна атрымаць дадатковую інфармацыю): Жанна Грынюк, Вольга Клімановіч тэл.: (017) 209-95-84, (0296) 299591 e-mail: dik@satio.by www.satio.by, www.bestbrand.by Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК У “трэцяга сэктару” ёсьць свой ПІП Распачаў сваю працу Публічны інфармацыйны пункт (ПІП), заснаваны на базе ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Грамадзкія актывісты і звычайныя цікаўныя жыхары і госьці Гародні зараз маюць магчымасьць скарыстацца з бібліятэчкі, дошкі абвестак і адмысловага стэляжа з раздаткамі, падрыхтаваных сябрамі арганізацыі. Ужо сёньня кожны наведвальнік Публічнага інфармацыйнага пункту можа бясплатна прыдбаць некаторыя нумары часапіса “Трэці сэктар”, буклеты беларускіх і замежных арганізацыяў, прававую, навучальную й мастацкую літаратуру. Таксама кожны ахвотнік можа з дапамогай створанага ПІПу распавесьці пра ўласную ініцыятыву ці аб’яднаньне, зьмясьціць абвестку ці проста зьвярнуцца да супольнасьці. Калі ласка, чакаем Вас! вул. Будзёнага, 48а-11 Гародня тэл./факс: (0152) 96 74-78 e-mail: trecisektar@yahoo.com Валера РУСЕЛІК Спабор ад Эўрапейскага культурнага фонду Мэта – разьвіцьцё міжкультурнага супрацоўніцтва і абмену паміж краінамі-сяброўкамі Эўразьвязу і краінамі-суседкамі ЭЗ. Фундацыя разглядае заяўкі, якія падтрымліваюць разьвіцьцё ініцыятываў і адпавядаюць аднаму з наступных відаў паездак: - дасьледчыя паездкі (дасьледаваньне асобных галін культурнага сэктару); - паездкі ў межах супрацоўніцтва (падрыхтоўчы візыт па запрашэньні культурнага НГА); - арганізацыя сетак (першае наведваньне сустрэчы культурнай сеткі). Паездкі магчымыя ў наступныя краіны: 1) краіны-сяброўкі ЭЗ (Аўстрыя, Бэльгія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Грэцыя, Ірляндыя, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Партугалія, Гішпанія, Швэцыя, Вялікая Брытанія, Кіпар, Чэхія, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Летува, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія); 2) краіны, якія не зьбаюцца або пакуль што не ўвайшлі ў ЭЗ (Альбанія, Босьнія і Герцэгавіна, Беларусь, Балгарыя, Харватыя, Косава, Македонія, Малдова, Румынія, Расея, Сэрбія і Чарнагорыя, Украіна). Гранты прадстаўляюцца асобам ці групе асобаў, якія зьдзяйсьняюць паездкі ў інтарэсах арганізацыі; дзейнасьць апошняй павінна быць скіраваная на дасягненьне акрэсьленай мэты. Заяўку на ўдзел могуць падаць спэцыялісты й дасьледнікі ў галіне мастацтва, апэратары культурных праектаў, журналісты, якія асьвятляюць тэму культуры, перакладнікі тэкстаў па культурнай тэматыцы. Кампэнсуюцца выдаткі на праезд, атрыманьне візы і, у асобных выпадках, на пражываньне атрымальнікаў гранту. Не кампэнсуюцца выдаткі, зьвязаныя з удзелам у фэстывалях, канфэрэнцыях ці трэнінгах, дэманстрацыямі мастацкіх прац і твораў, студэнцкімі ці ўнівэрсытэцкімі абменамі, паездкамі дзяржаўных службоўцаў. Грошы вяртаюцца толькі пасьля завяршэньня візыту і прадстаўленьня справаздачы аб выніках візыту і арыгіналу квіткоў. Усталяванай даты для паданьня заявак няма. Аднак, запоўненая заяўка павінна быць адпраўленая не пазьней за 8 тыдняў да паездкі. Да заявак, запоўненых у ангельскай мове, трэба прыкласьці біяграфію і ўсялякую іншую інфармацыю, датычную праекту, а таксама пры наяўнасьці ліст-запрашэньне ад культурнага НГА. Дадатковая інфармацыя аб правілах паданьня заявак, а таксама прыклады магчымых паездак знаходзяцца на сайце Эўрапейскага культурнага фонду: www.eurocult.org. Падрыхтаваў Валера РУСЕЛІК Спабор ад Эўрапейскага культурнага фонду Мэта – разьвіцьцё міжкультурнага супрацоўніцтва і абмену паміж краінамі-сяброўкамі Эўразьвязу і краінамі-суседкамі ЭЗ. Фундацыя разглядае заяўкі, якія падтрымліваюць разьвіцьцё ініцыятываў і адпавядаюць аднаму з наступных відаў паездак: - дасьледчыя паездкі (дасьледаваньне асобных галін культурнага сэктару); - паездкі ў межах супрацоўніцтва (падрыхтоўчы візыт па запрашэньні культурнага НГА); - арганізацыя сетак (першае наведваньне сустрэчы культурнай сеткі). Паездкі магчымыя ў наступныя краіны: 3) краіны-сяброўкі ЭЗ (Аўстрыя, Бэльгія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Грэцыя, Ірляндыя, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Партугалія, Гішпанія, Швэцыя, Вялікая Брытанія, Кіпар, Чэхія, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Летува, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія); 4) краіны, якія не зьбаюцца або пакуль што не ўвайшлі ў ЭЗ (Альбанія, Босьнія і Герцэгавіна, Беларусь, Балгарыя, Харватыя, Косава, Македонія, Малдова, Румынія, Расея, Сэрбія і Чарнагорыя, Украіна). Гранты прадстаўляюцца асобам ці групе асобаў, якія зьдзяйсьняюць паездкі ў інтарэсах арганізацыі; дзейнасьць апошняй павінна быць скіраваная на дасягненьне акрэсьленай мэты. Заяўку на ўдзел могуць падаць спэцыялісты й дасьледнікі ў галіне мастацтва, апэратары культурных праектаў, журналісты, якія асьвятляюць тэму культуры, перакладнікі тэкстаў па культурнай тэматыцы. Кампэнсуюцца выдаткі на праезд, атрыманьне візы і, у асобных выпадках, на пражываньне атрымальнікаў гранту. Не кампэнсуюцца выдаткі, зьвязаныя з удзелам у фэстывалях, канфэрэнцыях ці трэнінгах, дэманстрацыямі мастацкіх прац і твораў, студэнцкімі ці ўнівэрсытэцкімі абменамі, паездкамі дзяржаўных службоўцаў. Грошы вяртаюцца толькі пасьля завяршэньня візыту і прадстаўленьня справаздачы аб выніках візыту і арыгіналу квіткоў. Усталяванай даты для паданьня заявак няма. Аднак, запоўненая заяўка павінна быць адпраўленая не пазьней за 8 тыдняў да паездкі. Да заявак, запоўненых у ангельскай мове, трэба прыкласьці біяграфію і ўсялякую іншую інфармацыю, датычную праекту, а таксама пры наяўнасьці ліст-запрашэньне ад культурнага НГА. Дадатковая інфармацыя аб правілах паданьня заявак, а таксама прыклады магчымых паездак знаходзяцца на сайце Эўрапейскага культурнага фонду: www.eurocult.org. Падрыхтаваў Валера РУСЕЛІК Пабочным уваход... дазволены! Да 30 лістапада міжнародная сетка “Маладзёвы праваабарончы рух” прапануе ўсім ахвотным узяць удзел у міжнародным спаборы графікі “Пабочным уваход .. дазволены!”. Тэмы спабору: - міратворчасьць, міжкультурнае ўзаемадзеяньне, антыфашызм; - “Знакі міру” – сымбалі, якія, на думку аўтара, нясуць у сабе дух міратворчасьці і талеранцыі; - “вобразы герояў” – вялікія асобы або літаратурныя вобразы, чые імёны мы ведаем і памятаем за іх унёсак у справу міру. Да разгляду прымаюцца ўсялякія віды графікі й выявы, якія можна надрукаваць на інфармацыйных матэрыялах ці зьмясьціць у Інтэрнэце (макеты налепак, улёткі ці пляката, лягатып і інш.). Аўтараў-пераможцаў чакаюць: - паездкі на гуманітарныя і тэматычныя канфэрэнцыі й сустрэчы; - удзел у іншых частках мерапрыемствах «Антыфашызм і талерантнасьць»; - магчамасьць удзелу ў Міжнародным мэга-праекце «Героі нашага часу»; - найлепшыя макеты будуць выкарыстаныя пры друку інфармацыйных матэрыялаў; - працы ляўрэатаў будуць зьмешчаныя на вэб-старонцы: antifa.hrworld.ru; - іншыя цікавыя й нечаканыя ўзнагароды… Працы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аргкамітэце спабору: e-mail: antifa-graph@hrworld.ru http://antifa.hrworld.ru. Андрэй МЯЛЕШКА Падтрымка прафэсійнага разьвіцьця і абменаў Інстытут міжнароднай адукацыі (ЗША) ў межах Праграмы абароны правоў чалавека (IHRIP) абвясьціў чарговы спабор. Гранты на праекты могуць атрымаць арганізацыі і грамадзкія актывісты, якія працуюць у галіне правоў чалавека. Падтрымліваецца дзейнасьць у галіне адукацыі ці абменаў у наступных кірунках: - навучаньне на месцы (удзельнік з аднае краіны, які мае пэўны досьвед у пэўнай сфэры, ладзіць трэнінг/навучаньне для супрацоўнікаў арганізацыі ў іншай краіне); - прафэсійнае замацаваньне (удзельнік працуе ў якасьці часовага супрацоўніка ў арганізацыі, якая прымае, атрымліваючы на працоўным месцы веды й навыкі ў пэўнай сфэры дзейнасьці); - дасьледчая паездка (удзельнік праводзіць усебаковае дасьледаваньне ў сфэры сваёй дзейнасьці праз наведваньні і кансультацыі зь дзьвюма ці больш арганізацыямі, якія працуюць у галіне правоў чалавека й сумежных галінах, у адной ці некалькіх краінах). Заяўкі прымаюцца да 31 сьнежня 2004 году. Гранты кампэнсуюць кошт праезду, невялікую стыпэндыю і мэдычную страхоўку для ўдзельніка ці выкладніка. Памер гранту залежыць ад месца рэалізацыі і працягласьці праекту (звычайна ад аднаго да трох месяцаў). Звычайны памер гранту – ад 1000 да 7000 даляраў ЗША. Дадатковую інфармацыю і формы заявак можна атрымаць на сайце: http://www.iie.org/ihrip. Падрыхтаваў Валера РУСЕЛІК Спабор ад ISAR Прадстаўніцтва некамэрцыйнай карпарацыі “ISAR,Inc” (ЗША) у Беларусі ў межах праграмы “Разьвіцьцё патэнцыялу грамадзкіх аб’яднаньняў Рэспублікі Беларусь у працэсе прыняцьця экалягічна значных пастановаў”, пры фінансавай падтрымцы Фундацыі Мота (ЗША) абвяшчае спабор праектаў на атрыманьне малых грантаў для грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі. Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца зарэгістраваныя беларускія грамадзкія аб’яднаньні. Дзейнасьць у межах праекту павінна адпавядаць статуту арганізацыі і заканадаўству РБ. Мэта праграмы – разьвіцьцё патэнцыялу грамадзкіх аб’яднаньняў у працэсе прыняцьця экалягічна значных пастановаў, разьвіцьцё магчымасьцяў грамадзкіх аб’яднаньняў РБ ў разьвязаньні праблем аховы навакольнага асяродзьдзя праз фармаваньне ведаў, уменьняў і навыкаў па абароне права грамадзянаў на добрае навакольнае асяродзьдзе. Беларускія НГА могуць паўдзельнічаць у спаборы грантаў г.зв. першага ўзроўню (сума да 700 даляраў ЗША) на рэалізацыю тэрміновых праектаў – на працягу 2-3 месяцаў. Заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня 2005 году й разглядаюцца адзін раз у месяц. Пра вынікі разгляду паведамляецца на працягу 4 тыдняў. Заяўкі прымаюцца толькі замоўнай поштай. Перавага надаецца праектам, скіараваным на актыўную працу зь мясцовым насельніцтвам, СМІ, на стварэньне кааліцыяў грамадзкіх аб’яднаньняў, грамадзянаў дзеля разьвязаньня найбольш важных праблем у галіне аховы навакольнага асяродзьдзя мястэчак, пасёлкаў, раёнаў рэспублікі. Дадатковую інфармацыі і форму заяўкі можна атрымаць, зьвярнуўшыся з 11:00 да 16:00 (панядзелак – пятніца) у офіс Прадстаўніцтва “ISAR,Inc” (ЗША) у Беларусі па адрасу: вул. Замкавая, 28-16 220004 Менск тэл./факс: (017) 223-84-98 Падрыхтаваў Валера РУСЕЛІК Літаратарам і культуролягам уваход... дазволены! Да 30 лістапада міжнародная сетка “Маладзёвы праваабарончы рух” прапануе ўсім ахвотным узяць удзел у міжнародным спаборы літаратуры, казак і культурніцкіх акцыяў “Пабочным уваход .. дазволены!”. Тэмы спабору: - міратворчасьць; - міжкультурнае ўзаемадзеяньне; - антыфашызм. Да разгляду прымаюцца: 1) у літаратурны спабор і спабор казак: - мастацкія творы (у асобных выпадках – напісанае па-мастацку “эсэ- прагноз”), а не навуковы ці публіцыстычны тэкст; - проза (у асобных выпадках – вершаваны твор), а менавіта апавяданьне ( у тым ліку – фэнтэзі), утопія/антыўтопія, эсэ ды інш. 2) да спабору культурніцкіх акцыяў: - ідэі нейкіх культурніцкіх акцыяў/мерапрыемстваў на згаданыя вышэй тэмы (грамадзянскія акцыі, канцэрты, выставы, фэсты і інш.); - досьвед правядзеньня культурніцкіх акцыяў. Аўтараў-пераможцаў чакаюць: - паездкі на гуманітарныя і тэматычныя канфэрэнцыі й сустрэчы; - удзел у іншых частках мерапрыемствах «Антыфашызм і талерантнасьць»; - магчамасьць удзелу ў Міжнародным мэга-праекце «Героі нашага часу»; - найлепшыя макеты будуць выкарыстаныя пры друку інфармацыйных матэрыялаў; - працы ляўрэатаў будуць зьмешчаныя на вэб-старонцы: antifa.hrworld.ru; - іншыя цікавыя й нечаканыя ўзнагароды… Працы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе. Аб’ём – ня больш за 5 старонак друкаванага тэксту. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Працы прымаюцца на электроны адрас: antifa-lit@hrworld.ru. Для удзелу таксама трэба запоўніць “Пашпарт удзельніка”, запытаўшы яго ў аргкамітэце: а/я 152 Воронеж-центр 394000 Россия e-mail: antifa@hrworld.ru http://antifa.hrworld.ru. Андрэй МЯЛЕШКА Стажыроўкі ў Нідэрляндах Працягваецца рэалізацыя праграмы стажыровак Фундацыі Nuffic. Фундацыя дае магчымасьць маладым спэцыялістам, у тым ліку і зь Беларусі, прайсьці стажыроўку тэрмінам да 4 тыдняў у галяндзкай кампаніі ці ўстанове. Фінансуе праграму Міністэрства замежных справаў Нідэрляндаў. Сфэра дейнасьці надзвычай шырокая: - навакольнае асяродзьдзе; - правы чалавека; - сацыяльнае забесьпячэньне; - адукацыя; - сродкі масавай інфармацыі; - ахова здароўя; - культура; - мэнэджмэнт; - эканоміка і бізнэс. Інфармацыю пра магчымасьці праграмы можна запытаць праз e-mail: trustfoundation@planet.nl. Падрыхтаваў Валера РУСЕЛІК Спабор для добрых суседзяў Амбасада Польшчы ў Беларусі абвяшчае V спабор для журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі”. Да ўдзелу ў спаборы прымаюцца публікацыі, а таксама радыё- і тэлематэрыялы за 2004 год на наступныя тэмы: - сучасная Польшча; - агульная гістарычная спадчына Беларусі й Польшчы; - значэньне сяброўства Польшчы ў Эўрапейскім Зьвязе для інтэграцыі Беларусі з Эўрапай; - польскія ворганы самакіраваньня як падмурак рэгіянальнага дэмакратычнага разьвіцьця; - роля свабодных СМІ і няўрадавых арганізацыяў у Польшчы; - польска-беларускае эканамічнае супрацоўніцтва. Прэмія за I месца складае $250, за другое – $200, за трэцяе – $150. Акрамя таго, будуць уручаныя пяць прэміяў па $100 і дзесяць прэміяў па $50. Апошні тэрмін падачы заявак – 20 сьнежня 2004 г. Матэрыялы з пазнакай “Конкурс” трэба выслаць на адрас: вул. Румянцава, 6 220034, Менск паводле “МедиаЭксперт” Стажыроўка па эўрапейскай журналістыцы ў Бэрліне Журналісты з усіх краін Эўропы і ЗША могуць падаваць заяўку на стажыроўку па Эўрапейскай журналістыцы, што на працягу апошніх 7 гадоў ладзіць Каледж журналістыкі Вольнага Ўнівэрсытэта Бэрліну. Праграма навуковай стажыроўкі пачнецца ў кастрычніку 2005 і скончыцца ў ліпені 2006 гг. Права на падачу заяўкі маюць кваліфікаваныя журналісты, у якіх ёсьць досьвед прафэсійнай дзейнасьці на працягу некалькіх гадоў. Стыпэндыя для маладых журналістаў складае 800-1100 эўра ў месяц i выплочваецца на працягу 10 месяцаў. Стандартныя стыпэндыі, памер якіх залежыць ад узроўню прафэсійнага досьведу, складае 1500-2050 эўра ў месяц. Адна з стыпэндыяў даецца журналісту з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, які працуе ў разьдзеле бізнэсу і фінансаў. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 кастрычніка 2004 году. Дадатковая інфармацыя i форма заяўкі на сайце: www.ejf.fu-berlin.de. e-mail: info@ejf.fu-berlin.de тэл.: +49 30 8385 3315 паводле GOMEL HART NEWS Над выпускам працавалі Алеся Бяленік, Анрэй Мялешка й Валера Руселік.

http://subscribe.ru/
http://subscribe.ru/feedback/
Подписан адрес:
Код этой рассылки: country.by.kronika
Отписаться

В избранное