Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 96-74-78, e-mail: sektar@iname.com www: sektar.cjb.net 21.05.2004 г. “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часапісу “Трэці сэктар”. Дадатак дасылаецца па сьпісах рассылкі інфармацыі для НГА Беларусі. У “Кроніцы” выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі. Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на “Кроніку” і яе карэспандэнтаў абавязковая. Калі Вы ня маеце ахвоты атрымліваць надалей “Кроніку” – напішэце нам на адрас: sektar@iname.com Выдадзена ў межах праекту “Партнэрства праз дыялёг: разьвіцьцё ў мясцовых супольнасьцях грамадзянскага ўдзелу і сацыяльнага партнэрства ў Беларусі” (ГАГА маладых навукоўцаў “ВІТ”; ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”; арганізацыя “Нямецка-расейскі абмен” (DRA), Бэрлін, Нямеччына). *** Абвесткі Спабор для моладзі Маладзёвы інфармацыйны цэнтар абвясьціў чарговы спабор падтрымкі праектаў маладзёвых грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў. Максімальная сума гранту – 1500 даляраў ЗША. Згодна з умовамі спабору, дзейнасьць у межах праекту мусіць быць скіраваная на: - падтрымку і абарону правоў моладзі; - адукацыю лідэраў і сябраў маладзёвых грамадзкіх арганізацыяў; - падтрымку выдавецкай дзейнасьці; - захаваньне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны. Праект павінен рэалізоўвацца да 1 верасьня 2004 году. Апошні тэрмін падачы заявак – 23 траўня 2004 году. Заяўкі дасылаць толькі замоўнай поштай або прывозіць на адрас: Аляксеевай Т.А. вул. Дарашэвіча, 4-2 220013 Менск. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (029) 6194711, (029) 6214399. Зьміцер Кузьміцкі Пазнаёмся з Польшчай Польска-амэрыканская фундацыя вольнасьцi "Зьмены ў Рэгiёне" - RITA i Фундацыя адукацыi для дэмакратыi запрашаюць здольных студэнтаў зьдзейсьніць колькітыднёвы візыт у навучальныя ўстановы Польшчы. Візыты адбудуцца ў межах праграмы "Study Tours to Poland" ("Адукацыйныя візыты ў Польшчу"). У праграме могуць браць удзел студэнты першых курсаў (18-21 гадоў), якія навучаюцца ў Беларусі, Украіне ці Калінінградчыне (грамадзяне гэтых краін), маюць добрыя вынікі ў навучаньні і вылучаюцца актыўнасьцю ў сваіх асяродзьдзях. Удзельнікі праграмы пазнаёмяцца з структурай польскіх навучальных установаў і недзяржаўных арганізацыяў, сустрэнуцца з грамадзкімі лідэрамі РП, возьмуць удзел у лекцыях, дыскусіях, сустрэчах, сэмінарах. Арганізатары забясьпечваюць аплату коштаў пражываньня і харчаваньня, кішэнныя грошы, а таксама кампэнсуюць выдаткі на дарогу і страхоўку і дапамагаюць атрымаць візу. Патрэбныя дакумэнты: - запоўненая анкета; - рэкамэндацыйны ліст; - копіі пашпарту й заліковай кніжкі ці экзамэнацыйнай выпіскі з папярэдняга курсу (альбо копія школьнага атэстату). Дадатковая інфармацыя і анкета: http:// www.studytours.pl e-mail: stp@edudemo.org.pl. Тэрмін падачы анкетаў – 15 чэрвеня 2004 г. Тэрмін адукацыйнай праграмы – кастрычнік 2004 г. Падрыхтаваў Валера Руселік Новы спабор ад САР Новы спабор грантаў для беларускіх НГА і фондаў абвешчаны Прадстаўніцтвам Каўнтэрпарт Інтэрнэшэнал у Беларусі ў межах праграмы “Альянс Партнэрства Каўнтэрпарт”(САР). Гэтым разам у цэнтры ўвагі САР будуць праекты, скіраваныя на разьвіцьцё сацыяльнага прадпрымальніцтва. Мэтай спабору зьяўляецца падтрымка інстытуцыйнага разьвіцьця НГА і іх устойлівасьці праз рэалізацыю праектаў па сацыяльнаму прадпрымальніцтву. Заяўкі на ўдзел у спаборы могуць падаваць грамадзкія аб'яднаньні і фундацыі, якія займаюцца сацыяльным прадпрымальніцтвам. Фінансаваньне ў межах праекту таксама можа быць скіраванае на пачатак стварэньня сацыяльнага прадпрыемства. Тэрмін рэалізацыі праекту – 12 месяцаў (з чэрвеня 2004 да траўня 2005 гг.). Найбольшы памер гранту можа складаць 10000 даляраў ЗША. Заяўкі на ўдзел у праекце (у ангельскай і беларускай альбо расейскай мовах) можна падаваць ува ўсялякі працоўны дзень у пэрыяд да 30 чэрвеня 2004 году. Дадатковую інфармацыю пра спабор можна атрымаць у офісе САР па адрасу: вул. Веры Харужай, 22-1703, Менск. Тэлефон для даведак: (017) 217-77-73, 283-17-27. Алесь Залеўскі *** Мае быць… Усё ў нас будзе добра! *** Падзеі – Ня зьем, дык хоць панадкусваю… 22 красавіка ў Слонімскім райсудзе разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненьні старшыні раённага аддзяленьня БНФ “Адраджэньне” Івана Бядко. Згодна з міліцэйскім пратаколам, які быў складзены 21 сакавіка 2004 году ў час правядзення мітынгу з нагоды 86-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (пра гэта паведамлялася ў “Кроніцы” раней), Івана Бядко вінавацілі ў арганізацыі несанкцыяванага мерапрыемства і ў выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі. Аднак судзьдзя Тамара Хамінец парушэньня заканадаўства паводле першага пункту абвінавачваньня ня ўгледзела. Замест гэтага Іван Бядко атрымаў папярэджаньне за тое, што падчас мітынгу на імправізаванай трыбуне былі ўсталяваныя два нацыянальныя сьцягі. Зьміцер Кузьміцкі З Днём Перамогі! 9 траўня грамадзкія актывісты Смаргоні віншавалі зь сьвятам мясцовы вэтэранаў ВАВ, інвалідаў, а таксама сем’і, якія страцілі сваіх блізкіх у гарачых кропках сьвету. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Смаргонскае грамадзкае аб’яднаньне шматдзетных бацькоў. Удзел у акцыі ўзялі сябры ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”, ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам”, грамадзкая ініцыятыва “Моладзь для моладзі”, ГА “Беларуская таварыства інвалідаў” і інш. Разама яны больш за 40 сем’яў. Як адзначыла адмыслова для “Кронікі” адна з арганізатарак акцыі Валянціна Танеева, ніхто не застаўся без маральнай падтрымкі і падарункаў. Таксама спн. Валянціна паабяцала, што акцыя падобнага кшталту пройдзе і падчас сьвяткаваньня Дня вызваленьня Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. А гэта азначае, што смаргонскія актывісты зноўку падораць вэтэранам і іншым пацярпелым ад вайны прыемныя хвіліны ўвагі і спачуваньня. Зьміцер Кузьміцкі У смаргонскіх сем’яў “прафэсійнае” сьвята З нагоды Дня сям’і (15 траўня) Смаргонскае грамадзкае аб’яднаньне шматдзетных бацькоў ладзіць шэраг мерапрыемстваў сярод дзяцей і іх бацькоў. Першая частка разнастайных спаборніцтваў адбылася 15 траўня. Працяг адбудзецца роўна праз тыдзень. Як заўважыла адмыслова для “Кронікі” старшыня арганізацыі Валянціна Танеева, дзеці атрымалі магчымасьць для самавыяўленьня. У гэтым ім мусяць дапамагчы спаборы на найлепшыя малюнак на тэму “Сям’я вачыма дзяцей”, кулінарны выраб – “За здаровае харчаваньне” і выраб уласнымі рукамі – “Цеплыня нашых рук”. Таксама арганізатары ладзяць канцэрт у мясцовым Палацы культуры, дзе маленькія смаргонцы разам з сваімі татамі й мамамі выступяць з праграмай, прысьвечанай узаемадачыненьням дзяцей і бацькоў сучаснай сям’і. Алесь Залеўскі “Вятрак” бярэцца за экалёгію Маладзёвая грамадзкая ініцыятыва “Вятрак” плянуе зладзіць шэраг мерапрыемстваў па выяўленьні праблем навакольнага асяродзьдзя Слонімшчыны. Як паведаміў адмыслова для “Кронікі” старшыня ГІ “Вятрак”Алег Шэлестаў, акцыя ўжо стартавала. Гаворка ідзе пра “гарачую лінію”, прысьвечаную экалягічным праблемам рэгіёну. Наступнае мерапрыемтсва прызначанае на 23 траўня. У гэты дзень “ветракоўцы” зьбіраюцца арганізаваць у мясцовай раённай бібліятэцы стратэгічна-ролевую гульню для навучэнцаў старэйшых кляс тамтэйшых школ. Алесь Залеўскі Грамадзкі клюб прыйшоў і ў Ліду Сябры ГА “Хрысьціянская садружнасьць маладых і дарослых” (Ліда) распачалі рэалізацыю праекту па стварэньні ў Лідзе Цэнтру грамадзкага ўзаемадзеяньня “Імпульс”. Праект будзе цягнуцца сёлета з траўня да кастрычніку. У гэты час маюць адбывацца штомесячныя сустрэчы ўдзельнікаў праекту з прадстаўнікамі НГА і жыхарамі места. Як адзначае для “Кронікі” каардынатар праекту Сяргей Сьмірноў, цэнтар будзе імкнуцца выявіць галоўныя праблемы Ліды і ў пэрспэктыве разьвязваць іх сумесна з усімі сацыяльнымі сэктарамі. Алесь Залеўскі “Нёман-Інфарм” навіны з эўрарэгіёну “Нёман” Новы візавы рэжым Зь 1 траўня для грамадзянаў Беларусi пачалi дзейнiчаць новыя правiлы перасячэньня беларуска-польскай мяжы. Сёньня кошт аднаразовай вiзы ў Польшчу для грамадзянаў Беларусi складае 6, двохразов – 10, а шматразовай – 30 даляраў ЗША. Візы, атрыманыя раней, застаюцца сапраўднымі. Аднак зараз пры ўездзе ў Польшчу абавязкова трэба мець мэдычную страхоўку (акрамя асобаў, якія едуць па запрашэньні). А асобы, старэйшыя за 16 гадоў, мусяць мець пры сабе ня менш за 100 злотых на дзень побыту – з разьлікам прынамсі на пяцідзённы побыт. Як падкрэсьлівае генэральны консул Рэспублікі Польшча ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі, ён спадзяецца на тое, што сёньняшнія выдаткі беларусаў на паездку ў Польшчу ня будуць занадта высокімі: самае важнае – каб людзi мелi магчымасьць без перашкодаў выяжджаць у крамну-суседку. Алесь Залеўскі Над выпускам працавалі Зьміцер Кузьміцкі, Алесь Залеўскі й Валера Руселік.

http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу


В избранное