Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 96-74-78, e-mail: sektar@iname.com www: sektar.cjb.net 11.02.2004 г. “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часапісу “Трэці сэктар”. Дадатак дасылаецца па сьпісах рассылкі інфармацыі для НГА Беларусі. У “Кроніцы” выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі. Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на “Кроніку” і яе карэспандэнтаў абавязковая. Калі Вы ня маеце ахвоты атрымліваць надалей “Кроніку” – напішэце нам на адрас: sektar@iname.com *** Абвесткі Спабор для годных нашчадкаў Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” абвяшчае міжнародны дзіцячы літаратурна-мастацкі спабор “Нашчадкі змагарнай славы”. Акцыя прысьвечаная 490-годзьдзю бітвы пад Воршай 210-годзьдзю паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Спабор будзе адбывацца ў дзьвюх намінацыях: 1) мастацкія працы (малюнкі); 2) літаратурныя творы. Камісія экспэртаў будзе разглядаць творы, якія адлюстроўваюць падзеі й лёс гістарычных асобаў (адной альбо некалькіх) нашай змагарнай мінуўшчыны і прысьвечаныя барацьбе беларусаў за волю й незалежнасьць Бацькаўшчыны з часоў Рагвалода і Рагнеды да ХХ ст. Да ўдзелу ў спабору запрашаюцца шкаляры ў веку 12-14 гадоў. Усе працы павінны мець прозьвішча і імя ўладальніка, дату народзінаў, зваротны адрас, памагчымасьці кантактныя тэлефоны. Прымаюцца малюнкі памерам А3 (420 х 295) і А2 (420 х 590), а таксама літаратурныя творы (апавяданьні, вершы, укладаньні, нарысы і інш.). Пераможцы спабору атрымаюць каштоўныя падарункі. Працы трэба дасылаць да 20 красавіка 2004 году на адрас: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” вул. Рэвалюцыйная, 15 220030 Менск. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 289-31-94. Падрыхтаваў Валера Руселік Праграма стыпэндыяў імя Кірклянда Абвешчаны пачатак праграмы стыпэндыяў імя Кірклянда, у тым ліку і для грамадзянаў Беларусі, Калінінградчыны й Летувы. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца настаўнікі, навукоўцы, супрацоўнікі ворганаў самакіраваньня, прадпрымальнікі, лідары НГА, журналісты да 35 гадоў з пералічаных вышэй краін. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Польска-Амэрыканскай Камісіі Фулбрайта: ul. Nowy Swiat 4 Warszawa, Polska tel.: +4822- 628-79-50 e-mail: fulbright@fulbright.edu.pl www.fulbright.edu.pl. Падрыхтаваў Валера Руселік Спабор Усясьветнага Банку ў Беларусі Усясьветны Банк запрашае беларускія НГА да ўдзелу ў спаборы праграмы малых грантаў у 2004 годзе. Праграма малых грантаў Ўсясьветнага Банку для для грамадзкіх арганізацыяў падтрымлівае мерапрыемствы, накіраваныя на разьвіцьцё дыялёгу і прыцягненьне ўсіх зацікаўленых бакоў да разьвязаньня мясцовых праблем. Памер грантаў можа сягаць ад $3000 да $7000 (аднак праграма не фінансуе праекты цалкам: мяркуецца таксама і ўласны ўнёсак арганізацыі або партнэраў). Прыярытэт надаецца рэгіянальным праектам, асноўная дзейнасьць каторых ажыцьцяўляецца ў невялікіх населеных пунктах. Крытэры, якім мусяць адпавядаць падаваныя заяўкі: - арганізацыя-заяўніца мусіць быць зарэгістраванай і мець разьліковы рахунак у беларускім банку; - іншыя арганізацыі, якія выступаюць у якасьці партнэраў, павінны рабіць унёсак у рэалізацыю праекту ў грашовай або неграшовай форме (прадстаўленьне памяшканьня, абсталяваньня і інш.); - праекты павінны падтрымліваць мясцовыя ворганы выканаўчай улады. Тэматыка праектаў: ∙ устойлівае разьвіцьцё; ∙ ахова навакольнага асяродзьдзя, ∙ праца з сацыяльна неабароненымі часткамі насельніцтва; ∙ падвышэньне ўзроўню эканамічнай адукаванасьці насельніцтва; ∙ замацаваньне новых інфармацыйных тэхналёгіяў. Тэрмін рэалізацыі праектаў – сем месяцаў, пачынаючы зь 1 траўня 2004 году. Праграма не фінансуе: - дасьледчыя і адукацыйныя праграмы; - адміністрацыйныя выдаткі арганізацыяў; - набыцьцё абсталяваньня (аргтэхнікі, мэдычнай апаратуры і інш.); - пабудова цэнтраў (да прыкладу, бібліятэк). Для ўдзелу ў спаборы трэба ў пэрыяд зь 15 лютага да 20 сакавіка 2004 году накіраваць сьціслую форму заяўкі (3 друкаваныя копіі), запоўненую ў беларускай, расейскай або ангельскай мовах, у Прадстаўніцтва Ўсясьветнага Банку ў Беларусі. 26 лютага з 14:00 да 16:00 у Прадстаўніцтве адбудзецца кансультацыя па пытаньнях спабору. Каардынатарка Праграмы – Ірына Алейнік. Адрас Прадстаўніцтва: вул. Герцэна, 2а 220030 Менск тэл.: (017) 226-52-84 факс: (017) 211-03-14 http: www.worldbank.org.by. Падрыхтаваў Валера Руселік *** Мае быць… Славяне фэстываляць 21 лютага а 16:00 у Гарадзенскім доме афіцэраў адбудзецца IV адкрыты абласны фэстываль славянскіх баявых мастацтваў. Арганізатарам мерапрыемства выступае грамадзкае аб’яднаньне “Клюб славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”. У праграме фэсту запланаваныя паказальныя выступы спартовых клюбаў і арганізацыяў, якія займаюцца разьвіцьцём славянскіх адзінаборстваў. Таксама ўдзел возьмуць прадстаўнікі ўсходніх баявых мастацтваў і рыцарскіх згуртаваньняў. Дадатковая інфармацыя: тэл.: (8-0152) 72-43-04 (Уладзімер Адамаў); e-mail: aridan@tut.by, ithilmir@land.ru Зьміцер Кузьміцкі Немцы падзеляцца досьведам Да ўдзелу ў беларуска-нямецкай канфэрэнцыі “Сыстэма адукацыі дарослых у эўрапейскім кантэксце”, якая адбудзецца 25 лютага ў Менску, запрашаюцца ўсе ахвотнікі. Канфэрэнцыя ладзіцца ў межах праекту “Адукацыя дарослых у Нямеччыне – гісторыя, мэтады, інстытуты і фінансы”. Арганізатарамі выступаюць Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар сацыяльных інавацыяў”, Сацыяльна-пэдагагічнае грамадзкае аб’яднаньне “Чазенія”, Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне Прафэсійнікі за разьвіцьцё й Народная вышэйшая школа Mariaspring (Нямеччына). Мэта мерапрыемства – абмеркаваньне тэарэтыка-мэтадалягічных праблем і абмен досьведам па практычных пытаньнях сыстэмы адукацыі дарослых. Адначасова адбудзецца выстава-продаж спэцыялізаванай літаратуры. Пазьней арганізатары плянуюць выдаць зборнік матэрыялаў канфэрэнцыі. Каб узяць удзел уканфэрэнцыі, трэба запоўніць у адвольнай форме заяўку і даслаць яе на адрас аргкамітэту. Рэгімстрацыя ўдзельнікаў будзе адбывацца 25 лютага зь 10:00 да 11:00 ў каб. 326 РІВШ БДУ. Арганізатары не кампэнсуюць выдаткаў на ўдзел у мерапрыемстве. Кантактная інфармацыя: РІВШ БДУ вул. Маскоўская, 15 220001 Менск тэл.: (017) 222-83-31 (Сяргей Вятохін, Людміла Парфенчыкова), 284-05-44 (Вікторыя Дронава), e-mail: veto@nihe.niks.by (з пазначэньнем тэмы: “Канфэрэнцыя”). Падрыхтаваў Валера Руселік Ліда ў лідэрах 14-15 лютага ў Лідзе грамадзкая арганізацыя “Хрысьціянскае сяброўства маладых і дарослых” (YMCA - Lida) ладзіць сэмінар “Эфэктыўная камунікацыя і кіраваньне канфліктамі” ў межах праекту “Школа маладога лідэра”. На думку арганізатараў, у час сэмінару моладзь 15-24 гадоў атрымае асноўныя веды, важныя для больш плённай працы ў грамадзкіх арганізацыях і ў штодзённым жыцьці. Уласна праект “Школа маладога лідара” складаецца з трох этапаў. У час першага этапу ладзяцца сэмінары з мэтай адбору ўдзельнікаў для наступных этапаў. Далей фармуецца група, якая затым пройдзе навучаньне на сэмінарах прасунутага ўзроўню “Эфэктыўнае лідэрства” і “Кіраваньне грамадзкай арганізацыяй”. А ў час трэцяга этапу найлепшыя выпускнікі “Школы маладога лідэра” атрымаюць магчымасьць стажыроўкі ў адным з лякальных аддзяленьняў YМСА Швэцыі. Зьміцер Кузьміцкі *** Падзеі Выйшаў новы нумар газэты "Дзень" 5 лютага пабачыў сьвет чарговы, другі ў 2004 годзе, нумар штотыднёвіка "День". Выданьне было надрукаванае ў Смаленску й пакуль што распаўсюджваецца толькі праз падпіску, якую рэдакцыя арганізоўвае ўласнымі сіламі. Галоўная тэма чарговага нумару газэты – закрыцьцё папулярнага сярод гарадзенцаў міні-рынку. Акрамя гэтага, чытачы знойдуць у выпуску рубрыку "Двубой", удзельнікі якой даюць ацэнку працы беларускай міліцыі. Шэраг матэрыялаў прысьвечаны сацыяльнай тэматыцы: у прыватнасьці, два зь іх аналізуюць праблему якасьці пітной вады ў Гародні. паводле www.hrodna.by “Нёман-Інфарм” навіны з эўрарэгіёну “Нёман” Рыхтуецца новы Каталёг Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гародня) абвяшчае спабор анкет-заявак для ўдзелу ў Каталёгу праектаў/праграм НГА эўрарэгіёну “Нёман” па працы з моладзьдзю. Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца грамадзкія аб’яднаньні Гарадзенскай вобласьці, якія маюць досьвед рэалізацыі праграм ці праектаў, накіраваных на моладзь. Апошні тэрмін прыёму анкет – 1сакавіка 2004 году. Запоўненыя анкеты-заяўкі трэба дасылаць на наступны адрас: вул. Будзёнага, 48а-11 230004 Гародня тэл./факс: (0152) 96-74-78 e-mail: trecisektar@yahoo.com. Пажадана да анкеты-заяўкі прыкласьці дакумэнты і ілюстрацыі, якія больш поўна раскрываюць сутнасьць заяўленага праекту/праграмы. Каталёг праектаў/праграм НГА эўрарэгіёну “Нёман” па працы з моладзьдзю зьяўляецца працягам праекту “Эўрарэгіён “Нёман – тое, што нас аб’ядноўвае”, які рэалізуецца грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтр “Трэці сектар” пры падтрымцы Эўрапейскага Фонду культуры. У межах праекту 8-13 жніўня 2003 году ў г. Піянэрскі (Калінінградзкая вобласьць, РФ) быў праведзены І міжнародны маладзёвы летнік НГА эўрарэгіёну “Нёман” “ПоЛіБелКа”, удзел у якім узялі прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў Бедарусі, Летувы, Польшчы й Расеі. Арганізатарамі летніку былі выступілі ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь), Віленскі зьвяз маладзёвых арганізацыяў “Круглы стол” (Вільня, Летува) і Калінінградзкая рэгіянальная маладзёвая грамадзкая арганізацыя “ЦУНАМІ” (Піянэрскі, Калінінградзкая вобласьць РФ). Дадатковую інфармацыю і анкету можна атрымаць, зьвярнуўшыся па тэл.: (0152) 96-74-78 (Валеры Руселік). У далучаным файле – анкета-заява для ўдзелу ў спаборы. Над выпускам працавалі Зьміцер Кузьміцкі й Валера Руселік.

http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное