Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

29.11.2002г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com


***

Абвестк╕


Давайце працаваць разам!
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэц╕ сектар” шукае добраахвотн╕каў – карэспандэнтаў
для ╕нфармацыйнага сэрв╕су арган╕зацы╕.
Праца будзе палягаць на зборы ╕ апрацоўцы ╕нфармацы╕ пра:
-ц╕кавыя падзе╕ ў жыцьц╕ грамадзк╕х арган╕зацыяў Гарадзеншчыны;
-найважнейшыя падзе╕ ў сацыяльна-эканам╕чным, грамадзка-пал╕тычным ╕ культурным
жыцьц╕ ў розных частках еўрарэг╕ёну “Нёман”.
Патрабаваньн╕ да карэспандэнтаў:
-добрае валоданьне беларускай мовай;
-веданьне расейскай ╕ польскай моваў (на ўзроўн╕ разуменьня п╕сьмовага тэксту);
-валоданьне кампутарам (Word, Internet);
-наяўнасьць 2-4 гадз╕н вольнага часу на працягу тыдня.

Мы чакаем вас!
Гэтак называецца акцыя, абвешчаная рэдакцыяй забароненай гарадзенскай газэты
«Пагоня».
10 сьнежня споўн╕цца роўна 100 дзён, як асуджаныя журнал╕сты Павал Мажэйка й
М╕кола Маркев╕ч адбываюць пакараньне на «х╕м╕╕».
Рэдакцыя «Пагон╕» закл╕кае ўс╕х неабыякавых людзей дасылаць да гэтага тэрм╕ну
Мажэйку й Маркев╕чу паштоўк╕ з словам╕ падтрымк╕ ╕ спагады.
“Л╕сты, што прыхоз╕ць да нас зь М╕колам з усёй Беларус╕ – гэта ня тольк╕ вел╕зарная
маральная падтрымка. Нашыя судзьдз╕, пракуроры ╕ турэмшчык╕ пачынаюць разумець,
што за ╕хным╕ дзеяньням╕ сочыць п╕льнае вока беларускага грамадзтва. Гэтыя л╕сты
для ╕х як "чырвоныя сьцяжочк╕", - гаворыць Павал Мажэйка.
Нагадаем, што 1 л╕стапада рэдакцыя «Пагон╕» ладз╕ла акцыю «Хлопцы, мы з вам╕!»,
у вын╕ку якой асуджаныя журнал╕сты атрымал╕ больш за 200 паштовак з усёй кра╕ны.
паводле pahonia.promedia.by

Адрасы, на як╕я трэба дасылаць паштоўк╕ й л╕сты:

Да Паўла Мажэйк╕:
247210
Гомельская вобласьць,
Жлоб╕н, м╕крараён №3,
д 3, пакой 208

дзяжурны (02334) 2-07-02
начальн╕к Кузьм╕ч Юры Аляксандрав╕ч
2-04-52
______

Да М╕колы Маркев╕ча:
213760
Маг╕лёўская вобласць,
Ас╕пов╕чы, вул Сумчанк╕, 38, пакой 434

дзяжурны (02235) 2-49-43
начальн╕к Пас╕каў М╕калай М╕хайлав╕ч
2-49-35

Калектыў «Крон╕к╕ грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны» далучаецца да акцы╕, абвешчанай
«пагонеўцам╕» й зычыць Паўлу й М╕коле с╕лы й веры ў сваю праўду й нашую агульную
справу. Хлопцы, мы чакаем вас! Трымайцеся!



***


Падзе╕


Куды брыдзеш, Малады Фронт?
24 л╕стапада ў Гародн╕ прайшоў справаздачна-выбарчы сход мясцовай ф╕л╕╕ незарэг╕страванай
арган╕зацы╕ “Малады Фронт”. Новым старшынём быў абраны Андрэй Мялешка.
Сход пачаўся з спазьненьнем амаль на гадз╕ну з-за невял╕кай колькасьц╕ дэлегатаў,
як╕я зьяв╕л╕ся на паседжаньне арган╕зацы╕.
Урэшце, кал╕ было зарэг╕стравана 23 чалавека, старшыня Гарадзенскага Маладога
Фронту Вадз╕м Саранчукоў распачаў сход. Сваю справаздачу па дзейнасьц╕ арган╕зацы╕
ён акрэсьл╕ў л╕таральна адным сказам: “Што я буду вам распавядаць? Вы был╕ на
паседжаньнях – вы ўсё самыя цудоўна ведаеце”.
Пасьля старшын╕ слова ўзяў скарбн╕к арган╕зацы╕ Валеры К╕сель. Ён распавёў пра
ф╕нансавае станов╕шча Маладога Фронту, адзначыўшы, што сыстэма складак ня спраўдз╕ла
чаканьняў ╕ спадзявацца на яе ў будучын╕ ня мае сэнсу.
Падчас выбараў, як╕я распачал╕ся затым, на пасаду Гарадзенскай ф╕л╕╕ Маладога
Фронту самавылучыл╕ся Ян Лялев╕ч ╕ Андрэй Мялешка.
Ян прапанаваў далучыцца да руху прых╕льн╕каў Л╕твы. Ён выказаў сваё нэгатыўнае
стаўленьне да беларушчыны ╕ дэмакраты╕ ╕ паабяцаў маладафрантоўцам жорткую дысцыпл╕ну
╕ поўную падкантрольнасьць сябраў арган╕зацы╕ сваёй асобе й л╕цьв╕нск╕м ╕дэалам.
“Мы ня будзем падстаўляць нашых людзей на бязглуздых апазыцыйных акцыях”, – заяв╕ў
ён. На пытаньне аб тым, ц╕ падпарадкуецца новы старшыня агульнай думцы сходу,
кал╕ яна будзе адрозьн╕вацца ад яго асаб╕стай, Лялев╕ч адказаў адмоўна: “Не!
Кал╕ гэтак будзе, то не аб╕райце мяне”.
Андрэй Мялешка, як╕ раптоўна высунуў сваю кандыдатуру падчас зацятых спрэчак
канкурэнта з астатн╕м╕ дэлегатам╕, выступ╕ў з крытыкай у бок Вадз╕ма Саранчукова.
Ён заяв╕ў, што гатовы аб’яднаць “амаль зьн╕шчаную кол╕шн╕м к╕раўн╕цтвам арган╕зацыю”.
Трэба адзначыць, што Андрэй сёлета выйшаў з складу Маладога Фронту, а таму ня
меў права балятавацца на якую-колечы пасаду. Кал╕ яму нагадал╕ пра гэта, Мялешка
папрас╕ў зноўку прыняць яго ў МФ: “Я хачу вярнуцца. Хачу й буду працаваць на
карысьць нашай агульнай справе. Пастараюся аб'яднаць ус╕х: ╕ беларусаў, ╕ л╕цьв╕наў”.
У вын╕ку зачыненага галасаваньня перамогу атрымаў Андрэй Мялешка. За яго аддал╕
свае галасы 10 дэлегатаў. Яна Лялев╕ча падтрымал╕ 8 чалавек.
Выбары ў Раду не адбыл╕ся: усе, каго спрабаваў вылучыць Мялешка, брал╕ самаадвод.
На гэтым справаздачна-выбарчы сход ╕ завершыўся.
28 л╕стапада на чарговым паседжаньн╕ арган╕зацы╕, нарэшце, была сфармаваная Рада
з трох чалавек. Адначасова з Маладога Фронту выйшл╕ 7 чалавек – прых╕льн╕каў
пазыцы╕ Яна Лялев╕ча. Яны заяв╕л╕, што адчуваюць сябе л╕цьв╕нам╕ й ня могуць
болей заставацца ў арган╕зацы╕.
Валера Русел╕к

Стыпэнды╕ ╕мя Дубко
25 л╕стапада ў гарадзенск╕м Палацы творчасьц╕ дзяцей ╕ моладз╕ прайшло ганаровае
ўручэньне стыпэндыяў ╕мя Аляксандра Дубко – кол╕шняга старшын╕ Гарадзенскага
аблвыканкаму.
Стыпэндыям╕ памерам у 12 м╕н╕мальных заробкаў был╕ ўзнагароджаныя 20 шкаляроў
╕ 9 студэнтаў – найлепшых навучэнцаў, удзельн╕каў ╕ пераможцаў ал╕мп╕ядаў. Таксама
был╕ адзначаныя граматам╕ й памятным╕ падарункам╕ дзесяць найлепшых настаўн╕каў.
Скончылася мерапрыемства канцэртам, у як╕м узял╕ ўдзел харэяграф╕чны калектыў
СШ №3  ╕ ансамбаль цымбал╕стаў Палацу творчасьц╕ дзяцей ╕ моладз╕.
Алеся Нав╕цкая

Зачыненая газэта “Местное время”
28 л╕стапада пастановай М╕н╕стэрства друку была скасаваная рэг╕страцыя газэты
“Местное время”. Рэдакцыя пасьпела выпусьц╕ць тольк╕ тры нумары. “Местное время”
распаўсюджвалася ў Гародн╕, П╕нску, Стол╕не й Менскай вобласьц╕.
Пастановай Менскага аблвыканкаму была скасаваная рэг╕страцыя заснавальн╕ка газэты
– таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Местное время”. На гэтай падставе М╕н╕стэрства
друку скасавала рэг╕страцыю выданьня. Аф╕цыйнай прычынай забароны сталася нясвоечасовае
ўнясеньне ў рэг╕страцыйныя дакумэнты ╕нфармацы╕ пра зьмену юрыдычнага адрасу.
Аднак к╕раўн╕к гарадзенскага карпункту Анджэй П╕сальн╕к л╕чыць, што ўва ўладаў
для л╕кв╕дацы╕ газэты ёсьць больш важк╕я прычыны. “На конт сапраўднай прычыны
ёсьць некальк╕ варыянтаў, – кажа П╕сальн╕к. – Адз╕н з ╕х – хутк╕я выбары ў мясцовыя
саветы. Верагодна, што да пачатку выбараў газэта стала бы вельм╕ ўплывовым ╕
папулярным выданьнем, а гэта было бы вельм╕ невыгодна для ўладаў”.
Алеся Нав╕цкая

Забарона на памяць
29 л╕стапада ў Гародн╕ адбудзецца недазволены мясцовым╕ ўладам╕ п╕кет, прымеркаваны
да чарговай гадав╕ны зьн╕шчэньня Фары В╕таўта –аднаго зь першых ╕ найпрыгажэйшых
касьцёлаў Вял╕кага княства Л╕тоўскага.
Перад гэтым група верн╕каў падала ў Гарадзенск╕ гарвыканкам заяву з просьбай
санкцыянаваць правядзеньне п╕кету на тэму “Фара В╕таўта – наша г╕сторыя”.
Аднак улады пал╕чыл╕ гэта немэтазгодным, таму што “29 л╕стапада не зьяўляецца
рэл╕г╕йным сьвятам”. А таму дазволу на п╕кет н╕хто ня даў.
Абураныя адкрытым зьдзекам з сва╕х рэл╕г╕йных ╕ патрыятычных пачуцьцяў верн╕к╕
плянуюць усё адно сабрацца на месцы ўзарванага ў 1961 годзе камун╕стам╕ касьцёла.
Яны запаляць сьвечк╕ й памоляцца разам.
Нагадаем, што супрацьстаяньне пам╕ж верн╕кам╕ й мясцовым╕ ўладам╕ мае сумную
шматгадовую традыцыю. Быў зьн╕шчаны ўсталяваны раней ╕ асьвечаны крыж. Адна жанчына
трап╕ла ў суд за “мал╕тву ў грамадзк╕м месцы”. Людзей разганял╕ з дапамогай м╕л╕цэйск╕х
машын. Зь месца, дзе стаяла Фара В╕таўта, падчас масавых мерапрыемстваў запускаюць
у неба фаервэрк╕. А сёлета падчас “добраўпарадкаваньняў” бульдозэрам╕ был╕ парушаныя
ацалелыя падмурк╕ касьцёла. Затым паверх ╕х насыпал╕ б╕тае цэглы й паклал╕ дарожк╕
ў выглядзе пяц╕кутнай зорк╕.
Валера Русел╕к

У Летуву – даражэй
З ╕н╕цыятывы летув╕скага боку падвыс╕л╕ся кошты на в╕зы ў нашу паўночную суседку.
Зараз кошт аднаразовай уязной в╕зы складае 20 эўра (раней – 15). Адмысловая в╕за
падаражэла на 10 пунктаў: сёньня за яе давядзецца заплац╕ць 60 эўра. Транзытная
╕ групавая в╕зы цяпер каштуюць 10 ╕ 15 эўра адпаведна.
Алеся Нав╕цкая

“Нёман” жыў, жывы й будзе жыць!
На пляцоўцы ГА “Цэнтр “Трэц╕ сектар” (sektar.cjb.net) пачаў працаваць новы разьдзел,
прысьвечаны эўрарэг╕ёну “Нёман”.
У разьдзеле зьмешчаная ╕нфармацыя пра эўрарэг╕ён ╕ яго структуры, мясцовыя ўлады,
арган╕зацы╕ ╕ ╕н╕цыятывы, а таксама СМ╤ рэг╕ёну. Таксама кожны наведвальн╕к можа
знайсьц╕ тут арх╕ў ╕нфармацыйнай рассылк╕ “Нёман-╕нфарм”, якую з траўня па верасень
2002 году рыхтавала ГА “Цэнтр “Трэц╕ сектар”. У бл╕жэйшым часе сябры арган╕зацы╕
плянуюць аднав╕ць рассылку.
Транспамежны Саюз “Эўрарэг╕ён “Нёман” задумваўся з мэтай падвыс╕ць узровень жыцьця
мясцовых памежных супольнасьцяў. Пагадненьне аб яго ўтварэньн╕ было падп╕санае
6 чэрвеня 1997 годзе. У якасьц╕ заснавальн╕каў выступ╕л╕ Гарадзенская вобласьць
Беларус╕, Сувалкаўскае ваяводзтва Польшчы, Ал╕туск╕ ╕ Марыямпальск╕ паветы Летувы.
5 кастрычн╕ка 1998 году ў эўрарэг╕ён “Нёман” увайшоў В╕ленск╕ павет Летувы, а
27 кастрычн╕ка – Беластоцкае ваяводзтва Польшчы. Увесну 2002 году да м╕ждзяржаўнага
ўтварэньня далучыл╕ся 5раёнаў Кал╕н╕нградзкай вобласьц╕ Расейскай Фэдэрацы╕:
Чарняхоўск╕, Красназнамёнск╕, Гусеўск╕, Азёрск╕ й Несьцераўск╕.
З 23 кастрычн╕ка 2002 году ў радзе эўрарэг╕ёну “Нёман” старшынюе летув╕ск╕ бок
разам з начальн╕кам Марыямпальскага павету Альб╕нусам М╕трулев╕чусам.
Валера Русел╕к

5 сьнежня ў гарадзенскай г╕мназ╕╕ №1 адбудзецца прэзэнтацыя кн╕г╕ «Экологические
экскурсии по лесопарку Румлево».
Кн╕га, прысьвечаная старому панскаму парку, як╕ зьяўляецца помн╕кам прыроды,
была падрыхтаваная да друку выкладн╕кам╕ г╕мназ╕╕ й Гарадзенскага дзяржаўнага
ўн╕вэрсытэта ╕мя Янк╕ Купалы.
У межах сустрэчы плянуецца экскурс╕я па парку, прэзэнтацыя кн╕г╕ ╕ круглы стол
па абмеркаваньн╕ будучын╕ Румлёва. Паразмаўляць пра далейшы лёс помн╕ка прыроды
╕ аднаго з найбольш папулярных месцаў адпачынку гарадзенцаў зьбяруцца мясцовыя
чыноўн╕к╕, прадстаўн╕к╕ грамадзк╕х аб'яднаньняў ╕ проста ц╕каўныя й неабыякавыя
да нашай спадчыны людз╕.
«Хочацца спадзявацца, што ўсё будзе добра, хоць рэча╕снасьць ╕ сьведчыць часьцяком
пра адваротнае. Магчыма, здолеем разьвязаць праблемы Румлёўскага парку разам»,
– адзначыў для «Крон╕к╕» намесьн╕к дырэктара па навукова-мэтадычнай працы г╕мназ╕╕
В╕таль Карнялюк.
Валера Русел╕к

Адкрылася электронная кн╕гарня
У межах праекту Гарадзенскага дзяржаўнага ўн╕вэрсытэта ╕мя Янк╕ Купалы ў ╤нтэрнэце
зьмешчаныя больш за сотню поўных тэкстаў навучальных дапаможн╕каў.
Зараз па адрасе http://www.grsu.by/lib/fulltext/ можна знайсьц╕ тэксты дапаможн╕каў
па тэхн╕чных, пал╕тычных ╕ юрыдычных навуках.Таксама на сайце зьмешчаныя матэрыялы
навуковых канфэрэнцыяў.
Алеся Нав╕цкая

Сьпявай, душа народная!
6 сьнежня ў Гарадзк╕м доме культуры Л╕ды адбудзецца прэзэнтацыя кн╕г╕ «170 беларуск╕х
народных песень Гарадзеншчыны, зап╕саных М.А. Баяров╕чам».
Вечарына прымеркаваная да 70-годзьдзя з дня народз╕наў аўтара. Арган╕затарам
╕мпрэзы выступ╕ла мясцовая ф╕л╕я ГА «Таварыства беларускае мовы».
Кн╕га была выдадзеная напачатку гэтага году пры падтрымцы ГАГА «Ратуша» ╕ ўяўляе
зь сябе ўн╕кальны збор народных песень, сабраным╕ на тэрыторы╕ Гарадзеншчыны.
Валера Русел╕к


Над выпускам працавал╕ Алеся Нав╕цкая й Валера Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное