Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay
  Все выпуски  

Хроника общественной жизни Гродненщины


Информационный Канал Subscribe.Ru

Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 96-74-78,
e-mail: sektar@iname.com
www: sektar.cjb.net

06.09.2002г.
        “Крон╕ка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” зьяўляецца дадаткам да часап╕су “Трэц╕
сэктар”.
        Дадатак дасылаецца па сьп╕сах рассылк╕ ╕нфармацы╕ для НГА Беларус╕.
У “Крон╕цы” выкарыстоўваецца ╕нфармацыя ўласных карэспандэнтаў “ТС”, а таксама
╕нфармацыя з гарадзенск╕х СМ╤ ╕ ╕ншых даступных нам крын╕ц ╕нфармацы╕.
        Пры выкарыстаньн╕ нашай ╕нфармацы╕ спасылка на “Крон╕ку” ╕ яе карэспандэнтаў
абавязковая.
        Кал╕ Вы ня маеце ахвоты атрымл╕ваць надалей “Крон╕ку” – нап╕шэце нам на адрас:
sektar@iname.com



***
Абвестк╕

Прымаем в╕ншаваньн╕!
9 верасьня спаўняецца пяць гадоў з моманту аф╕цыйнае рэг╕страцы╕ грамадзкага
аб’яднаньня “Цэнтр “Трэц╕ сектар”.
За гэтыя гады мы разам прайшл╕ шлях ад н╕кому невядомай арган╕зацы╕ да аднаго
з самых  вядомых у кра╕не грамадзк╕х аб’яднаньняў, ад чатырохстаронкавага бюлетэню
да ╕нфармацыйна-анал╕тычнага часап╕су, вэб-пляцоўк╕ ╕ штотыднёвай электроннай
рассылк╕, ад удзелу ў сэм╕нарах для пачаткоўцаў да арган╕зацы╕ буйных м╕жнародных
канфэрэнцыяў ╕ форумаў.
Наперадзе ў нас шмат ц╕кавай, патрэбнай ╕ адказнай працы. У верасьн╕ распачынаецца
ўжо сёмы (!) навучальны год у “Школе маладога журнал╕ста”. Магчыма, ужо сёлета
распачнецца праца завочнай “Школы” для  моладз╕ з гарадоў Беларус╕, дзе ёсьць
недзяржаўныя сродк╕ масавай ╕нфармацы╕. У наступным годзе пав╕нны ўбачыць сьвет
дапаможн╕к “Асновы журнал╕стык╕ праз актыўныя мэтады навучаньня”.
У кастрычн╕ку мы ладз╕м Форум грамадзк╕х арган╕зацыяў ╕ б╕знэс-асацыяцыяў эўрарэг╕ёну
“Нёман”, у л╕стападзе разам з партнэрам╕ з ГА “В╕т” – Форум маладзёвых арган╕зацыяў
Гарадзеншчыны. Да канца гэтага году будзе выдадзены даведн╕к грамадзк╕х арган╕зацыяў,
СМ╤ ╕ структур мясцовай улады Гарадзеншчыны. На пачатку наступнага году пачнецца
праект, нак╕раваны на разьв╕цьцё мясцовых супольнасьцяў малых гарадоў вобласьц╕.
Ёсьць багата ╕ ╕ншых ц╕кавых  задумак!
У свой Дзень народз╕наў выказваем словы шчырай падзяк╕ ўс╕м нашым сябрам, партнэрам,
донарам ╕ проста добрым людзям, як╕я был╕ ўсе гэтыя гады з нам╕. Дзякуй вам ╕...
в╕ншуйце нас!



***
Падзе╕

“Горад Сьвятога Губерта” выдадзены ў Сэйнах
Першы нумар краязнаўчага  альманаху “Горад Сьвятога Губерта” – “Г╕сторыя Гародн╕
ХХ стагоддзя ў вусных успам╕нах” быў надрукаваны ў Сэйнах (Рэспубл╕ка Польша).
У нумары асьвятляецца г╕сторыя места над Нёманам праз успам╕ны жыхароў – сьведкаў
╕ непасрэдных удзельн╕кам╕ тых падзеяў.  Гэты нумар складаецца з трох разьдзелаў:
“Гародня ў ╤╤ сусветнай вайне”, “Фара В╕таўта” й “Памяць”. Кожны разьдзел, апроч
успам╕наў, мае г╕старычныя даведк╕ ╕ ╕люстрацы╕.
У стварэньн╕ альманаху брал╕ ўдзел навучэнцы нядзелнай г╕сторыка-краязнаўчай
школы, якая працавала пры грамадзк╕м аб’яднаньн╕ “Ратуша” ў Гародн╕.
Андрэй Мялешка





«Граф╕ц╕ для дзяцей»
30 жн╕ўня Слон╕мскае маладзёвае грамадзкае аб’яднаньне “Ветразь” арган╕завала
акцыю “Граф╕ц╕ для дзяцей”.
Падчас акцы╕ мясцовая граф╕ц╕-каманда “SCK” намалявала на вэрандах двох дз╕цячых
садкоў (№ 6 ╕ 20) некальк╕ герояў мультф╕льмаў Уолта Дыснэя, зраб╕ўшы гэтым для
дзяцей невял╕чкае сьвята.
Алесь Масюк

Клюб дзейн╕чае
Абутак для дзяцей зь с╕рац╕нца ў апошн╕ дзень лета зьб╕рал╕ ў Слон╕ме актыв╕сты
заснаванага нядаўна Клюбу грамадзянск╕х ╕н╕цыятываў.
У склад клюбу ўваходзяць прадстаўн╕к╕ 11 грамадзк╕х арган╕зацыяў, ╕н╕цыятываў
╕ дзяржаўных ўстановаў гораду. Сябры клюбу маюць намер каардынаваць свае дзеяньн╕
дзеля разьвязаньня праблем мясцовай супольнасьц╕.
Найбл╕жэйшым╕ мерапрыемствам╕ стануць выстава творчасьц╕ дзяцей у час сьвята
гораду, якое будзе адзначацца 8 верасьня, а гэтаксама сустрэча зь мясцовым╕ паэткам╕,
заплянаваная на канец верасьня.
В╕таўт Рудн╕к

Сьвята беларускай п╕сьменнасьц╕ ў М╕ры
31 жн╕ўня ╕ 1 верасьня ў М╕ры прайшоў Дзень беларускай п╕сьменнасьц╕.
У першы дзень адбылася навукова-практычная канфэрэнцыя “М╕рск╕я чытаньн╕”. Был╕
арган╕заваны рыцарск╕ турн╕р, сьвята дз╕цячай кн╕г╕ й дз╕цячай прэсы, канцэрт.
А 1 верасьня ў Сьвята-Траецкай царкве адбылася л╕тург╕я.
Алеся Нав╕цкая

200 тысяч за «Ланцуг неабыякавых людзей»
3 верасьня старшыня Гарадзенскай АГП Юры Iстомiн атрымаў штраф у памеры 200 тысяч
беларуск╕х рублёў за “Ланцуг неабыякавых людзей”.
Судзiў хлопца судзьдзя Ленiнскага раёну Дзьмiтры Дземчанка. Нагадаем, што згаданая
акцыя адбылася ў абласным цэнтры 8 лiпеня.
Андрэй Мялешка

10 сутак за ланцуг неабыякавых людзей
6 верасьня ў судзе Лен╕нскага раёну Гародн╕ адбыўся суд над гарадзенск╕м мастаком,
намесьн╕кам старшын╕ Рады Гарадзенскага БНФ Зьм╕церам ╤ваноўск╕м.
Судзьдзя Дзьм╕тры Дземчанка прысудз╕ў мастаку 10 сутак адм╕н╕стратыўнага арышту.
Гэтк╕ вырак Дземчанка зраб╕ў з ул╕кам неаднаразовых адм╕н╕стратыўных правапарушэньняў
╕ асобы падсуднага.
Адразу пасьля абвяшчэньня выраку Зьм╕цер ╤ваноўск╕ абвесьц╕ў галадоўку й папрас╕ў,
каб яму прынос╕л╕ за краты паперу ╕ алоўк╕.
Андрэй Мялешка

Слон╕му – 750!..
6-8 верасня ў Слон╕ме адзначаецца 750-годзьдзе места.
У раённым Доме культуры пройдзе сьвяточны канцэрт “Горад сустракае гасьцей”,
будзе арган╕завана выстава “Слон╕м ╕ людз╕”, а таксама выстава майстроў народных
рамёстваў.
Апроч гэтага заплянаваны канцэрт шэрагу музычных творчых калектываў, у тым л╕ку
“старажылаў” беларускай сцэны – ансамбля “Сябры”. Завершыцца сьвята фаервэркам.
Алеся Нав╕цкая

Выстава ў Слон╕ме
        7 верасьня ў Слон╕ме адчын╕цца выстава беларускага мастака, майстра пэрформансаў
Алеся Пушк╕на.
Спачатку а 17-й гадз╕не ў мясцовай раённай цэнтральнай б╕бл╕ятэцы ╕мя Якуба Коласа
адбудзецца паказ в╕дэа-кл╕паў, прысьвечаных пэрформансам мастака. А  ў 18.30
у рэдакцы╕ “Газеты Слон╕мскай” адбудзецца адкрыцьцё выставы карц╕н Алеся Пушк╕на.
Ладз╕ць усе дадзеныя мерапрыемствы маладзёвае грамадзкае аб’яднаньне “Ветразь”.
Андрэй Мялешка

Футбольны турн╕р у гонар Варшанскай перамог╕
8 верасьня ў Дзень беларускай вайсковай славы незарэг╕страваная арган╕зацыя Гарадзенскага
Маладога Фронту ладз╕ць футбольны турн╕р.
Пачатак мерапрыемства аб 11-ай гадз╕не на футбольнай пляцоўцы ў Новым парку.
Месца збору – каля Калоскае царквы. Да ўдзелу турн╕ры запрашаюцца каманды з 6
чалавек з гораду ╕ раёных цэнтраў Гарадзеншчыны. Пераможцам арган╕затары абяцаюць
прыз.
Андрэй Мялешка

Адмоўлена ў сьвяткаваньнi
Гарадзенскiя ўлады не дазвол╕л╕ сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы,
заплянаванае на 8 верасьня. Перад гэтым група месьц╕чаў падавала заяўку на правядзеньне
ў гэты дзень рыцарскага турнiру ў парку Жылiбэра.
Аднак сьвяткаваньне ўсё роўна адбудзецца. 7 верасьня аб 11-ай гадз╕не каля Калоскай
царквы сябры мясцовых НГА правядуць суботнiк. А на наступны дзень а 16-ай гадз╕не
гарадзенцы ўскладуць кветк╕ да помнiка Вiтаўту Вялiкаму й да “Пагон╕ на Грунвальд”.
А 17-ай гадзiне ў майстэрнi гарадзенскага мастака Зьмiцера Iваноўскага мусiць
адбыцца сьвяточная вечарына.
Андрэй Мялешка

Праваабаронцу судзяць за прафэс╕йную дзейнасьць
На 10 верасьня прызначаны суд па справе сябра праваабарончай арган╕зацы╕ “Беларуск╕
рэспубл╕канск╕ клюб выбарцаў” у Астраўцы. Начальн╕к Астравецкага РАУС абв╕навачвае
╤вана Крука ў абразе гонару й годнасьц╕.
Нагадем, што ў пачатку гэтага году ў «Беларуск╕ рэспубл╕канск╕ клюб выбарцаў»
зьвярнуўся астраўчан╕н, як╕ паведам╕ў пра тое, як м╕л╕цыянты вывезьл╕ яго ў лес
╕ катавал╕. Ад ╕мя праваабаронцы ╤вана Крука была пададзеная заява ў пракуратуру.
Начальн╕к Астравецкага РАУС Уладз╕мер Кабрынец прос╕ць суд задавол╕ць яго ╕ск
аб спагнаньн╕ з праваабаронцы 20 м╕льёнаў рублёў.
Алеся Нав╕цкая

…А гарадзенскаму заапарку – 75!
22 верасьня ў Гародн╕ будзе праводз╕цца сьвяткаваньне 75-гадовага юб╕лею адз╕нага
ў Беларус╕ заапарку.
У прагарме сьвята заплянаваныя канцэрт, выставы, спаборы. Абласное таварыства
зьвязу ф╕лятэл╕стаў арган╕зуе выставу, прысьвечаную прыродзе. Мяркуецца, што
ўдзел у выставе возьмуць каля сотн╕ калекцыянэраў з ус╕х куткоў Беларус╕ ╕ госьц╕
з Польшчы й Летувы.
Уваход на сьвята, што будзе адбывацца на тэрыторы╕ заапарку, бясплатны для тых,
хто прынясе падарунк╕ для жывёл, да прыкладу, фрукты.
Алеся Нав╕цкая

Над выпускам працавал╕ Алеся Нав╕цкая, Андрэй Мялешка, В╕таўт Рудн╕к, Валера
Русел╕к.


http://subscribe.ru/
E-mail: ask@subscribe.ru
Отписаться
Убрать рекламу

В избранное